Авторизация
 

У Ідолце адбыўся конкурс «Каралева восені»

 У Ідолтаўскім сельскім клубе адбылася конкурсная праграма «Каралева восені», якую падрыхтавала загадчык установы Эдзіта Філіпава. За ганаровы тытул змагаліся Ірына Гільніч, Таццяна Рубанік, Таццяна Сухарава і шматдзетная мама Аліса Кашкур.

 

Прэтэндэнткі адольвалі пяць конкурсаў: «Візітка», «Мае таленты», «Умелыя ручкі», «Гаспадынька», «Мода. Восень 2020». Жанчыны адказна да іх падрыхтаваліся. Вельмі спадабалася журы візітка Таццяны Сухаравай, якая за тры хвіліны і ў вершаванай форме расказала пра сябе ўсё. Конкурс «Мае таленты» прайшоў на «ўра». Гледачы ацэньвалі нечаканыя для іх здольнасці нашых жанчын. Аліса Кашкур выканала ўсходні танец, Таццяна Рубанік прапанавала байку на новы лад «Три девицы под окном», песню «Мама» праспявала Таццяна Сухарава, Ірына Гільніч станцавала вальс. Яе партнёрам стаў вельмі галантны кавалер – 6-гадовы сын Цімафей. З замілаваннем прысутныя глядзелі на танцораў і дзякавалі ім бурнымі апладысментамі.

 
Журы максімальна ацаніла ўдзельніц за букеты пры вызначэнні самых «Умелых ручак» і прыгатаваныя гаспадынькамі стравы, а гэта былі салата, піца, пячэнне з прадказаннем і торт. Дэфіле з дэманстрацыяй восеньскай моды сезона ўнесла апошні штрых у праграму. Удзельніцы вельмі прывабна і цікава паказалі свае найлепшыя строі.

 
Затое для журы аказалася надта цяжка вызначыць пераможцаў. У выніку другое месца падзялілі паміж Алісай Кашкур і Таццянай Рубанік, а тытул «Каралевы восені» прысвоілі Таццяне Сухаравай і Ірыне Гільніч. Усе ўдзельніцы праграмы атрымалі падарункі. Шчырая падзяка юным артыстам, якія радавалі гледачоў у перапынку паміж конкурсамі. Гэта Арцём Янушонак, Генрык Аніська і Антон Рубанік. За арганізацыю выставы вышыванак вялікі дзякуй Алісе Кашкур.

 

Валянціна ЦЯРЭШКА, бібліятэкар.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 января 2021
Галактион, Илья, Макар, Петр, Татьяна

Именины 24 января 2021
Виталий, Владимир, Иосиф, Михаил, Николай, Степан, Терентий, Федор

Госці краін

free counters
Партнеры сайта