Авторизация
 

У Мёрскім дзіцячым садку зробяць экапляцоўку

 На конкурс мясцовых ініцыятыў у праект «Разам для грамады і прыроды: Міёрскі раён», які фінансуецца Еўрапейскім саюзам, падавала заяўку па стварэнні экапляцоўкі «Дакраніся да прыроды сэрцам» Браслаўскае раённае грамадскае аб’яднанне трансгранічнага супрацоўніцтва «Еўрарэгіён «Азёрны край». Ідэю падтрымалі і выдзелілі 10 тысяч еўра на яе ажыццяўленне. Партнёрам аб’яднання выступаў яслі-сад № 1 г. Міёры, на тэрыторыі якога будзе рэалізоўвацца ініцыятыва.

 

Альпійская горка і сезонны фантан, невялікая метэастанцыя і тактыльная клумба, малыя архітэктурныя формы і шмат чаго іншага з’явіцца на будучай экалагічнай пляцоўцы на тэрыторыі Міёрскага яслі-сада № 1.

 

– Ініцыятыўная група прыступіла да работы ў верасні. На агульным калектыўным сходзе абмеркавалі план рэалізацыі ініцыятывы, унеслі ў яго дапаўненні, – расказвае загадчыца ўстановы Нэлі Сініца. – Бацькоў нашых выхаванцаў таксама азнаёмілі з бліжэйшымі планамі, яны ўнеслі свае прапановы.

 
Па словах загадчыцы яслі-сада № 1, установа знаходзіцца ў спрыяльнай экалагічнай абстаноўцы. Аднак дзеці большую частку часу праводзяць у садку і не заўсёды маюць магчымасць выязджаць на вадаёмы, у лес ці на луг паназіраць за разнастайнасцю флоры і фаўны. Знаёмства з прыродай адбываецца звычайна праз наглядны друкаваны ці відэаматэрыял. На тэрыторыі садка ёсць зялёныя ўчасткі, але гэтага недастаткова для глыбокага вывучэння навакольнага асяроддзя. Менавіта такія фактары падказалі супрацоўнікам садка ідэю стварыць экалагічную пляцоўку на тэрыторыі ўстановы.

 
Цяпер ідзе распрацоўка макета экапляцоўкі. На ёй размесцяцца альпійская горка, фантан, тактыльная клумба і нават невялікая метэастанцыя. Знойдзецца месца для малых архітэктурных форм, іншага экалагічнага дэкору. Для распрацоўкі і развіцця брэнда экапляцоўкі закупілі аргтэхніку (ноутбук, ламінатар, шматфункцыянальнае прыстасаванне), стварылі групы «Дакраніся да прыроды сэрцам» у сацыяльных сетках «Аднакласнікі», «УКантакце», «Інстаграм».

 
– Спадзяёмся, наша ініцыятыва выправіць праблему і падорыць выхаванцам садка, іх бацькам, малодшым братам і сёстрам магчымасць бліжэй знаёміцца з прыродай, спазнаваць яе значнасць у жыцці чалавека і ўсёй планеты, развіваць і выхоўваць экалагічную культуру, – адзначае Нэлі Францаўна.

 
За развіццём ініцыятывы сачыце ў сацыяльных сетках. Супрацоўнікі садка вітаюць любыя дапамогу і ўдзел. Хто жадае зрабіць свой унёсак у стварэнне цудоўнага ландшафта, паведамляйце ва ўстанову.

 
Кацярына РЫНКЕВІЧ.

Фота для ілюстрацыі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 605
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 297
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 539
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 563
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 709
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 743
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 894
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 ноября 2020
Александр, Борис, Владимир, Даниил, Дмитрий, Иван, Константин, Лев, Матвей, Николай, Степан, Федор, Афанасий

Именины 24 ноября 2020
Викентий, Виктор, Евгений, Максим, Степан, Тимофей, Федор

Госці краін

free counters
Партнеры сайта