Авторизация
 

Кар’еру і шчасце будуе на сяле ў Чэрасах

 Дзмітрый Малышаў – галоўны інжынер ВУПКУ «Міёрскі». У свае 26 гадоў ён упэўнены, што адчуваць сябе шчаслівым можна паўсюль, у тым ліку на сяле. Займацца любімай справай непадалёк ад бацькоўскага дома, гаспадарыць на роднай зямлі – падвоенае шчасце.  

 

Кім стаць, Дзмітрый не задумваўся. Вырас у працавітай сям’і ў Чэрасах. Адзіны сын праводзіў шмат часу з бацькамі. Маці – загадчыца склада ў гаспадарцы. Тата быў заняты вадзіцелем. З ім рамантавалі машыны, трактар. Уласны зямельны надзел таксама патрабаваў пастаяннага клопату. Многаму навучыўся хлопчык у роднага чалавека, дзякуючы яму абуджаўся інтарэс да будаўніцтва, праяўляўся інжынерны талент. Тады і з’явілася жаданне развівацца тэхнічна.

 
Пасля Міёрскай СШ № 3 імя Я. Томкі Дзмітрый выбраў факультэт механізацыі Беларускай дзяржаўнай сельгасакадэміі. З прафесіяй прыбыў на родную Міёршчыну. Экзамен і праверку на трываласць праходзіў механікам у разгар уборачнай кампаніі – 2016 у ВУПКУ «Міёрскі». Тады зразумеў: дыплом у кішэні яшчэ нічога не азначае. Галоўная вучоба – на вытворчасці. Прынялі ў калектыве добра. Раззнаёміўся з працаўнікамі, завёў сяброў. Справы пайшлі.

 
Непрыкметна мінулі гады абавязковай адпрацоўкі па размеркаванні, але сыходзіць з гаспадаркі Дзмітрыю не хацелася. І тут прыкмецілі, што ў прафесіі ён невыпадковы чалавек. Летась даверылі пасаду галоўнага інжынера. Узмацнілася адказнасць за тэхніку, каб не ламалася і была на хаду падчас сезонных палявых работ.

 
У «Міёрскім» любыя запчасткі адшукваюцца, рэстаўруюцца і дастаўляюцца па першым патрабаванні механізатараў. Яны і самі могуць выправіць многія няспраўнасці. У рамонтнай майстэрні для гэтага ёсць немудрагелістае металаапрацоўчае, зварачнае, кавальскае абсталяванне. Галоўны інжынер – у дапамогу. Калі зношаную ці пашкоджаную дэталь зрабіць немагчыма, Дзмітрый тэрмінова шукае новую, каб назаўтра яе прывезці. Сучасная энерганасычаная тэхніка працуе без праблем. Яе абслугоўваюць гарантыйныя службы. Калі тэрмін іх бясплатнай дапамогі завяршаецца, на рамонт патрэбны немалыя сродкі. Гэтыя праблемы таксама вырашальныя ў гаспадарцы.

 
Адказнасць велізарная. Дзмітрый не дае пустых абяцанняў. За гэта паважаюць і цэняць вопытныя механізатары і калегі. Тактоўны ён з простымі людзьмі, умее наладжваць стасункі, усталёўваць патрэбныя кантакты ў дзелавых колах, каб хутчэй вырашаць вытворчыя пытанні. Ужо напрацаваў свой каштоўны вопыт.

 
Дні галоўнага інжынера распісаны па хвілінах. Аднак знайшлося месца і для асабістага. Сёлета ў пачатку кастрычніка Дзмітрый ажаніўся. З Таццянай пазнаёмілі сябры. Яна родам з Брэстчыны. Па размеркаванні папоўніла рады спецыялістаў Міёрскай дзяржінспекцыі па насенняводстве, каранціне і абароне раслін. У калектыве і засталася. Маладой сям’і прапаноўвалі жыллё ў ВУПКУ «Міёрскі», але вырашылі жыць у Чэрасах разам з маці Дзмітрыя. Бацькі не стала, яна адна, у прасторным доме разам весялей. Ды і ў гаспадарчых клопатах падспор’е трэба.

 
Малышавы ўпэўнены, што лепшага жыцця, чым на сяле, няма. Абодва змалку прывучаны да працы на зямлі. Калі хочацца адпачынку, непадалёк буйныя гарады. Напрыклад, па дарозе ў Драгічын, на малую радзіму Таццяны, шмат славутых мясцін на ўласным аўто можна наведаць. Але падарожжаў пакуль хапае. Штодзень да працы дабіраюцца на транспарце. Дзмітрый нямала часу праводзіць у камандзіроўках. Выхадныя стараюцца пабыць дома.

 
– У роднай вёсцы адчуваеш сябе камфортна, тут найлепш дыхаецца, экалагічна чыстыя прадукты, людзі цяплейшыя і больш шчырыя, – прызнаецца малады чалавек. – А яшчэ прастора для прагулак, рыбалкі.

 
Дзмітрый любіць важдацца з тэхнікай, тым часам Таццяна кулінарыць ці бярэ ўрокі вязання ў свекрыві. Так будуецца ціхае вясковае шчасце маладых.

 

Наталія СТАНКЕВІЧ

Фота Казіміра  БЛАЖЭВІЧА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 14 мая 2021
Герасим, Ефим, Игнатий, Макар, Нина, Тамара

Именины 13 мая 2021
Василий, Игнатий, Климент, Максим, Никита, Яков, Ефрем

Госці краін

free counters
Партнеры сайта