Авторизация
 

У Міёрскім РДК прайшла п'еса «Бураціна ў Смарагдавым горадзе»

 «Ідзе запіс!» – сведчыў надпіс на ўваходных дзвярах у глядзельную залу РДК. На сцэне адбывалася цікавае дзейства. Бураціна са сваімі сябрамі П’еро і Мальвінай апынуліся ў Смарагдавым горадзе. За прыгодамі герояў назіралі з залы супрацоўнікі ўстановы і карэспандэнт раённай газеты. У перыяд неспрыяльнай эпідсітуацыі паказваць спектакль шырокай аўдыторыі не рэкамендуецца. Таму на абласны конкурс «Малая сцэна» пастаноўку запісалі ў вузкім коле гледачоў.

 

«Бураціна ў Смарагдавым горадзе» – так называецца дэбютны спектакль рэжысёра народнага тэатра РДК Аляксея Рачыцкага. Упершыню паспрабавалі свае акцёрскія здольнасці юныя артысты Саша Васіна, Даніла Валеўка, Максім Шчабол, Мікіта Белавус, Дзяніс Грэцкі, Ксенія Чарвінская, Каця Іванова. Для ўсіх спроба аказалася ўдалай. Выдатна сыгралі ролі дарослыя – намеснік дырэктара РДК Аляксей Гайдзель, мастацкі кіраўнік Алена Шангіна, загадчык аўтаклуба Іосіф Вільчынскі. Юныя артысты – удзельнікі дзіцячага тэатральнага калектыву «Юная Імклівая Тэатральная Каманда». Назву прыдумалі самі дзеці. Аб’яднанне з’яўляецца калектывам-спадарожнікам народнага тэатра Міёрскага РДК.

 
 Сюжэт гісторыі такі. Чараўніца Стэла звяртаецца да Бураціна, які засумаваў па незвычайных прыгодах, з наказам адшукаць у Смарагдавым горадзе чароўны гадзіннік і завесці яго сваім залатым ключыкам. Інакш стрэлкі спыняцца, і ўсе казкі застынуць: не прачнецца ад доўгага сну Прыгажуня, не выпусціць рыбак Залатую рыбку, назаўсёды застанецца козлікам Іванушка.

 
Разам з П’еро і Мальвінай галоўны герой трапляе ў чароўную краіну. Тут сустракаюцца з хітрым Урфін Джусам, які займае галоўны трон, вызваляюць з палону караля Страшылу і нарэшце знаходзяць у яго пакоі чароўны гадзіннік. У пастаноўцы шмат гумарыстычных момантаў, тэатралізаванае дзеянне перамяжоўваецца з танцавальнымі нумарамі. 45 хвілін у свеце казкі пралятаюць імгненнем.

 

Спектакль даступны для анлайн-прагляду ў суполцы Міёрскага РДК «УКантакце». Як толькі стабілізуецца эпідсітуацыя, маленькіх і дарослых гледачоў запросяць на жывую прэм’еру. 

 

Кацярына РЫНКЕВІЧ

Фота прадастаўлена Міёрскім РДК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 20 января 2021
Василий, Иван, Афанасий

Именины 19 января 2021


Госці краін

free counters
Партнеры сайта