Авторизация
 

ВІЧ: як перадаецца і як праяўляецца

 СНІД – сіндром набытага імунадэфіцыту – гэта фінальная стадыя ВІЧ-інфекцыі, на якой любая хвароба можа ўяўляць смяротную небяспеку. Важна ведаць і выконваць правілы, каб не заразіцца. Калі ў вашым асяродку ёсць хворы, неабходна падтрымліваць яго.

 

ВІЧ перадаецца праз:
- неабаронены прэзерватывам палавы акт з заражоным партнёрам;
- чужыя прылады для галення, зубныя шчоткі с рэшткамі крыві;
- сумеснае выкарыстанне шпрыцаў ці іншых ін’екцыйных прылад;
- нестэрыльныя інструменты для татуіровак і пірсінга;
- ад ВІЧ-станоўчай маці – дзіцяці падчас цяжарнасці, родаў і кармлення грудзямі;
- лячэбна-дыягнастычныя маніпуляцыі: аперацыі, пераліванні крыві, ін’екцыі.

 

Як праяўляецца
Сімптомы ВІЧ мала адрозніваюцца ад звычайнай прастуды. Праз некалькі тыдняў пасля заражэння ў чалавека павышаецца тэмпература цела, павялічваюцца лімфатычныя вузлы. З’яўляюцца боль у горле, чырвоныя плямы на целе, дыарэя. Аднак гэтыя сімптомы хутка знікаюць і больш не праяўляюцца. Паказаць інфекцыю можа толькі аналіз крыві.

 

ВІЧ не перадаецца праз:
- дотыкі і поціскі рук;
- пацалункі, калі няма ран на слізістай абалонцы;

- масаж;
- піццё з адной шклянкі;
- агульнае адзенне і пасцельную бялізну;
- агульны туалет.

 
Не адварочвайцеся ад блізкіх ці сяброў, калі ў іх выявілі ВІЧ. Будзьце далікатныя, але не саромцеся гаварыць пра гэтую праблему. Ім важная ваша падтрымка.

 

Людміла ПРЫШЧЭП, урач аддзялення прафілактыкі паліклінікі ЦРБ.

Фота для ілюстрацыі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 20 января 2021
Василий, Иван, Афанасий

Именины 19 января 2021


Госці краін

free counters
Партнеры сайта