Авторизация
 

Як жыве "Дзісна" ў самым маленькім горадзе Беларусі?

 Кожны з чатырох прадаўцоў магазіна «Дзісна», якім загадвае Жанна ЛЕВАШКЕВІЧ, мае сваю зону адказнасці. Зінаіда ПАЗІК галоўная па каўбаснай і алкагольнай прадукцыі. Таццяна БАБАКА прапануе кандытарскія вырабы. Іна КРЫСЕНКА распараджаецца малочкай. Аднак пра багаты асартымент на прылаўках і цёплы прыём жыхароў і гасцей горада клапоцяцца ўсе разам.

 

Рабочы дзень супрацоўнікаў магазіна пачынаецца з абходу. Трэба ацаніць напаўняльнасць паліц, падлічыць, колькі чаго заказаць. Камп’ютараў няма, увесь асартымент даводзіцца трымаць у галаве, а пакупніцкія густы захоўваюцца запісамі ў сшытку заявак. Калі жадаемы тавар з’яўляецца на прылаўку – адразу паведамляюць заказчыку.

 
Канкурэнцыя падганяе: у акрузе пяць камерцыйных устаноў гандлю. Аднак у «Дзісны» сваё кола прыхільнікаў. І густы ў кожнага свае. Напрыклад, Лілія Зандаровіч часта купляе пельмені і пірожныя ўласнай вытворчасці філіяла. Пасля спрацоўвае сарафаннае радыё: адной суседцы разрэкламавала, другой – вось і пацягнуўся паток пакупнікоў да магазіна. Альберт Дзмітрыевіч Мятла аддае перавагу «Мурамскаму» хлебу. Салёным салам часта цікавіцца Вольга Мятла. На кожнае свята заказвае тварожны торт «Ушачанка» жыхар Папшулёў Васіль Кухцінскі.

 
Карыстаюцца попытам паўфабрыкаты ўласнай вытворчасці Ушацкага філіяла: замарожаныя галубцы, пельмені, чабурэкі, беляшы. За гэтымі прысмакамі прыходзяць не толькі жыхары бліжэйшых вуліц, але і з аддаленых куткоў горада. Разыходзіцца за тыдзень кілаграмаў па 20 галубцоў і пельменяў. Бывае і больш.

 
– Цяпер тавараабарот складае 50 – 52 тысячы рублёў у месяц. Пры тым, што летам было да 63 тысяч, – заўважае Жанна Міхайлаўна. – Раз’ехаліся дачнікі, студэнты паехалі вучыцца. Летам добра разыходзіліся газіраваныя напіткі і марожанае. Восенню ёсць попыт на селядзец, чай, выпечку. Не залежыць ад сезона малочная і каўбасная прадукцыя.
Доўгіх чэргаў ва ўстанове гандлю не бывае. Прадаўцоў чацвёра: адначасова заняты ў зале трое, адзін знаходзіцца на выхадным. Такім саставам працуюць ужо трэці год. Хуценька спраўляюцца з наплывам пакупнікоў.

 
Сярод аднолькавай на першай погляд прадукцыі ў жыхароў Дзісны ёсць свае любімчыкі. Напрыклад, аддаюць перавагу полацкаму малаку і смятане, паважаюць «Савушкін прадукт», мясныя паўфабрыкаты мясакамбінатаў «Ганна», «Славянскі» і «Віткон». Ёсць вітрына з таварамі першай неабходнасці, сярод іх бытавая хімія. Пад заказ могуць прывезці бытавую тэхніку ці іншы тавар.

 
Жанна Міхайлаўна працуе ў гандлёвай сферы больш за тры дзясяткі гадоў. Сцвярджае, што трапіла сюды выпадкова. Пасля водпуску па доглядзе дзіцяці ў ЛВДС не вярнулася – па прыкладзе сястры-блізняткі стала прадаўцом. Астатнія жанчыны ў гандлёвай справе ўсё сваё працоўнае жыццё.

 
Да Дня кааперацыі калектыў магазіна «Дзісна» ўзнагароджаны граматай Ушацкага філіяла аблспажыўтаварыства. Высока ацэнены іх працоўныя якасці, уменне падтрымліваць кантакт з наведвальнікамі.

 
– Самае галоўнае – каб пакупнікам падабалася да нас прыходзіць. Магазін пачынаецца з уваходу, таму вельмі важна, каб заўсёды было чысценька, – заўважае Жанна Міхайлаўна. – Яшчэ бяром асабістай абаяльнасцю. Свае густы не навязваем, аднак бываем вельмі пераканаўчымі. Кожны тавар спрабуем, як раіць тое, чаго не ведаеш?! Хтосьці з пакупнікоў смяецца «больш не прыйду да вас: хацела толькі хлеба купіць, у выніку – поўная сумка». Але вяртаюцца зноў і зноў. Стараемся, каб людзі выходзілі ад нас з добрым настроем і заўсёды знаходзілі тое, за чым прыйшлі.

 
Цікаўлюся, як знайсці мяжу: каб тавараў усім хапіла і лішняга не засталося. Дапамагаюць гады трэніровак, – усміхаюцца жанчыны.

 

Алена ВАРОНІНА

Фота з архіва рэдакцыі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 14 апреля 2021
Ефим, Иван, Макар, Сергей, Мария

Именины 13 апреля 2021
Вениамин, Иван, Иннокентий, Иосиф, Анна

Госці краін

free counters
Партнеры сайта