Авторизация
 

Чароўны клубок: мастачка з Язна стварае выдатныя карціны з воўны

 Чалавек знаходзіць час для ўсяго, чаго ён сапраўды жадае. У намесніка дырэктара па вучэбнай рабоце Язненскай школы Кацярыны АЛЬХІМОВІЧ шмат спраў на працы. Дома чакаюць сямейныя і гаспадарчыя клопаты. Разам з тым вылучае гадзіны для хобі – стварае карціны з воўны.

 

«А хто так малюе?» – пытаюцца часам у Кацярыны Іванаўны, звярнуўшы ўвагу на карціны ў кабінеце. З усмешкай адказвае, што гэта яе работы. Толькі напісаны не акварэллю, а воўнай.

 

– Прыслухоўваюся да сваіх унутраных адчуванняў і калі разумею, што хочацца пазаймацца з воўнай, адкладваю справы, якія могуць пачакаць, і прымаюся за любімы занятак, – расказвае майстрыца. – Асалоду дорыць увесь працэс. Мяккая пяшчотная цёплая воўна сагравае душу. Для мяне гэта рэлаксацыя, псіхалагічная разгрузка, эмацыянальная зарадка.

 

Спатканне з будучым хобі

Карцінамі з воўны Кацярына Альхімовіч зацікавілася два гады таму. Разам з калегамі Наталляй Жойдзік і Таццянай Шчарбіцкай удзельнічалі ў мерапрыемстве, што ладзіла на сваёй аграсядзібе «Мацейкава сяліба» ў Пераброддзі Галіна Паўлоўская. У праграме сустрэчы значыўся майстар-клас па рабоце з воўнай. Удзельнікі «малявалі» асенні пейзаж. Для Кацярыны гэта была любоў з першага дотыку.

 
– Захоўваю тую работу. Любую карціну з воўны можна падправіць, але я вырашыла пакінуць сваю першую спробу без змен, – заўважае субяседніца.
З таго часу Кацярына Іванаўна зрабіла шмат карцін.

 

 У свеце ручной работы

Рукадзеллем Кацярына займаецца з дзяцінства. У школе на ўроках працоўнага навучання вязала на спіцах. Шмат чаго рабіла рукамі падчас вучобы на педагагічным факультэце ВДУ імя П. М. Машэрава. Там пазнаёмілася з асновамі выяўленчага мастацтва.
Настаўніцай пачатковых класаў працаваць не давялося. Калі прыехала па размеркаванні ў Завуццеўскую школу, вяла ўрокі рускай мовы і літаратуры. Завочна атрымала другую вышэйшую адукацыю – гуманітарную. Навыкі рукадзелля спатрэбіліся пазней у Язненскай школе. Настаўніцы-філолагу дадалі ў нагрузку гадзіны працоўнага навучання.

 
– Мая папярэдніца Тамара Аляксандраўна Касатая займалася з дзяўчатамі саломкай. У мяне да гэтай справы душа не ляжала, – распавядае субяседніца. – Вязала кручком са сваімі вучаніцамі, ім гэта таксама падабалася. Пасля спрабавала розныя віды рукадзелля: тапіарыі, бісерапляценне, вышыванне крыжыкам, канзашы. Запомнілася метадычнае аб’яднанне настаўнікаў працоўнага навучання ў Туркоўскай школе. Для нас праводзіла майстар-клас па стварэнні букетаў з цукерак супрацоўніца абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці Ганна Перліна. Мяне захапіў гэты занятак, пасля рабіла букеты ў падарунак.

 
Асалода даражэй за затраты

Цяпер галоўнае захапленне Кацярыны Іванаўны – карціны з воўны. Адлюстроўвае пейзажы, часта выбірае кветкавыя матывы. На некаторых работах – дзявочы сілуэт на ўлонні прыроды.
– У мяне пытаюцца, чаму дзяўчаты на карцінах заўсёды спінай. Зрабіць твар з воўны складана, а сілуэт атрымліваецца, – гаворыць майстрыца. – Сюжэты шукаю ў інтэрнэце. Як правіла, на адну карціну патрэбны тры – чатыры гадзіны. Займаюся вечарамі, з раніцы можна падкарэкціраваць работу.

 
У самым пачатку, заўважае Кацярына Іванаўна, хобі патрабавала значных укладанняў. Воўна розных колераў каштуе даволі дорага. Рамкі трэба мець у запасе. Аднак асалода, якую дорыць улюбёны занятак, нашмат даражэй за матэрыяльныя затраты. Да таго ж мяккага матэрыялу хапае надоўга.

 

Падарунак ад душы

Ад карцін з воўны вее цеплынёй. Яны надаюць утульнасць інтэр’еру. Свае творы Кацярына Альхімовіч дорыць блізкім і сябрам, некаторыя самі просяць карціну ў падарунак.
– Радуе, калі работы знаходзяць водгук у людзей. Ёсць карціны, з якімі шкада расставацца, іх пакідаю ў сябе. Ёсць такія, што іншым падабаюцца, а мне здаюцца не вельмі ўдалымі, – расказвае субяседніца. – Прадаваць свае работы наўрад ці змагла б. Як ацаніць часцінку душы, укладзеную ў кожную з іх? Толькі дару. Гэта прыемна.

 
З радасцю Кацярына Іванаўна дзеліцца сваімі навыкамі ў стварэнні карцін з воўны, праводзіць майстар-класы для жадаючых. Разам з ёй асвоіла гэты від рукадзелля сярэдняя дачка-васьмікласніца Ліза. У яе таксама атрымліваецца. Неяк рабілі карціну з аднолькавым сюжэтам, выйшла ў кожнай па-свойму. У гэтым і ёсць магія творчасці – раскрываць сябе і сваю непаўторнасць. 

 

Кацярына РЫНКЕВІЧ

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 603
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 177
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 526
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 554
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 708
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 742
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 883
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 ноября 2020
Викентий, Виктор, Евгений, Максим, Степан, Тимофей, Федор

Именины 23 ноября 2020
Александр, Алексей, Борис, Георгий, Денис, Иван, Константин, Михаил, Николай, Орест, Петр, Терентий, Анна, Ольга, Ефрем

Госці краін

free counters
Партнеры сайта