Авторизация
 

Наўгародскія гарбузы ўсім на заглядзенне!

 Наша чытачка Франя КАДУШКА некалі так была ўражана святам гарбуза, што не можа спакойна глядзець на гэтыя плады. Але здараюцца выпадкі, калі іх выгляд нікога пакідае раўнадушным. Ехала яна праз вёску Наўгароды, а там ля адной з хат пабачыла цэлую гару такіх яркіх гарбузоў, што не ўтрымалася, патэлефанавала ў рэдакцыю: самі падзівіцеся і іншым пакажыце.

 

Калі праз тыдзень справы дазволілі дабрацца ў Наўгароды, гарбузоў паменела ўдвая. Аднак іх колькасць і велічыня па-ранейшаму ўражвалі. Цікавасць да гэтай культуры здаўна праяўляе гаспадыня Жанна Іванова. Сцвярджае, што калісь ездзіла ў Латвію за насеннем «Мядовай». Яна расце самай вялікай і ярка-жоўтай, смачнай для людзей і дамашніх  гадаванцаў. Але ж цяпер на агародзе суседнічаюць шмат іншых гатункаў – зялёных, чырвоных, бардовых, паласатых, нават голанасенны ёсць. Такое ж багацце кабачкоў.

 
Сакрэт багатага ўраджаю? Сцвярджае, што ніякага. Проста ў асабістай гаспадарцы тры каровы і пакрытая цялушка, цяля, свінні, гусі, куры, – гною дастаткова для ўсёй агародніны.

 
Больш за ўсё гарбузоў і кабачкоў таксама спажывае дамашняя жыўнасць. Гаспадыня з мужам паважаюць гарбузянку, частуюць ёй траіх унукаў, з кабачкоў нарыхтавалі ікры і кампотаў з рознымі ягаднымі дабаўкамі. Зімой бавіць час і ўмацоўваць імунітэт дапаможа пажыўнае гарбузянае насенне. Прыгожай і смачнай атрымалася кансерваваная салата са згорнутых у рулецікі кабачковых лустачак з морквай, цыбуляй і кропам у марынадзе.

 
Вось так, гарбузы і кабачкі для ўсіх падыходзяць і ўсім смачныя. У Наўгародах іх шмат і надта вялікія вырошчваюць загадчыца фермы і старэйшына вёскі Жанна Іванова з мужам Мікалаем Казачонкам, які працуе зваршчыкам у мясцовым сельгаспрадпрыемстве.

 

Леанід МАТЭЛЕНАК

Фотаматэрыял аўтара.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 17 января 2021
Александр, Аристарх, Артем, Архип, Денис, Ефим, Иосиф, Климент, Марк, Никанор, Николай, Павел, Прохор, Степан, Терентий, Тимофей, Трофим, Фаддей, Афанасий, Карп, Семен, Филипп

Именины 16 января 2021
Василий, Гордей, Ирина

Госці краін

free counters
Партнеры сайта