Авторизация
 

Саветы і правераныя рэцэпты ад Валянціны Фядзьковіч

 Хобі старшыні Язненскага сельвыканкама – праца на зямлі. Цёплай парой з задавальненнем праводзіць час на градках і ў цяпліцы. З вырашчанага ўраджаю гатуе смачныя і карысныя ласункі. Ведае шмат цікавых рэцэптаў.

 

Што пасееш, тым і пачастуеш

– Усё жыццё жыву ў вёсцы. Да працы на зямлі прывучылі бацькі. З малых гадоў градкі палола, сена нарыхтоўвала і так далей, – расказвае Валянціна Мікалаеўна. – Памятаю, тату ўжо за 80 было, здароўя на гаспадарку не хапала, і ён са шкадаваннем казаў: «Як гэта так: стаіць зямля і не пашацца…» Любіў працаваць.

 
Для Валянціны Фядзьковіч клопаты на агародзе і ў цяпліцы ў радасць. Зямля супакойвае і дорыць энергію. Прыемна назіраць, як выспявае новы ўраджай. Сёлета парадавала цыбуля сорту «Эксібішан», адна галоўка якой заважыць ледзь не паўкілаграма. Такія зручна выкарыстоўваць для кансерваваных салатаў.

 
У цяпліцы выспела 250 сартоў памідор. Іх насенне гаспадыня ўжо нарыхтавала на будучы год.
– Дзядуля мой любіў памідорамі займацца. Вырошчваў іх на асобна адведзеным участку на вуліцы, – расказвае субяседніца. – І цяпер памятаю смак тых вялікіх жоўтых таматаў. Пакладзеныя яшчэ недаспелымі ў засцеленую сенам скрыню, яны захоўваліся да Новага года.
Валянціна Мікалаеўна таматы і іншую гародніну адпраўляе ў слоікі, гатуючы ласункі па розных рэцэптах. Кансервамі ўласнай вытворчасці частуе гасцей.

 
 Смаката ў слоіках

Гаспадыня выстаўляе на стол слоічкі, розныя па памеры і напаўненні. Ананасы з гарбуза, таматную пасту, марынаваныя баравікі і масляты, соус «Песта» палюбілі родныя і сябры. Сёлета ўпершыню гатавала вялены і марынаваны перац халапеньа. Цікава спрабаваць новыя рэцэпты з інтэрнэта. Праверанымі Валянціна Мікалаеўна дзеліцца з чытачамі «Міёрскіх навін».

  

Соус «Песта»

Песта – знакаміты зялёны італьянскі соус з яркім асвяжальным смакам. Назву атрымаў ад італьянскага слова «расціраць». Гатуюць соус, старанна расціраючы ўсе інгрэдыенты ў ступцы.

Спатрэбіцца:
па 200 грам базіліку (лісты не павінны быць вельмі вялікімі), пачышчаных кедравых ці арэшкаў кеш’ю (іх трэба злёгку падсмажыць на патэльні), сыра «Пармезан», аліўкавага алею;
3 – 4 зубчыкі часнаку;
крыху солі.

 
Лісты базіліку вымыць у халоднай вадзе, высушыць ручніком. У ступцы раздавіць часнок і арэхі. Дадаць соль і базілік. Расціраць сумесь кругавымі рухамі. Калі яна стане падобнай на зялёны крэм, дадаць нацерты сыр. Расціраць да аднароднай масы, у канцы ўліць алей.
! Прадукты павінны быць пакаёвай тэмпературы. Ні ў якім разе не з халадзільніка.
! Гатаваць соус у вялікай колькасці не варта. Тэрмін яго прыдатнасці – да трох дзён.

 

Вяленыя памідоры
Пікантная і смачная нарыхтоўка на зіму. У вяленых памідорах захоўваецца ўвесь комплекс вітамінаў. Ёсць у саставе лікапін, які з’яўляецца моцным антыаксідантам і валодае амалоджвальнымі ўласцівасцямі.

Спатрэбіцца:
1,5 кг памідораў (выбірайце невялікія цвёрдыя спелыя плады авальнай формы);
250 г алею;

соль;

сушаныя размарын і чабор;
часнок;
бальзамічны воцат;
востры чырвоны перац.

 
Памідоры прамыць і абсушыць. Разрэзаць уздоўж напалам, выдаліць пладаножку. Пакласці разрэзам уверх, пасаліць, пакінуць на паўгадзіны. Затым перавярнуць на папяровыя ручнікі (каб увабралі сок, які выдзеліцца) і пакінуць на дзве гадзіны.
Раскласці памідоры на паддоны сушылкі. Тэмпература сушкі – 70 градусаў. Праз адну – дзве гадзіны мяняем паддоны месцамі. Сушым да гатоўнасці (прыкладна 12 гадзін): пры націсканні памідоры не выдзяляюць вільгаць і не ламаюцца.
Для запраўкі нагрэйце алей да высокай тэмпературы (не кіпяціць!), дадайце дзве дробкі размарыну і няпоўную чайную лыжку чабору. Перамяшайце, пакіньце астываць пад крышкай да пакаёвай тэмпературы.
Падрыхтуйце стэрылізаваныя слоікі. На дно кожнага кладзём пласцінкі часнаку, затым высушаныя памідоры, дадаём некалькі кольцаў вострага чырвонага перца, па дзве дробкі солі і сталовай лыжцы бальзамічнага воцату. Заліваем араматызаваным алеем, герметычна закрываем крышкай.
Захоўваць у халадзільніку.

 

Сок з гарбузоў

Гарбуз у агародзе кароль. У ім шмат караціну (амаль столькі ж, як і ў моркве), які нармалізуе абмен рэчываў, паскарае абнаўленне клетак, падтрымлівае зубы і косці. Па ўтрыманні жалеза гарбуз – лідар сярод агародніны.

На шэсць літраў соку спатрэбіцца:
гарбуз;
2 – 3 апельсіны;
200 – 300 г цукру;
15 г лімоннай кіслаты.

 
Чысцім гарбуз і наразаем кубікамі ў 2 – 4 сантыметры. Кладзём у каструлю, заліваем вадой да ўзроўню кавалачкаў. З насеннай часткі выдаляем насенне, а мякаць дабаўляем у каструлю (яна надасць соку гушчыню).
Даводзім да кіпення, праварваем пяць хвілін, праціраем праз сіта. Вяртаем атрыманую масу ў каструлю, дадаём цукар, лімонную кіслату і выціснуты з апельсінаў сок. Перамешваем, ставім на агонь.
Пасля закіпання разліваем па стэрылізаваных слоіках, закручваем.

 

Лайфхакі ад Валянціны

1. Лёгка і проста прыгатаваць натуральную прыправу для розных страў. У сушылцы высушыць кроп, салеру (рус. сельдерей), пятрушку, зялёную і кольцы рэпчатай цыбулі, парэзаныя тонкімі пласцінкамі часнок, салодкі перац і моркву. Прапорцыі адвольныя. Можна дадаць баклажан. Высушаныя кампаненты здрабніць у блэндары – і гатова.
2. Пачышчаныя баравікі можна замарожваць сырымі. Перад прыгатаваннем толькі злёгку размарозіць, а затым адразу класці на патэльню смажыць ці варыць з іх суп. Кухню напоўніць прыемны водар, а страва атрымаецца цудоўнай на смак. 
3. Здрабніце сушаныя грыбы ў блэндары – атрымаецца духмяная прыправа для бульбы і іншых страў.
4. Высушаны і перамолаты базілік – выдатнае дапаўненне да шашлычнага марынаду.
5. Засушаныя кветачкі базіліку будуць да месца ў вітамінным зялёным чаі разам з мятай, мелісай, гваздзікай, імбіром, лімонам, карыцай і мёдам.

 

Кацярына РЫНКЕВІЧ

Фотаматэрыял аўтара.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 616
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 528
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 585
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 594
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 713
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 751
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 920
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 29 ноября 2020
Василий, Виктор, Дмитрий, Иван, Макар, Матвей, Михаил, Николай, Сергей, Федор

Именины 28 ноября 2020
Григорий, Дмитрий, Никита, Николай, Петр, Самсон, Филипп

Госці краін

free counters
Партнеры сайта