Авторизация
 

Намеснік старшыні райвыканкама выступіў перад калектывам Міёрскай сярэдняй школы № 2

 Усе сферы жыццядзейнасці раёна і сітуацыю ў свеце ахапіў намеснік старшыні райвыканкама Валерый ДРАБА, выступаючы перад працоўным калектывам Міёрскай сярэдняй школы № 2. Заўважыў, што і ў маленькім гарадку, і ў вёсцы можна жыць годна.

 

На Міёршчыне 442 населеныя пункты, з іх у 224 пражывае да дзесяці чалавек, у 62 – па аднаму. Гэтыя людзі маюць патрэбу ў медыцынскай дапамозе, гандлёвым, паштовым і сацыяльным абслугоўванні, транспартных зносінах. Забяспечыць для іх даброты цівілізацыі – задача мясцовай улады.

 
У раёне пражываюць 19 223 чалавекі, 30 гадоў таму было каля 40 тысяч. Моладзь і людзі сярэдняга ўзросту выязджаюць з вёскі ў пошуках найлепшай долі. Але апошнім часам адзначаецца тэндэнцыя вяртання на малую радзіму. Перад Міёршчынай адчыняюцца вялікія перспектывы, што не можа не прывабліваць.

 
У сувязі з аптымізацыяй апошнія дзесяць гадоў скарачалася колькасць навучальных устаноў у раёне. З 32 засталося 13. Адну з іх – Шарагоўскую школу – зачынілі па ініцыятыве бацькоў. Са слоў Валерыя Драба, 13 навучальных устаноў – гэта той мінімум, перайсці які непажадана. Пра захаванне кожнай школы, кожнага калектыву клапоціцца кіраўніцтва раёна. Немалыя намаганні і па іншых накірунках умацавання сацыяльнай сферы.

 
 На ўліку ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Міёрскага райвыканкама 11 беспрацоўных. Нібы і няшмат, аднак магло быць менш, калі ўлічыць, што ў базе 227 вакансій. Працаўладкавацца – не праблема, выклікае занепакоенасць адсутнасць працоўных рэсурсаў.

 
Хто хоча працаваць і зарабляць, той шукае і знаходзіць магчымасці. Многія нашы землякі прайшлі перанавучанне і сталі кваліфікаванымі спецыялістамі на металапракатным заводзе. Яго прадукцыя ўнікальная. Падобную выпускаюць у Харватыі, Славакіі і Магнітагорску (Расія), аднак яны не могуць дабіцца такой таўшчыні металічнага ліста, як заяўлена ў нас – 0,15 мм. А гэта самая запатрабаваная ў свеце прадукцыя. На ММПЗ-груп будзе працаваць 650 чалавек, на вытворчасці ўжо заняты каля 380.

 
Хтосьці знаходзіць сваё прызванне ў прадпрымальніцтве. У нас зарэгістравана 382 суб’екты малога і сярэдняга бізнесу. Магчымасці праявіць сябе бязмежныя.

 
– Максімальна спрошчаны працэс рэгістрацыі ІП. Закон заўсёды на баку чалавека, – заўважыў Валерый Анатольевіч. – Аднак і ад вас павінна зыходзіць ініцыятыва. Дарма нікому нічога не дастаецца.
Узвядзенне медыцынскага цэнтра, дзіцячага сада, паліклінікі запланавана ў раёне на бліжэйшы час. Мясакамбінат арыентаваны на выпуск новай – халяльнай – прадукцыі.

 
На Міёршчыне 14 сельгаспрадпрыемстваў і 17 фермерскіх гаспадарак. Іх калектывы працуюць на зямлі, павышаючы ўласны і дабрабыт дзяржавы. Сярод тых, хто з нуля пачынаў свой бізнес – Уладзімір Кашкур і Уладзімір Жабёнак. Прыклады, вартыя для пераймання. Наогул, магчымасцей для тых, хто гатовы працаваць і зарабляць, дастаткова. 

 

За студзень – верасень на Міёршчыне нарадзіліся 123 дзіцяці, памерла 317 чалавек. Сярэдні заробак за студзень – жнівень склаў 843 рублі, за жнівень – 909.

 

Алена ВАРОНІНА

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 17 июня 2021
Иван, Митрофан, Назар, Петр, Ростислав, Мария, Марфа, Софья

Именины 16 июня 2021
Денис, Дмитрий, Лукьян, Михаил, Павел, Юлиан, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта