«Моя мама лучшая на свете!»: в Миорах прошло мероприятие, посвященное Дню матери

 У рамках праекта «Разам для грамады і прыроды: Міёрскі раён», што фінансуецца Еўрапейскім саюзам, рэалізуецца ініцыятыва «Разам – да вырашэння праблем добраўпарадкавання мікрараёна Усходні г. Міёры». Пад яе эгідай у суботу, 17 кастрычніка, на беразе возера Мядзведак прайшло свята «Мая мама найлепшая ў свеце», прымеркаванае да Дня маці.

 

Сабралася каля 60 жыхароў мікрараёна, у тым ліку дзеці. Да іх у госці зазірнулі фіксікі і правялі асноўную праграму свята. За гэта дзякуем партнёру ініцыятывы – раённаму Цэнтру карэкцыйна-развівальнага навучання і рэабілітацыі. Хлопчыкі і дзяўчаткі атрымалі шмат эмоцый.
Зрэшты, не толькі ўражанні панеслі з сабой госці свята. Ксенія Маскаленка ў рамках рэалізацыі ініцыятывы «Размаляваныя пернікі Міёршчыны» правяла тэматычны майстар-клас. Ён сабраў шмат гледачоў, хоць удзельнічалі толькі дзеці. Вырабы яны ўрачыста ўручылі сваім матулям.

 
Уразіла прысутных выстава экспанатаў з гародніны і восеньскіх букетаў. За актыўны ўдзел дзеці атрымалі салодкія прызы.
Пасля асноўнай праграмы ўсіх чакаў салодкі стол. У канцы сустрэчы кожнаму дзіцяці ўручылі купон на бясплатны аквагрым, якім можна будзе скарыстацца на наступным свяце «Дзеткі на канікулах» у рамках ініцыятывы на беразе таго ж возера.
Свята атрымалася! Дзякуй удзельнікам, у тым ліку індывідуальнаму прадпрымальніку Ларысе Кузьміной, якая зрабіла фотазону і іншыя ўпрыгожванні з паветраных шарыкаў.

 
Запрашаем усіх неабыякавых жыхароў Міёршчыны прымаць удзел у нашых мерапрыемствах па добраўпарадкаванні берага возера. Давайце разам створым зону для адпачынку!

 
Сачыце за нашымі навінамі ў сацыяльных сетках Фэйсбук (суполка «Устойчивые решения Миоры»), УКантакце («Улица Восточная (Устойчивые решения)»), Аднакласнікі («Устойчивые решения Миоры») і Інстаграм («Устойчивые решения Миоры»).

 
Іван БУДЗЬКО, кіраўнік ініцыятывы.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.