Авторизация
 

Праца на зямлі з бізнес-складнікам

 Як зрабіць з уласнага зямельнага надзела крыніцу дадатковага дахода, якія заканадаўчыя моманты трэба пры гэтым улічваць, што выбраць з інструментаў сучаснага маркетынгу ў аграбізнесе. Пра гэта расказвалі міёрскім жанчынам на сустрэчы ў рамках сацыяльнага праекта «Навучанне жанчын Віцебскай вобласці асновам аграбізнесу, прадуктыўнага выкарыстання зямельных участкаў для атрымання дадатковага даходу для сям’і, адкрыццю малога бізнесу і далучэнню ў працэс самазанятасці». Першы навучальны семінар прайшоў у пачатку кастрычніка ў тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

 

У пачатку – інфармацыя

Дабрачынны праект, які ладзяць Беларускі дзіцячы фонд, Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама пры фінансавай падтрымцы Фонду «Кока-Кола», зацікавіў актыўных міярчанак. Семінар сабраў некалькі дзясяткаў чалавек.
Сустрэчу праводзілі каардынатар праектаў Беларускага дзіцячага фонду Юлія Капцэвіч; юрыст, дырэктар цэнтра падтрымкі прадпрымальніцтва ТДА «Бізнес развіццё» Вольга Гарбаценка; кандыдат сельскагаспадарчых навук, эксперт у сферы арганічнага земляробства, дацэнт кафедры эканомікі і ўпраўлення УА «Інстытут прадпрымальніцкай дзейнасці», дырэктар ТАА «Экамроя» Анатоль Спрынчак, журналіст, smm-спецыяліст Анастасія Гарашук.

 
Першы семінар – азнаямляльны. Удзельніцам расказалі пра сутнасць праекта, этапы яго рэалізацыі, чакаемыя вынікі. Ініцыятыву ладзяць на тэрыторыі Віцебскай вобласці і на бескарыслівай аснове прадастаўляюць жанчынам магчымасць атрымаць сучасныя веды ў сферы аграбізнесу і прадукцыйнага выкарыстання зямельных участкаў, фінансавай граматнасці, маркетынгу, кааперацыі. Інфармацыйны рэсурс спатрэбіцца для спробы атрымаць дадатковы даход для сям’і, стаць самазанятымі, працуючы на ўласным зямельным участку.

 
На пачатковым азнаямляльным этапе плануецца ахапіць каля 1 тысячы жанчын Віцебскай вобласці. Далей вызначаць каля 100 актыўных удзельніц, якія прадоўжаць навучанне і бліжэй азнаёмяцца з вопытам у развіцці фермерства, прыватнага земляробства, асаблівасцямі вырошчвання экалагічнай прадукцыі, юрыдычнымі і фінансавымі аспектамі прадпрымальніцтва.

 
За тэорыяй – практыка. Удзельніцы атрымаюць высакаякаснае насенне, угнаенні, сродкі абароны раслін і іншыя неабходныя для сельскагаспадарчай дзейнасці сыравіну і матэрыялы. Вопытныя куратары – аграномы і эксперты – дапамогуць з кансультацыямі па вырошчванні якаснага ўраджаю. Тэрмін рэалізацыі праекта – да канца 2021 года.

 

Цікава, што далей

Уражаннямі падзяліліся ўдзельніцы першага навучальнага семінара.

 

Яўгенія Цітовіч, маладая гаспадыня са Старога Пагоста, шматдзетная маці:

– Прыйшла ў праект, бо імкнуся да самаразвіцця, люблю спазнаваць новае, рада знаёмствам і зносінам. З цікавасцю слухала Анатоля Спрынчака, бачна, што ў земляробчай справе толк ведае, расказваў проста і даступна пра рэсурсы, якімі валодае сельская гаспадарка. Мы трымаем агарод, гадуем жывёлу і птушку. У нас, так бы мовіць, бытавы вопыт у гэтых справах, хацелася б павучыцца ў прафесіяналаў. Наша сям’я жыве не адным днём, плануем заставацца ў вёсцы, таму атрыманыя веды і навыкі будуць карыснымі. Хацелася б дайсці да фінальнага этапа праекта. Сачу за яго развіццём на старонцы блогера Анастасіі Гарашук у «Інстаграм».

 

Сафія Гуз, інвалід па зроку з Узмён, маці дваіх дзяцей:

– Хочацца спрабаваць сябе ў чымсьці новым – вось матыў, які прывёў на сустрэчу. Яна была азнаямляльнай, нейкіх канкрэтных парад і методык не атрымалі, усё гэта чакае наперадзе. Ахвотна слухала выступоўцаў, якія дзяліліся інфармацыяй пра заканадаўства ў адносінах да самазанятых на сваёй зямлі, рэкламную дзейнасць, што дапамагае рэалізоўваць сваю прадукцыю, і так далей. Спадзяюся трапіць у практычны этап праекта.

 

Вольга Мароз, жыхарка Пад’ельцаў на заслужаным адпачынку:

– Я прыхільнік стратэгіі ўстойлівага развіцця. Адзін з яе складнікаў – экалагічны. У праекце вучаць арганічнаму земляробству. Менавіта гэты момант зацікавіў. Кожны, у каго ёсць агарод, валодае пэўнымі навыкамі па вырошчванні ўласнай прадукцыі. Хочацца заняцца прывычнай справай з прафесійным падыходам. 

 

Развіццё сацыяльнай ініцыятывы – працяг рэалізацыі пілотнага праекта ў Аршанскім раёне ў 2018 – 2019 гадах. За гэты час каля 600 жанчын прайшлі навучанне, азнаёміліся з вопытам найлепшых фермераў, кааператываў, прыватнікаў. У практычнай частцы праекта 56 удзельніц вырошчвалі агародніну пры падтрымцы аграномаў, экспертаў у сельскай гаспадарцы. Ураджай рэалізавалі і атрымалі дадатковы даход. У выніку 20 жанчын звярнуліся ў сельсаветы за даведкай аб рэгістрацыі асабістай падсобнай гаспадаркі і дазволам на продаж вырашчанай прадукцыі. Дзве ўдзельніцы распачынаюць малы бізнес пры суправаджэнні практычнай лабараторыі ТЦСАН Аршанскага раёна.

 

Кацярына РЫНКЕВІЧ

Фота для илюстрацыі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 605
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 297
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 539
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 563
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 709
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 743
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 894
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 ноября 2020
Герман, Иван

Именины 25 ноября 2020
Александр, Борис, Владимир, Даниил, Дмитрий, Иван, Константин, Лев, Матвей, Николай, Степан, Федор, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта