Авторизация
 

Сняданкi i абеды – на розны густ: як працуе сталовая Дзісненскай школы

 У госці да работнікаў сталовай Дзісненскай школы завіталі ў звычайны будні дзень. Пацікавіліся, як вучняў забяспечваюць гарачым харчаваннем. Часу на размовы няшмат – пакуль дзеці паснедаюць, пасля зноў жанчын зацягне кругаварот паўсядзённых спраў.

 

Усяго за дзень трэба накарміць 175 вучняў. На сняданак чакае духмяная тварожная запяканка са згушчонкай, салата «Студэнцкая» з бульбы, морквы, яек і зялёнага гарошку, кісель. Прыгатавалі 157 порцый. Абед атрымаюць 23 наведвальнікі групы падоўжанага дня. Сёння гэта гарохавы суп, тушаная капуста, каўбаскі па-магілёўску і кісель. Падвячорак – для пачаткоўцаў, якія затрымліваюцца ў школе да вечара. Падсілкуюцца пячэннем з малаком.

 
– Чым яшчэ смачненькім радуеце? – пытаюся ў повараў Святланы Мятла і Наталлі Дарашэнка (на здымку). У сферы грамадскага харчавання абедзве амаль тры дзясяткі гадоў. У сталовай Дзісненскай СШ заняты каля 10-ці.

 
– Сучасных дзяцей мала чым можна здзівіць, – усміхаюцца яны. – Экзатычных страў не гатуем – усё па вывераных рэцэптах і па раскладцы. Вызначае меню школьнікаў калькулятар Вольга Цвячкоўская. Спіс значны – на працягу двух тыдняў стравы не паўтараюцца.
Аднак адным рэцэптам кухонныя майстры падзяліліся. У фаварытах у школьнікаў каўбаскі па-магілёўску: свініну і ялавічыну перакручваюць на мясарубку разам з часнаком, дадаюць соль і перац па гусце, уручную фарміруюць каўбаскі, абвальваюць у муцэ і запякаюць у духоўцы.
Пустыя талеркі і ўдзячныя ўсмешкі – найлепшая ўзнагарода для повара. Не застаюцца некранутымі порцыі тварожнай запяканкі, рубленыя курыныя катлеты, свежыя салаты з агуркамі і памідорамі, смажаная курыца.

 
 – Самыя пераборлівыя ў харчаванні сярэднія класы, – аналізуе Святлана Расціславаўна. – Малыя добра ядуць, старэйшыя таксама не выбіраюць «буду – не буду». З пяці-сямікласнікамі складаней. Некалькі чалавек прыносяць з дому кантэйнеры з ежай. Так вырашылі бацькі.
Многія дапаўняюць збалансаваны абед з трох страў выпечкай са школьнага буфета. Двойчы на тыдні завозіць піцу, булачкі, сасіскі ў цесте, вафлі, пірожныя Ушацкі філіял аблспажыўтаварыства. Аднак гарачае харчаванне перш за ўсё.

 
 На нагах работнікі школьнай сталовай з 7.30. Калектыў дружны, работа ідзе канвеерам. Дапамагаюць кладаўшчык Аксана Даньшына і кухонны работнік Ніна Брынкевіч. Абавязкі размяркоўваюць у працэсе, аднак ляпіць катлеты часцей за ўсё давяраюць Наталлі Канстанцінаўне: такія роўненькія і акуратныя больш ні ў кога не атрымліваюцца. Знешні выгляд стравы для дзяцей бывае важнейшы за смак. Спыніцца і адпачыць можна пасля 16.00. Аблягчае работу сучаснае абсталяванне: электрычная мясарубка, агароднінарэзка, спецыяльныя халадзільнікі. Нядаўна замянілі стары алюмініевы посуд на нержавейку.

 
Пакуль гутарылі з поварамі, у сталовай стала ціха. Вучні пакінулі на падносах пустыя талеркі. Значыць, сняданак прынялі «на ўра». Супрацоўнікі сталовай узяліся гатаваць абед.

 

Датацыя дзяржавы на бясплатнае харчаванне складае: для вучняў 1 – 4 класаў – 1,21 рубля, 5 – 8 – 1,38, 9 – 11 – 1,46 рубля ў дзень. У Дзісненскай школе абеды бясплатныя для 131 чалавека, сярод іх пачаткоўцы, дзеці з шматдзетных, малазабяспечаных сем’яў і тыя, што знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, жыхары сельскай мясцовасці, інваліды і малыя з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Харчаванне 44 вучняў аплачваюць іх бацькі. Абед каштуе ў сярэднім 1,38 рубля. На 2020 – 2021 навучальны год бульбай пад поўную патрэбу (2 тоны) забяспечыла ААТ «Туркова». Частку морквы вырасцілі на прышкольным участку.

 

Алена ВАРОНІНА

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 616
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 532
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 586
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 595
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 713
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 753
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 920
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 29 ноября 2020
Василий, Виктор, Дмитрий, Иван, Макар, Матвей, Михаил, Николай, Сергей, Федор

Именины 28 ноября 2020
Григорий, Дмитрий, Никита, Николай, Петр, Самсон, Филипп

Госці краін

free counters
Партнеры сайта