Авторизация
 

Праект «Індывідуальная дапамога і догляд» дапамагае ахвярам вайны на Міёршчыне

 З візітам да вязня фашызму Яўгеніі Ігнацьеўны ОКУНЬ у вёску Ліпанты, што ў Туркоўскім сельсавеце, завітала супрацоўніца тэрытарыяльнага цэнтра Таццяна ШУЛЬГА. Прывезла 98-гадовай сяльчанцы патрэбную ў быце рэч – зручнае туалетнае крэсла. Гэта адзін з момантаў падтрымкі, якую былыя вязні атрымліваюць у рамках праекта «Індывідуальная дапамога і догляд». Рэалізуе дабрачынную справу міжнароднае грамадскае аб’яднанне «Узаемаразуменне» сумесна з германскім федэральным фондам «Памяць, адказнасць і будучыня».

 

Нечаканых гасцей Яўгенія Ігнацьеўна і сацыяльны работнік Васіліса Дуброўская сустрэлі цёпла і радасна. Пажылая жанчына часта гасцюе ў Васілісы Васільеўны.

 
– Шмат гадоў даглядаю Яўгенію Ігнацьеўну. Яна мне роднай стала, – заўважае сацработнік. – Ёсць такая паслуга – гасцявая сям’я, калі можна браць да сябе падапечных. Вось і запрашаем яе ў наш дом. Калі засумуе, вязём у родную хату, што па-суседстве ў Пякоціне.
У свае 98 гадоў Яўгенія Ігнацьеўна сама ходзіць, захавала цеплыню ў вачах, святло ў позірку і добрую памяць, у якой назаўсёды засталіся жахі вайны.

 
– Ой, колькі страху нацярпелася, – расказвае яна. – Сусед мяне агаварыў, што з партызанамі звязана. Немцы босай і ў адной сукенцы тры кіламетры гналі. Раніцай бацькі адзенне прынеслі. У Германіі толькі раз на дзень ела. Памятаю, як мы зямлю капалі, а над намі кулі свісцелі.

 
Большую частку свайго мірнага жыцця Яўгенія Окунь пражыла ў Туркоўскім сельсавеце, куды пераехала з Акунёва. Сваю сям’ю не стварыла. Жыла з маці, затым з роднай сястрой, дапамагала гадаваць пляменнікаў. Атулена ўвагай у глыбокай старасці.

 
У мінулым годзе ў рамках праекта «Індывідуальная дапамога і догляд» Яўгенія Ігнацьеўна атрымала кій, які аблягчае хадзьбу. Цяпер бытавы рэквізіт папоўніўся. 

 

Праект «Індывідуальная дапамога і догляд» рэалізуецца ў Беларусі з 1 сакавіка 2019 года. У цэнтры ўвагі – пацярпелыя ад нацысцкіх праследаванняў падчас Другой сусветнай вайны.

 
На пачатак рэалізацыі праекта ў нашым раёне пражывала 14 вязняў фашызму, цяпер іх 12. Супрацоўнікі аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і суправаджальнага пражывання ТЦСАН вывучаюць іх патрэбы. У мінулым годзе восем чалавек атрымалі неабходныя ім тэхнічныя сродкі рэабілітацыі і прадметы гігіены на агульную суму 2 тысячы 274 рублі. Сёлета ажыццяўляецца матэрыяльная падтрымка па кампенсацыі затрат на набыццё паліва, лекаў, тэрміновы рамонт. Яе атрымалі чацвёра падапечных на суму ў 520 рублёў.

 

Кацярына РЫНКЕВІЧ

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 616
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 532
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 586
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 595
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 713
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 753
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 920
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 29 ноября 2020
Василий, Виктор, Дмитрий, Иван, Макар, Матвей, Михаил, Николай, Сергей, Федор

Именины 28 ноября 2020
Григорий, Дмитрий, Никита, Николай, Петр, Самсон, Филипп

Госці краін

free counters
Партнеры сайта