Авторизация
 

Бульбы мала, але хапіла ўсім

 – Бульба сёлета не ўрадзіла, – па дарозе на агароднінасховішча разважала яго загадчыца Таццяна Ліелгалвіс (на здымку). – Надвор’е падвяло, шмат дзе вымакла. Летась усё спрыяла, куды большы сабралі ўраджай.

 

Як расказала Таццяна Якаўлеўна, сёлета у ААТ «Туркова» накапалі больш за 18 тон бульбы. Тут аддаюць перавагу гатунку «Скарб». Убіралі талакой. Традыцыйна дапамагаюць спецыялісты адміністрацыі гаспадаркі, сельсавецкія работнікі, педагогі, дзісненскія і туркоўскія вучні. Справіліся за два дні.

 
Першачарговай задачай стаяла забяспечыць бульбай дзяцей. Адборныя клубні завезлі ў сталовыя Дзісненскай і Туркоўскай школ, мясцовых дзіцячых садкоў. Дзве тоны пакінулі на наступную ўборачную кампанію, каб гатаваць смачныя абеды для паляводаў. Для гэтай патрэбы і 150 кілаграмаў сталовых буракоў – увесь сёлетні ўраджай склаў 500 кг.

 
 У наступным годзе на насенне спатрэбіцца 30 тон бульбы, традыцыйна яна зойме плошчу ў 10 гектараў. Хоць сартаванне яшчэ не завершана, па няхітрых матэматычных падліках вядома, што яе давядзецца дакупляць. Апошнія клубні па мяшках рассыпаюць Пётр Дзямешка, Алег і Валянціна Заблоцкія, Антаніна Парадня. Мясцовыя актывісты задзейнічаны на сартаванні з 8.30 да 13.30. Сярэдні заробак па 5 рублёў у дзень – нядрэннае падспор’е да пенсіі.

 
У сховішчы чысціня і парадак. Пастаянная тэмпература тут 8 градусаў цяпла. З двух бакоў праз сцяну стаяць на адкорме бычкі, так што і вялікія маразы агародніне не страшныя.

 

Наталія СТАНКЕВІЧ

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 27 января 2021
Адам, Андрей, Аристарх, Вениамин, Давид, Иван, Илья, Иосиф, Макар, Марк, Моисей, Павел, Сергей, Степан, Агния, Нина

Именины 26 января 2021
Максим, Петр, Марфа, Афанасий, Яков

Госці краін

free counters
Партнеры сайта