Авторизация
 

Пытанні культуры абмеркавалі на мінулым пасяджэнні райвыканкама

 Дом культуры ці клуб на сяле – гэта своеасаблівы цэнтр адпачынку і духоўнага жыцця. Канцэрты, святы, выставы… З ім звязаны іншыя важныя падзеі вяскоўцаў, якія не даюць зачэзнуць такім ачагам у глыбінцы. У гараджан у культурным плане магчымасцей яшчэ больш. Абдзеленых не павінна быць ні на перыферыі, ні ў мегаполісе, бо развіццё і захаванне культурнай спадчыны застаецца адной з прыярытэтных задач краіны. Як спраўляюцца з ёй на Міёршчыне, прааналізавалі на мінулым пасяджэнні райвыканкама.

 

Па інфармацыі намесніка начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Аксаны Ашурка, патэнцыял Міёрскага раёна прадстаўлены народнай творчасцю, прафесіянальным мастацтвам, сістэмай мастацкай адукацыі і выхавання, помнікамі гісторыі, музейнымі калекцыямі. Функцыянуюць 43 установы культуры і кінавідэасетка.

 
Развіццю народнай творчасці і нацыянальных традыцый садзейнічаюць 147 клубных фарміраванняў, дзе займаюцца 1 515 чалавек, у тым ліку 75 – дзіцячага накірунку, тут 736 наведвальнікаў. 11 калектываў маюць званне «народны» і два «ўзорныя». На пачэсны тытул прэтэндуе клуб нацыянальнай кухні «Цвецінскія прысмакі», які адраджае старыя рэцэпты беларускіх страў і вучыць дзяцей і моладзь гатаваць. Заслугоўваюць высокага звання перспектыўныя творчыя калектывы Дзісненскага гарадскога цэнтра культуры.

 
Росту выканальніцкага майстэрства і папулярызацыі народнай творчасці спрыяюць раённыя агляды-конкурсы мастацкай самадзейнасці. Ярка, з запалам выступаюць калектывы Язненскага, Перабродскага, Павяцкага сельскіх Дамоў культуры, Дзісненскага ГЦК, Цвецінскага Цэнтра нацыянальнай культуры і фальклору, Істаўскага клуба, Міёрскай ЦРБ, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, санаторыя «Расінка». Сёлетні агляд-конкурс прысвячаўся 75-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

 
 Удала дэманструюць артысты свае здольнасці ў конкурсах і фестывалях розных узроўняў. Дыпломы лаўрэатаў і пераможцаў абласных спаборніцтваў заваявалі салісты эстраднай студыі раённага Дома культуры, народны тэатр РДК, клуб «Святліца», народны фальклорны калектыў «Язынка», Дзісненскі гарадскі Дом рамёстваў, вучні фартэпіяннага, струннага і харэаграфічнага аддзяленняў Міёрскай школы мастацтваў.

 
Значны ўклад устаноў культуры ў развіццё брэндавага экалагічнага фестывалю «Жураўлі і журавіны Міёрскага краю». На ім народныя ўмельцы праводзяць майстар-класы па розных відах рамеснай дзейнасці. Мясцовыя выканаўцы разнастайваюць святочную праграму музычнымі нумарамі.

 
Культработнікі цесна ўзаемадзейнічаюць з насельніцтвам. Ладзяць для іх вечары адпачынку, юбілеі, сямейныя святы, ушаноўваюць інвалідаў, ветэранаў. Лета – традыцыйная пара для святаў вёсак, вуліц, дзе надаецца асаблівая ўвага мясцовым традыцыям і звычаям. Галоўныя героі на іх – працаўнікі сяла, сямейныя дынастыі, паважаныя жыхары. Вялікая ўвага – маладым і шматдзетным сем’ям. Развіццю іх творчага патэнцыялу спрыяе конкурс «Валадар сяла». Дзісненскі ГЦК, Язненскі, Чапукоўскі СДК і бібліятэкі ўмела арганізуюць работу з дзецьмі з асацыяльных сем’яў, якія з захапленнем займаюцца ў гуртках і клубах па інтарэсах.

 
Прайшло шмат мерапрыемстваў, прысвечаных Году малой радзімы. Удалай названа сустрэча ў цэнтральнай бібліятэцы з Сафіяй Гуз з аграгарадка Узмёны. Маладая паэтэса прэзентавала свае першыя зборнікі «На крылах маёй мары» і «Любоў без межаў». Яна страціла зрок, але не паддалася дэпрэсіі, вядзе актыўны лад жыцця.

 
Цікавым і чуллівым атрымаўся вечар памяці Героя Сацыялістычнай Працы Міёрскага раёна Пятра Кандрашова «Што застанецца пасля мяне». У бібліятэцы сумесна з міёрскім музеем арганізавалі выставу-экспазіцыю «Воін. Хлебароб. Герой». За мінулы перыяд 2020 года ўстановы культуры раёна правялі каля 2,5 тысячы мерапрыемстваў, іх наведалі звыш 90 тысяч чалавек. У параўнанні з леташнім менш, на гэта паўплывала эпідэміялагічная абстаноўка. У альтэрнатыву жывым зносінам прапануюць анлайн-канцэрты, выставы, відэаконкурсы, якія таксама карыстаюцца папулярнасцю ў прыхільнікаў талентаў роднай зямлі.

 
Пэўная ўвага надаецца развіццю міжнароднага культурнага супрацоўніцтва і прэзентацыі дасягненняў беларускай нацыянальнай культуры за мяжой. Творчыя калектывы раёна сябруюць з Цэнтрам беларускай культуры Даўгаўпілса.

 
Дзісненскі гарадскі Дом рамёстваў, народны клуб майстроў «Святліца» РДК, калектыў Чапукоўскага СДК названы заўзятымі збіральнікамі і захавальнікамі рэгіянальных асаблівасцей традыцыйных рамёстваў. Для адраджэння духоўнай спадчыны Міёрская цэнтральная і дзіцячая бібліятэкі паспяхова прымяняюць новыя інтэрактыўныя формы работы. Шмат цікавай і карыснай гістарычнай інфармацыі, звесткі пра прыроду можна знайсці ў базе дадзеных «Прыдзвінскі край: Міёршчына». Пра Герояў Савецкага Саюза, Герояў Сацыялістычнай Працы, пісьменнікаў, паэтаў і літаратараў Міёрскага краю, мастакоў і вядомых людзей, якія дасягнулі вышынь у розных галінах сваёй дзейнасці, інфармуе раздзел «Вядомыя ўраджэнцы краю». Аддзел бібліяграфічнага маркетынгу Міёрскай цэнтральнай бібліятэкі распрацаваў праект «Радзіма мая: Міёршчына» і праграму «Нам засталася спадчына», дзе сабраны і захоўваюцца краязнаўчыя матэрыялы за 2016 – 2020 гады.

 
У Забалоццеўскай бібліятэцы-клубе дзейнічае этнаграфічны вугалок. Частка яго прысвечана народным промыслам, вырабам народных майстроў. У Чэраскай бібліятэцы збіраюць абрадавы матэрыял. Тут створаны вугалок «Беларускі быт». Папаўняюцца фотаальбомы пра аграгарадок Чэрасы, гісторыю мясцовасці «Адкуль твой род». Адраджаюць нацыянальную спадчыну Язненскі комплекс СДК, бібліятэка, інструментальны клас дзіцячай школы мастацтваў, Цвецінскі Цэнтр нацыянальнай культуры і фальклору і Істаўскі клуб.
Аднак важна не толькі паказаць нематэрыяльныя фальклорныя каштоўнасці, але і захаваць прадметы даўніны, якімі карысталіся продкі. У тым вялікая роля Міёрскага гісторыка-этнаграфічнага музея. Цяпер яго фонд складае 6 010 (у 2015-м – 5 020) адзі- нак. Сёлета арганізавалі сем выстаў, з якіх пяць – у музеі, два па-за ім.

 
Найбольшай папулярнасцю ў наведвальнікаў карысталася фотавыстава «Мая Міёршчына» і тэматычная выстава «Старонкі гісторыі», прадметаў і матэрыялаў прыватнай калекцыі былога настаўніка Мілашоўскай школы Альфрэда Тычко «Мінулае вёсак Мілашова і Ідолта», а таксама прымеркаваная да 85-годдзя з дня нараджэння знакамітага земляка, Героя Савецкага Саюза Ягора Томкі «Марак, падводнік, Герой».
Назапашаны вопыт духоўнага выхавання моладзі. У Міёрскай школе мастацтваў, у Дзісненскім філіяле, інструментальных класах аграгарадкоў Язна, Чапукі і Павяцце 343 вучні, якія атрымліваюць веды на выяўленчым, харэаграфічным і музычным аддзяленнях па васьмі спецыяльнасцях. Пры школах дзейнічаюць дзевяць самадзейных калектываў, тры з якіх са званнямі «народны» і «ўзорны».

 
Летась на абласным відэаконкурсе «Мы танцаваць хочам» у намінацыі «Народны стылізаваны танец» дзіцячы харэаграфічны калектыў «Дзьмухаўцы» заваяваў першае месца, другое – у намінацыях «Народны танец» і «Дзіцячы танец». Калектыў «Касавіца» заняў трэцюю пазіцыю па сучаснай харэаграфіі. Народны інструментальны ансамбль «In Sound» у абласным конкурсе народнай музыкі «А музыкі граюць, граюць», што праходзіў у рамках «Славянскага базару», адзначаны дыпломам «За захаванне і зберажэнне музычнай спадчыны».

 
Дасягненні значныя, пацвердзіў намеснік старшыні райвыканкама Валерый Драба. Вялікая разнастайнасць накірункаў дзейнасці па развіцці народнай творчасці і захаванні традыцыйнай культуры. Лідзіруючую пазіцыю занялі культработнікі з перыферыі, перш за ўсё дзісненскія, язненскія, цвецінскія, павяцкія, істаўскія. У іх населеных пунктах паслугі ў сферы духоўнага жыцця аказаліся больш запатрабаваны.
Па культурна-адпачынкавай дзейнасці трэба падцягвацца астатнім. Валерый Анатольевіч прапанаваў разнастайваць формы работы з насельніцтвам і па ўзроставай катэгорыі, і па накірунках дзейнасці, захапляць маладых. Прагучаў заклік клапаціцца пра парадак і эстэтыку ва ўстановах і ля іх, каб людзям хацелася бываць тут як мага часцей.

 

Наталія СТАНКЕВІЧ

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 605
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 297
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 539
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 563
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 709
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 743
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 894
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 ноября 2020
Александр, Борис, Владимир, Даниил, Дмитрий, Иван, Константин, Лев, Матвей, Николай, Степан, Федор, Афанасий

Именины 24 ноября 2020
Викентий, Виктор, Евгений, Максим, Степан, Тимофей, Федор

Госці краін

free counters
Партнеры сайта