Авторизация
 

Святыя імшы распачаліся ў міёрскім касцёле

  Традыцыйныя раратнія Святыя імшы распачаліся ў міёрскай святыні з панядзелка 30 лістапада і прадоўжацца да 24 снежня. Час радаснага чакання нараджэння Езуса Хрыста разам з ушанаваннем Божай Маці – асабліва ўзнёслы і патрабуе ад чалавека духоўнай працы над сабой і над зносінамі з людзьмі, што знаходзяцца побач. З-за пандэміі ў касцёл прыходзіць менш людзей, але выкананне пастановы абавязковага масачнага рэжыму і захавання дыстанцыі, – яскравы клопат пра бліжніх. 

 

Малітва распачалася з запаленых у паўзмроку свечак. У час выканання гімна «Хвала на вышынях Богу» – запалілі галоўнае святло ў касцёле. Святар Аляксандр Дулінец у прамове да вернікаў прыгадаў гістарычныя і геаграфічныя факты, звязаныя з мясцінамі нараджэння Хрыста і яго жыцця, сучасныя акалічнасці, якія там адбываюцца.

 
Напрыканцы службы ўсім дзецям раздалі малюнак-мазаіку з контурамі. Частачкі ад яго будуць атрымліваць на кожнай раратняй службе. Так павінен выйсці каляровы малюнак з выявай батлейкі.

 
У міёрскім касцёле раратнія імшы служацца ў панядзелак, сераду і пятніцу ў 6.45. Дарэчы, сёлета напрыканцы касцёла знаходзіцца кніга, у якую кожны жадаючы можа запісаць пастанову, што збіраецца выконваць падчас посту перад нараджэннем Хрыста. А яны могуць быць розныя: дапамога пажылым людзям, абмежаванне часу ў інтэрнэце ці прагляду забаўляльных праграм, пазбаўленне ад шкодных звычак і іншыя.

 

Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 17 января 2021
Александр, Аристарх, Артем, Архип, Денис, Ефим, Иосиф, Климент, Марк, Никанор, Николай, Павел, Прохор, Степан, Терентий, Тимофей, Трофим, Фаддей, Афанасий, Карп, Семен, Филипп

Именины 16 января 2021
Василий, Гордей, Ирина

Госці краін

free counters
Партнеры сайта