Авторизация
 

Манікюр на вёсцы - паспяховая справа

 Здавалася б, сельскім жанчынам манікюр не да месца. Нібы не сумяшчаюцца лак і ўзоры на пазногцях з клопатамі на зямлі і па гаспадарцы. Вось і жыхарка Язна Анастасія ЛАЎРЫНОВІЧ, калі вырашыла распачаць сваю справу ў якасці майстара манікюра, думала, што яе паслугі будуць малазапатрабаванымі. Памылялася.

 

Манікюр дорыць настрой і ўпэўненасць

– Вясковая кліентка сказала мне аднойчы: «Разлічваючыся на касе ў гарадскіх магазінах, я смела дастаю кашалёк. Раней саромелася сваіх рук, а цяпер яны дагледжаныя і прыгожыя», – расказвае майстар. – Прыемна чуць такія водгукі. Манікюр уздымае жанчынам настрой і надае ўпэўненасці ў сабе.

 
На размову з Анастасіяй Лаўрыновіч у нас паўгадзіны. Чакае кліентку. За дзень прымае трох – чатырох. Калі амаль год таму распачала сваю справу, пастаянных было каля 30, цяпер за 80. Якасная работа і «сарафаннае радыё» зрабілі добрую рэкламу. У Насці прыводзяць у парадак рукі дзяўчаты і жанчыны з Язна і ваколічных вёсак, з Дзісны, Полацка, Глыбоцкага раёна.

 

 Сама сабе майстар

Раней Анастасія таксама рабіла манікюр у майстроў. З цікавасцю назірала за працэсам, але тады і ў думках не было займацца гэтым самой. Аднойчы разгаварылася з майстрыцай: тая расказала, што манікюр асвоіла падчас водпуску па доглядзе дзіцяці і цяпер гэтым зарабляе. На той час Насця сядзела дома з шасцімесячнай дачушкай. Гэта гісторыя натхніла да дзеянняў.

 
– Вырашыла паспрабаваць зрабіць манікюр сама сабе. З маленькім дзіцём трапіць да майстра няпроста. Чаму б такім чынам не сэканоміць час, – расказвае субяседніца. – Паглядзела ролікі ў інтэрнэце, набыла абсталяванне і гель-лак трох колераў: чорны, белы і чырвоны. Вынікі на сваіх пазногцях парадавалі. Але займацца чужымі рукамі не планавала.

 

Ад трох да двухсот

Першай кліенткай стала блізкая сяброўка. Убачыла Насціны пазногці «хэнд мэйд» і папрасіла надаць прыгажосць сваім рукам.
– Першы манікюр рабіла ёй на прасавальнай дошцы, больш зручнага прыстасавання не знайшлося, – смяецца майстар. – Сяброўцы спадабалася штомесяц абнаўляць колеры і малюнкі. У знак удзячнасці прыносіла шакаладкі.

 
З кожным новым манікюрам майстра-навічка ўсё больш зацягвала цікавая і ў нечым чароўная справа. Узяла пад апеку рукі сваёй маці, сталі прасіцца іншыя знаёмыя жанчыны. Павялічвалася колькасць колераў гель-лакаў. Цяпер у калекцыі каля двухсот.

 
 Дома за працай

Знайшоўшы сябе ў манікюрнай справе, Анастасія вырашыла зарэгістраваць самазанятасць і пасля водпуску па доглядзе дзіцяці не вяртацца ў Цвецінскі цэнтр нацыянальнай культуры і фальклору, дзе была мастацкім кіраўніком. У аддзеле ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі да гэтага паставіліся з разуменнем і пайшлі ёй насустрач.

 
– Я фанат манікюра. Не скажу, што гэта лёгкая праца, але мне вельмі падабаецца, – сцвярджае майстар. – У нядзелю ў мяне выхадны, і пад вечар пачынаю сумаваць па любімым занятку. Гатуючы на кухні абед ці вячэру, займаючыся іншымі хатнімі справамі, гляджу і слухаю майстроў-самавучак. Планую прайсці навучанне на курсах. Некалькі разоў мне прапаноўвалі працу ў салонах Полацка і Наваполацка. Пакуль прымаю кліентаў дома.

 
Сям’я – муж Аляксей, сын-сямікласнік Даніла і трохгадовая Верачка – выбар Анастасіі працаваць на даму падтрымалі. Асабліва падабаецца мамін занятак дачушцы. Просіць паназіраць за работай і ёй прыгожую наклеечку на пазногцік прымацаваць.
Большасць кліентак ва ўзросце ад 40 да 55 гадоў. Прыходзяць маладыя дзяўчаты. Адны загадзя выбіраюць колер і малюнак, іншыя просяць падказкі ў майстра. Анастасія вывучыла іх густы і ўмее прадбачыць пажаданні.
Многія свае работы публікуе на старонцы ў «Інстаграм», якая стала яе візітнай карткай ў інтэрнэце.

 

Лак работы не баіцца

У дзверы пастукалі. Прыйшла на манікюр мясцовая жыхарка Вольга.
– Год да Насці хаджу. Цудоўна, што ў нас у Язне свой майстар, не трэба нікуды ехаць, – радуецца 39-гадовая жанчына. – Прыемна бачыць свае пазногці акуратнымі, прыгожымі. У хатніх клопатах манікюр не замінае, лак не баіцца ні мыцця посуду, ні праполкі агарода. На зямлі працую ў пальчатках.

 
Сярод кліентак Анастасіі ёсць сяльчанкі, якія трымаюць па некалькі кароў, і іх пазногці заўсёды ў парадку. Заўважае майстар, што жанчыны з манікюрам пачынаюць больш берагчы свае рукі, а іх мужы нават бяруцца самі мыць посуд.
– Радасна дарыць жанчынам пазітыўныя эмоцыі, – дадае яна.

 
Мы развітваемся. Майстра і кліентку чакаюць дзве гадзіны за прыемнымі зносінамі, за творчай справай, вынікам якой абедзве будуць задаволеныя.

 

Кацярына РЫНКЕВІЧ

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА і з архіва Анастасіі ЛАЎРЫНОВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 605
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 297
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 539
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 563
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 709
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 743
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 894
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 ноября 2020
Герман, Иван

Именины 25 ноября 2020
Александр, Борис, Владимир, Даниил, Дмитрий, Иван, Константин, Лев, Матвей, Николай, Степан, Федор, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта