Авторизация
 

У пагрузчыка справы ёсць заўсёды

 Размова ідзе не пра «Амкадор-332», а механізатара, які на гэтай тэхніцы працуе. Наш фотааб’ектыў адлюстраваў Віктара Ставінскага, калі ён ушчыльняў сіласную масу ў траншэі на жывёлагадоўчым комплексе «Супорніца» ААТ «Туркова».

 

Работа знаёмая і прывычная, займаецца ёй штогод. Сёлета закладку сіласу распачаў на цэнтральнай малочнатаварнай ферме «Гараўцы», якой, дарэчы, загадвае яго дачка. Там першая траншэя ўмясціла 1 143,7 тоны здробненай кукурузнай масы.

 

Тут, ля «Супорніцы», запасы корму тады набліжаліся да 2 тысяч тон. Іх адна за другой папаўнялі шэсць транспартных адзінак, два МАЗы і чатыры «Беларусы-1221» з вялікагрузнымі прычэпамі. Старанна трамбаваў масу на той момант адзін Віктар Віктаравіч. Ён любую справу выконвае старанна, акуратна.

 
Работы для пагрузчыка на вёсцы заўсёды хапае. Праз дзень меркавалі закрыць чарговую траншэю тут, на «Супорніцы», затым працягваць корманарыхтоўку меркавалася зноў у Гараўцах.

 
Увогуле, у сельгаспрадпрыемстве з 405 гектараў кукурузы нарыхтавана больш за 10,3 тысячы тон зялёнай масы, у тым ліку 7 тысяч тон – на сілас. У закладцы прымаў непасрэдны ўдзел і Віктар Ставінскі. Неўзабаве будзе загружаць кармы ў два змешвальнікі. «Гаспадары» звычайна пачынаюць рыхтаваць сумесі для статка з раніцы ў 5.00, а потым пад вечар з 16.00. Такі рабочы дзень на час стойлавага ўтрымання статка і ў механізатараў, што заняты на кормазабеспячэнні.

 
Акрамя таго пагрузчык забяспечвае ачыстку жывёлагадоўчых памяшканняў і вывазку гною, выконвае іншыя работы. Дзе ён толькі не патрэбны.

 
Але так было не заўсёды. Напачатку Віктар Віктаравіч працаваў на МТЗ-82 і як звеннявы спецыялізаваўся на сяўбе і вырошчванні лёну-даўгунцу. Займаўся хімпраполкамі. Пасля перанавучання і павышэння кваліфікацыі атрымаў новую тэхніку. «Амкадор» у руках Віктара Ставінскага вельмі патрэбная і надзейная машына.

 

Леанід МАТЭЛЕНАК

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 14 апреля 2021
Ефим, Иван, Макар, Сергей, Мария

Именины 13 апреля 2021
Вениамин, Иван, Иннокентий, Иосиф, Анна

Госці краін

free counters
Партнеры сайта