Авторизация
 

Родных успомнім малiтвай

  Дзень усіх святых і ўспаміну памерлых адзначае Каталіцкі Касцёл. Першага лістапада вернікі дзякуюць Богу за дар святасці і ў адной літургічнай цэлебрацыі аддаюць пашану ўсім святым – вядомым і невядомым, – якія дасягнулі вечнай хвалы і знаходзяцца з Богам у небе. Наступны дзень, 2 лістапада, прысвечаны ўспаміну ўсіх памерлых. Згодна з традыцыяй, у гэты дзень прынята наведваць могілкі і маліцца за тых, каго ўжо няма з намі.

 

На працягу актавы Успаміну ўсіх памерлых вернікаў – з 1 па 8 лістапада – Касцёл будзе асаблівым чынам маліцца за памерлых. У гэты час ён дае нам магчымасць атрымаць поўны адпуст – поўнае адпушчэнне кары за грахі, – які можна ахвяраваць за душы памерлых. Для гэтага неабходна быць у стане асвячальнай ласкі (г. зн. прыступіць да сакрамэнту пакаяння і паяднання – споведзі), прыняць святую Камунію, памаліцца ў інтэнцыях Святога Айца і наведаць могілкі.

 
Усе каталікі павінны перад святамі прыбраць магілы сваіх родных і блізкіх, а таксама занядбаныя пахаванні паблізу. Згодна з хрысціянскай традыцыяй, недапушчальна прыносіць і спажываць на могілках ежу і спіртныя напоі, а таксама класці іх на магілы. Годным успамінам пра памерлых з’яўляецца запаленая на магіле свечка (або зніч) і кветкі, але перш за ўсё – малітва за супакой душы.

 
Запрашаем на супольную малітву ва ўрачыстасць Усіх Святых: 8.00; 10.00; 12.00 і 18.00. У дзень успаміну ўсіх памерлых вернікаў: 8.00 і 18.00.

 
Андрэй КУЛІК, ксёндз-пробашч Міёрскай парафіі.

Фота для ілюстрацыі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 616
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 532
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 586
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 595
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 713
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 753
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 920
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 29 ноября 2020
Василий, Виктор, Дмитрий, Иван, Макар, Матвей, Михаил, Николай, Сергей, Федор

Именины 28 ноября 2020
Григорий, Дмитрий, Никита, Николай, Петр, Самсон, Филипп

Госці краін

free counters
Партнеры сайта