Авторизация
 

Аператар па вырошчванні маладняку Валерый Жураўскі прызнаны найлепшым на Миёршчыне

 Палова дзявятай раніцы. На ферме «Туркова» цішыня. Бычкі ў стойлах, але гукаў не падаюць. Пускаючы пару з вільготных ноздраў, з цікаўнасцю ўтаропіліся на незнаёмцаў. Сытыя і здаровыя, вакол чыста і суха, таму з іх боку ніякіх «прэтэнзій» ні да акружаючых, ні тым больш да гаспадара. Аператар па вырошчванні маладняку буйной рагатай жывёлы Валерый Жураўскі прызнаны найлепшым па выніках работы за верасень. Кожны са 159 яго гадаванцаў прыбавіў у вазе па 817 грамаў.

 

Валерый Іванавіч даглядае бычкоў ужо 12 гадоў. Да гэтага быў заняты ў ААТ «Туркова» механізатарам. Жывёлагадоўля патрабуе максімум сіл і намаганняў. Аднак дзякуючы вопыту і адказным адносінам да справы напружаная праца больш па душы. Асаблівых складанасцей не адчувае. Ён вясковы, з маленства да цяжкасцей звыклы і цяглы – фізічная сіла ў рабоце з быкамі таксама неабходна.

 
У падпарадкаванні аператара па вырошчванні маладняку звычайна звыш 130 галоў. Гэта нямала, але калі ўсё рабіць па раскладзе, старанна і якасна, спраўляецца хутка. Своечасовасць – найважнейшы момант у сельскай гаспадарцы. Бычкі да рэжыму прывыкаюць і добра набіраюць вагу. Гэта галоўны паказчык прафесіянальнай годнасці аператара. Ад яго залежыць заробак.

 
Аднак свой поспех Валерый Жураўскі дзеліць з тымі, хто якасна нарыхтоўвае кармы, своечасова іх дастаўляе. Важная і чысціня ў стойлах, пра якую клапоціцца сам. Комплекс не новы, а ўсюды парадак, сцены пабелены, лішняе хутка ўбіраецца, таму жывёла дагледжаная і здаровая. Калі здараецца якой занядужаць – ветэрынар сельгаспрадпрыемства своечасова даведаецца пра гэта ад даглядчыка.

 
З шасці гадзін раніцы пачынаецца штодзённы клопат жывёлавода, завяршаецца пасля васьмі вечара. Дома, у перапынках можна разнастаіць час, заняцца справамі па душы ці проста адпачыць. Жыве Валерый Іванавіч непадалёк ад комплексу, дом некалі выдзеліла адміністрацыя гаспадаркі. Радасныя адчуванні дораць унукі, якіх разам з жонкай дапамагаюць гадаваць дзецям. Калі малых няма, Зоя Васільеўна спяшаецца дапамагчы мужу. Яшчэ маладая, а ўжо на пенсіі. 20 гадоў адпрацавала даяркай на ферме ў Гараўцах. Пры даўнейшых умовах даення, калі ўсё рабілі ўручную, добрую загартоўку прайшла. Ведае, як няпроста мужу. Але абодва гаспадары не скардзяцца на жыццё, з лёгкасцю спраўляюцца з цяжкімі сялянскімі клопатамі. Зямля ж корміць.

 

Наталія СТАНКЕВІЧ

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 10 мая 2021
Георгий, Иван, Иларион, Николай, Павел, Петр, Сергей, Степан, Анастасия, Мария, Семен

Именины 9 мая 2021
Василий, Иван, Николай, Петр, Степан, Глафира

Госці краін

free counters
Партнеры сайта