Авторизация
 

Як праходзіў кірмаш пад адкрытым небам

 У мінулую нядзелю магазіны райцэнтра, напэўна, адчулі недахоп пакупнікоў. Атаварвацца ў гэты дзень большасць падалася на кірмаш, які разгарнуўся на плошчы ля РДК і вуліцы Камуністычнай. На свежым паветры ў цёплае кастрычніцкае надвор’е куды прыемней выбіраць неабходнае, чым у закрытых гандлёвых павільёнах. І ў чэргах нясумна, можна разглядаць, што прапануюць па-суседстве.

 

Латкоў і палатак шмат. Туды-сюды бегалі людзі. У першую чаргу трымалі курс да прадаўцоў сельскагаспадарчай прадукцыі. У асартыменце бульба, капуста, памідоры, цыбуля, збожжавыя, мёд. Усё карысталася попытам. Бульба і капуста асабліва, бо сёлета не ва ўсіх ўраджай. Іх прадавалі па 60 капеек за кілаграм. Асабліва ўпадабалі шумілінскую бульбу. Ля машыны з ёй назіраўся ажыятаж, хоць канкурэнцыя вялікая. Фермеры прапаноўвалі «Брыз» і «Маніфест».
– Клубні буйныя, не дуплістыя, мала вочак. Калі чысціш – роўненькая, – рэкламавала гаспадыня ўраджай, які і без гэтага меў таварны выгляд.

 
Сумаваў у загружаным мяшкамі прычэпе грузавіка гандляр з Пастаў. З яго слоў, попыт на зерне слабы. Летась да дзевяці гадзін ужо раз’язджаліся па дамах, сёлета да гэтага часу і паўмашыны не распрадаў. Пакуль разважаў, падышла жанчына, пацікавілася коштам ячменю. Яго пастаўчанін прадаваў па 35 капеек за кілаграм.

 
 Гандляры філіяла «Павяцце» на недахоп пакупнікоў не скардзіліся. На кірмашы прадалі 2 880 тон зерня, у тым ліку 2 170 ячменю таксама па 35 капеек за кілаграм. Азімая пшаніца каштавала 40. Легкавік гаспадаркі давозіў набытае да парога кліента ў любой кропцы райцэнтра. Дарэчы, такую паслугу аказвала і газель тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.
Ужо да 9 гадзін распрадаў свой ячмень «Узмёнскі край». Прасілі 12 рублёў за мяшок. У асартыменце былі яшчэ пшаніца, авёс і мёд.
Разышоўся ячмень і ў ААТ «Чэрасы». Але пшаніца карысталася большым попытам. Усяго прадалі амаль 100 мяшкоў з зернем па 50 кг. Чаму чэраскім сельгаснікам усміхалася фартуна, самі не ведаюць. Пажартавалі, што прычаравалі пакупнікоў.

 
Ячмень пад’ельцаўскай гаспадаркі павышаным попытам не карыстаўся. Звычайна, гэта хадавы тавар, а яшчэ мёд і бульба «Брыз». Сёлета яе накапалі 45 тон з пяці гектараў, што са слоў галоўнага агранома Міхаіла Панкрата, не так шмат. Падзяліліся з вучнямі Чапукоўскай і Дворнасельскай школ, якія дапамагалі ўбіраць яе з поля,  астатнюю людзі раскуплялі яшчэ ў сховішчы. Так што на кірмаш бульба не даехала.

 
Бойка ішоў гандаль агароднінай у мясцовых прадаўцоў філіяла Верхнядзвінскага аблспажыўтаварыства. Тут таксама разбіралі бульбу, капусту, цыбулю, іншую агародніну са сховішча арганізацыі. Многія запасаліся журавінамі і наўгародскім мёдам у паўлітровых слоіках. Непадалёк збіраў чэргі рыбгас «Навінкі».

 
Ажыятаж выклікала і прадукцыя для садаводаў-аматараў: расада кветак, саджанцы пладовых дрэў, туі, кустарнікі. Прадстаўлены асартымент вылучаўся разнастайнасцю. Хваёвыя прапаноўваў Дзісненскі лясгас.
На зіму і правіянтам, і палівам запасаліся. Адзначаўся попыт на дровы. Іх рэалізоўвалі камунальнікі, Міёрскае лясніцтва і райпаліўзбыт. Апошняя арганізацыя на кірмашы прадала 9,8 куба дроў, якія даставілі дзве грузавыя машыны.

 
Хто мяшок бульбы на спіне нёс, хто капусты, крочылі з кветкамі і са- джанцамі, новымі мётламі і пакетамі з абноўкамі. Адзення, абутку, усялякай бытавой дробязі хапала. Наогул, прыйсці на кірмаш і не пакінуць там хаця б 20 рублёў немагчыма было.

 

Наталія СТАНКЕВІЧ

Фотарэпартаж Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 521
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 92 637
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 029
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 133
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 662
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 707
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 813
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 октября 2020
Василий, Виктор, Владимир, Дмитрий, Иван, Николай, Павел, Петр, Елизавета, Мария, Надежда, Пелагея, Таисия, Татьяна

Именины 20 октября 2020
Иосиф, Леонтий, Марк, Николай, Сергей, Юлиан, Пелагея

Госці краін

free counters
Партнеры сайта