Авторизация
 

Над гэтым пытаннем разважалі нядаўна на пасяджэнні “круглага стала”, якое арганізавала старшыня Дзісенскага гарвыканкама В. А. Мароз па ініцыятыве дырэктара прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Міёрскаму раёну І. А. Крук. Удзел у ім прынялі спецыяліст І катэгорыі Н. В. Шамшур, страхавы агент Р. І. Казлоўская, выканаўца абавязкаў начальніка пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №2 Дзісны П. В. Конах, старшыні вулічных камітэтаў Ф. Л. Шымуковіч, А. І. Рамашкоў, Г. Д. Мялешка.

Засцерагчыся ад пажараў і стыхійных бедстваў
Падставай для сустрэчы паслужыла ўсеагульная занепакоенасць пра жыцці і дабрабыт дзісенцаў на фоне пажараў, якія здараюцца ў горадзе з журботнай перыядычнасцю. Беды пачалі абрушвацца летась: восенню згарэў пяцікватэрны дом, а перад гэтым адзін за адным два аўтамабілі. Нягледзячы на пастаянную работу старшыні гарвыканкама В. А. Мароз, супрацоўнікаў падраздзялення РАНС з насельніцтвам па папярэджанню няшчасцяў ад вогненнай стыхіі, праблема не страчвае актуальнасці. Сёлета ў агні пацярпелі гаспадарчыя пабудовы дзвюх сем’яў. На жаль, не ўдалося пазбегнуць чалавечых ахвяр. У красавіку ў пажары загінуў мужчына.

Сітуацыя засмучальная. Дзісенцы знаходзяцца ў вельмі пажаранебяспечным становішчы. Горад 16 стагоддзя адрозніваецца шчыльнай забудоўляй. Паміж дварамі невялікая адлегласць. Недобрасумленны ўчынак аднаго гаспадара можа пакінуць без даху над галавой некалькіх.
Чаму адбываюцца няшчасці, як абудзіць свядомасць людзей, каб не дапусціць горкіх сітуацый і звесці да мінімуму страты ад пажараў?

Засцерагчыся ад пажараў і стыхійных бедстваў
Пётр Васільевіч Конах, выконваючы абавязкі начальніка пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №2 Дзісны:
—Перш за ўсё, самі ўладальнікі жылля павінны прытрымлівацца элементарных мераў перасцярогі. За шэсць месяцаў сёлета ў раёне адбылося 26 пажараў, пяць чалавек загінула. Прычынай каля 80% няшчасцяў стала неасцярожнае абыходжанне з агнём, адзін з фактараў якога курэнне ў жылых памяшканнях у стане алкагольнага ап’янення.

У мэтах прапаганды супрацьпажарнай бяспекі асабовы склад ажыццяўляе пастаянны падворныя абходы. Наведваецца ў кожны дом з праверкай, выдае прадпісанні, назначае і кантралюе тэрміны выпраўлення недахопаў. Кожнаму тлумачыцца: кінуў непагашаны акурак у хляве ці ў пасцелі, абавязкова здарыцца пажар. Закончыўся тэрмін эксплуатацыі электраправодкі—магчымы кароткае замыканне і агонь. Няспраўнае пячное ацяпленне зноў жа пагражае непапраўным. Падобных прыкладаў можна прыводзіць шмат, і ўсім яны добра вядомыя.

Цяпер у кожным доме, у кожным жылым пакоі рэкамендуецца мець пажарныя апавяшчальнікі. Яны своечасова прасігналяць пра загаранне, адрэагаваўшы на дым. Аднак людзі не спяшаюцца паклапаціцца пра ўласную бяспеку, забываюцца ці проста не лічаць неабходным выконваць прадпісанні пажарных. Цяжка дастукацца да свядомасці некаторых. А колькі ахвяр сярод тых, каго неаднаразова папярэджвалі быць асабліва асцярожнымі!

Людзі, якія трапілі ў бяду, маюць патрэбу ў тэрміновай матэрыяльнай падтрымцы. Хто ім дапаможа? Такога пытання не ўзнікала, калі б маёмасць была застрахавана. На жаль, не ўсе пацярпелыя мелі страхавы поліс.

Засцерагчыся ад пажараў і стыхійных бедстваў
Ірына Амбросьеўна Крук, дырэктар прадстаўніцтва “Белдзяржстраху” па Міёрскаму раёну:
—Кажуць, лепшая агітацыя застрахавацца—наглядныя прыклады з жыцця. Тады больш відавочныя ўсе перавагі: уладальнікі поліса атрымліваюць кампенсацыі, а непрадбачлівыя падлічваюць страты і шкадуюць, што не заключылі дагаворы страхавання.

Беды дзісенцаў найлепш прадэманстравалі: сваю маёмасць трэба абараняць ад разнастайных выпадковасцей. І найбольш надзейны і эканамічна абгрунтаваны спосаб—афармленне страхавога поліса. А непрадбачаныя сітуацыі адбываюцца ўсё часцей. Магчыма, жыццёвыя прыклады прымушаюць задумвацца, але далёка не ўсіх. Многія ўладальнікі нерухомасці па-ранейшаму абмяжоўваюцца, як правіла, абавязковым страхаваннем. Не з-за таго, што не ведаюць пра механізмы і выгоды добраахвотнага, проста не заўсёды хочуць слухаць і чуць пра іх.

На жаль, нямала грамадзян яшчэ не зусім аб’ектыўна адносяцца да страхавых паслуг і ўспрымаюць плату за поліс як дадатковы зборы. Аднак страхаўшчыкі не толькі забіраюць грошы, але і вяртаюць, пакрываючы страты ў выпадку ўзнікнення непрадбачаных сітацый. Летась у Дзісне па дагаворах абавязковага і добраахвотнага страхавання пабудоў і маёмасці выплаты склалі 29 мільёнаў рублёў, плюс за два згарэўшыя аўтамабілі кампенсавана каля 30 мільёнаў. Гэта пры тым, што ў мінулым годзе людзі не цярпелі ад паводкі і пажараў здаралыся менш.

За 6 месяцаў сёлета Белдзяржстрах ужо кампенсаваў дзісенцам каля 28 мільёнаў разнастайных страт. Нямала праблем нарабіла вясенняе разводдзе. Разгледжана 40 зваротаў, па якіх выплачана 16 мільёнаў рублёў. Пацярпелым ад пажараў кампенсавана каля 12 мільёнаў. Самая вялікая страхавая сумму склала 6 мільёнаў рублёў. Аднак не ўсе пацярпелыя былі застрахаваны.

На пасяджэнні “круглага стала” прысутнічала Я. К. Курыловіч, у якой агонь знішчыў гаспадарчыя пабудовы. Страхавую выплату жанчына не атрымала, бо мела толькі абавязковы поліс страхавання асноўнага жылля, а ён не распаўсюджваецца на пабудовы, размешчаныя ў двары пад асобным дахам. Ад добраахвотнага віду страхавання Ядвіга Казіміраўна ў свой час адмовілася, спаслаўшыся на недахоп грошай. Бяда прыйшла неспадзявана. Ад акуратных, дагледжаных пабудоў, якія здалёк цешылі вока прахожых, нічога не засталося. Цяпер шкадуе гаспадыня, што паскнарнічала і не паслухала страхавога агента. Фінансавыя затраты на поліс проста мізэр у параўнанні са стратамі, якія яна панесла ў выніку пажару.

Засцерагчыся ад пажараў і стыхійных бедстваў
Адзін з лепшых стархавых агентаў не толькі ў раёне, але і ў рэспубліцы Раіса Іванаўна Казлоўская абслугоўвае жыхароў Дзісны:
—Я заходжу ў кожны дом і штораз нагадваю, што ад пажару і прыродных катаклізмаў можа пацярпець кожны. Падрабязна тлумачу, што забяспечыць фінансавую бяспеку заклікана не толькі абавязковае страхаванне пабудоў. Яно гарантуе абарону паловы кошту жылля. Стопрацэнтную кампенсацыю страт у выпадку няшчасця можна атрымаць па добраахвотнаму полісу. Агітую страхаваць маёмасць, якая звычайна церпіць у выніку пажараў і іншых стыхійных бедстваў. Аднак, на жаль, не ўсе асэнсоўваюць важнасць мной сказанага.

Засцерагчыся ад пажараў і стыхійных бедстваў
Фадзей Лаўрэнцьевіч Шымуковіч, старэйшына:
—Што да інфармавання насельніцтва пра бяспеку, то яго, можна сказаць, дастаткова. Пажарная служба, наш страхавы агент працуюць у гэтым накірунку добрасумленна. Аднак, на мой погляд, найбольш важкае слова, якое зыходзіць з вуснаў не спецыяліста, а радавога чалавека. Жыхароў вуліц, што знаходзяцца ў маім падпарадкаванні, я абыходжу часта, цікаўлюся іх праблемамі, праводжу прафілактычныя гутаркі. Некаторыя прывыклі разлічваць на славянскае “авось” і на многае махаць рукой. Назіраецца элементарная халатнасць, у прыватнасці, калі не задумваючыся пра суседзяў, паляць ва ўласным двары сухую траву. У такім выпадку дастаткова адной іскрынкі, каб учыніць бяду. Небяспечнае для акружаючых п’янства, бо нямала пажараў адбываецца па звычнай схеме: выпіў, закурыў, лёг спаць, згарэў. Я не прыхільнік рэпрэсій, але часам чалавека неабходна паўшчуваць, каб навучыць крыху задумвацца пра свае ўчынкі.

Фадзей Лаўрэнцьевіч узнімаў праблему муравання і рамонту пячнога ацяплення, па прычыне няспраўнасці якога нямала здараецца пажараў. Гэта ліцэнзаваны від дзейнасці. Майстроў, якія б дапамагалі людзям выпраўляць непаладкі лягальна, як высветлілася, у раёне няма. УП ЖКГ таксама не мае спецыяльнага дазволу выконваць такія работы, яе спецыялісты могуць толькі пачысціць дымавыя перакулы, комін.

Напрыканцы сустрэчы ўдзельнікі “круглага стала” выказалі спадзяванне, што размова ў цесным крузе дзісенцаў саслужыць добрую службу многім жыхарам Міёршчыны. Кожны задумаецца і паклапоціцца пра сваё будучае, здароўе і дабрабыт.

Наталія КРУК.
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 93 363
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 68 425
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 34 625
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 33 369
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 32 354
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 30 697
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 21 370
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 ноября 2018
Анатолий, Арсений, Василий, Виктор, Гавриил, Герман, Константин, Никита, Николай, Павел, Александра, Клавдия, Нина, Серафима

Именины 18 ноября 2018
Гавриил, Галактион, Григорий, Памфил, Тимофей, Тихон

Госці краін
free counters
Партнеры сайта