Авторизация
 

Міёрскія газавікі трымаюць марку

 Брыгада Міёрскага раёна газазабеспячэння другі год запар лідзіруе ў рэспубліканскім аглядзе-конкурсе прафмайстэрства.

 

Сем каманд – пераможцаў рэгіянальных і абласных аглядаў-конкурсаў – спаборнічалі ў Бабруйску на званне «Найлепшай брыгады па тэхнічным абслугоўванні газавыкарыстоўваючага абсталявання». УП «Віцебскаблгаз» прадстаўлялі міёрскія газавікі: старшы майстар Уладзімір Максіменка, слесары Юрый Аўласевіч і Сяргей Гайлеш. Яны ў шосты раз абаранялі гонар Віцебшчыны на рэспубліканскім узроўні. Дэбютавалі ў 2012-ым – занялі шостае месца з сямі. У 2016 годзе зноў апробавалі свае сілы. З таго часу каманда з Міёр штогод у ліку пераможцаў. Прычым толькі ў 2017-ым і 2018-ым займалі другое і трэцяе месцы. У астатніх спаборніцтвах не пакідалі іншым удзельнікам шанцаў.

 
Сёлета набралі 95,8 бала і перамаглі. Чарговы раз атрымаў дыплом прафсаюза работнікаў энергетыкі, газавай і паліўнай прамысловасці ў намінацыі «Найлепшы майстар» Уладзімір Максіменка, дыпломам дзяржаўнага вытворчага аб’яднання «Белпаліўгаз» у намінацыі «Найлепшы слесар» адзначаны Сяргей Гайлеш. На другім месцы з 92,6 баламі апынуліся супрацоўнікі УП «Мінскаблгаз». З невялікім адрывам трэцюю прыступку заняла брыгада РУП «Магілёўаблгаз».

 
– Сакрэт поспеху нашай каманды – у згуртаванасці і арганізаванасці. Працуем разам 15 гадоў, стаж кожнага складае звыш 20-ці, – заўважае Сяргей Часлававіч. – Ва УП «Віцебскаблгаз» створаны ўсе ўмовы для дастойнай работы, прафесійнага развіцця і ўдасканалення. Немалаважная падтрымка працоўнага калектыву і сям’і. Раю маладым спецыялістам верыць у сябе і свае сілы. Вопыт і прафесіяналізм прыходзяць з часам.

 

Алена ВАРОНІНА

Фота прадастаўлена Міёрскім РГЗ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 605
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 297
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 539
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 563
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 709
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 743
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 894
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 ноября 2020
Александр, Борис, Владимир, Даниил, Дмитрий, Иван, Константин, Лев, Матвей, Николай, Степан, Федор, Афанасий

Именины 24 ноября 2020
Викентий, Виктор, Евгений, Максим, Степан, Тимофей, Федор

Госці краін

free counters
Партнеры сайта