На мінулым тыдні спецыялісты райсельгасхарчу пачалі маніторынг разгортвання пастаноўкі сельскагаспадарчай тэхнікі на працяглае захоўванне, правядзення дэфектоўкі і стварэння належных умоў у майстэрнях для яе рамонту.
Зразумела, што шырокім фронтам гэтыя работы будуць весціся крыху пазней, бо да маразоў працягваецца зяблевае ворыва, хапае спраў кормаўборачным машынам, у шэрагу гаспадарак камбайны яшчэ абмалочвалі кукурузу і насеннікі канюшыны, на палях трэба заканчваць і іншыя справы. Аднак інжынерныя службы ўсіх сельгаспрадпрыемстваў ужо заклапочаны падрыхтоўкай да наступнага сезона. Найбольш наглядна гэта бачна ў СУП «Цітова», дзе пастаўлены на працяглае захоўванне сеялкі, глебаапрацоўчыя агрэгаты, касілкі і граблі. Рыхтуецца да пахаладанняў майстэрня.
Ачышчаны ад пажніўных рэшткаў і пастаўлены пад дах камбайны ў ААТ «Папшулі».
Вядуцца работы на пляцоўцы для працяглага захоўвання тэхнікі ў ААТ «Туркова». Як заўсёды, тут наведзены парадак на тэрыторыі машыннага двара.
Гэта тое, што адразу заўважаецца. Аднак наперадзе шмат задач і вялікія аб’ёмы. Хацелася б, каб да іх больш мэтанакіравана прыступалі спецыялісты і механізатары не толькі ААТ «Дрыгучы» і КУП «Язна». Рэйдавыя брыгады райсельгасхарчу працягваюць маніторынг ходу важнай кампаніі.
Сяргей ГІЛЬНІЧ, начальнік раённай інспекцыі – галоўны дзяржаўны інспектар дзяржтэхнагляду раёна.