Авторизация
 

Ва ўмовах пастаяннага развіцця: мадэрнізацыя школы ў Язно

 У двары Язненскай школы сучасная пляцоўка з трэнажорамі. Дзе ў горадзе ля ўстановы адукацыі можна ўбачыць нешта падобнае? А на сяле цэлы спартыўны комплекс. Спонсарам выступіў праект «Разам да грамады і прыроды: Міёрскі раён». Гэта падарунак аграгарадку. Патрэніраваць мышцы можа кожны яго жыхар. Але культурна і акуратна – адказнасць педагогаў за захаванне аб’екта высокая.

 

У Язненскай школе асаблівыя адносіны да ўсяго – ад навучальнага працэсу да эстэтычнага афармлення класаў і добраўпарадкавання тэрыторыі. Гэтым займаюцца 50 чалавек. Дырэктар Людміла Жойдзік высока цэніць работу кожнага ў калектыве і прызнаецца: дзе б ні была, але свая школа найлепшая.

 
Пабудаваная ў 1990 годзе язненская ўстанова адукацыі выглядае маладой і свежай. Цяпер яна напоўнена галасамі звыш ста дзяцей. Сёлета за парты селі 15 першакласнікаў – самы шматлікі ў школе клас. Адзінаццацікласнікаў восем. Гэта будзе другі выпуск, калі без адрыву ад заняткаў скончаць школу ўжо з прафесіяй. Разам з атэстатам выпускнікам уручаць дакумент, які дазваляе працаваць аператарам ЭВМ чацвёртага разраду.

 
Урокі прафесіянальнай падрыхтоўкі праходзяць у класе інфарматыкі. Алена Бамко (на здымку) выкладае свой прадмет і па сумяшчальніцтве майстар вытворчага навучання. На прафесіянальную падрыхтоўку адведзена шэсць гадзін, па тры займаюцца на тыдні, столькі ж у суботу. Засвойваюцца веды, а разам з тым развіваюцца важныя якасці: цярпенне,  уседлівасць, арганізаванасць, адказнасць. Ёсць і вытворчая практыка. Праходзяць яе ў школе. Азы прафесіі вучні атрымліваюць з асаблівай цікавасцю, у адзін голас заяўляюць пра гэта.

 
Школа абсталявана камп’ютарнай тэхнікай, ёсць свая інтэрактыўная дошка. Сёлета займелі мульціборд. Размясцілі яго ў класе настаўніцы геаграфіі і біялогіі Святланы Сімановіч, якая заняла першае месца ў раённым аглядзе-конкурсе кабінетаў. З густам аформлены школьны двор – таксама яе заслуга.

 
Для гарманічнага развіцця дзяцей важнае і харчаванне. Кормяць у Язненскай школе смачнымі і якаснымі стравамі, якія гатуюць на сучасным абсталяванні. Мадэрнізацыя харчаблока адбывалася пакрысе і вынікі радуюць.

 

Наталія СТАНКЕВІЧ

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 521
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 92 635
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 029
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 133
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 662
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 707
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 813
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 октября 2020
Василий, Виктор, Владимир, Дмитрий, Иван, Николай, Павел, Петр, Елизавета, Мария, Надежда, Пелагея, Таисия, Татьяна

Именины 20 октября 2020
Иосиф, Леонтий, Марк, Николай, Сергей, Юлиан, Пелагея

Госці краін

free counters
Партнеры сайта