Авторизация
 

Дбайная гаспадыня сонечнага двара

 Яркая і сонечная. Так можна апісаць сядзібу Любові КАРПОВІЧ з Язна. Расквечаны стракатымі жывымі краскамі падворак падкрэслівае жыццялюбства жвавай гаспадыні, якая выглядае значна маладзей за свае пашпартныя восемдзесят гадоў.

 

Кветкі на першым месцы

Уздоўж выкладзенай пліткай дарожкі цягнуцца ў рад аранжава-жоўтыя аксаміткі, белыя астры, чырвоныя цыніі. За домам з вясны да восені красуе пяшчотная ружа, дапаўняюць гармонію раслін пышныя рознакаляровыя вяргіні.

 
– Летам больш красак было, адцвілі петуніі, лілеі, флоксы. Вясной радавалі жоўтыя кветачкі фарзіцыі. На дрэвах яшчэ лісточкі з’явіцца не паспеюць, а яны ўжо цвітуць, – гаворыць гаспадыня. – Люблю кветкі, радуюся іх колерам. У доме ўсе падваконнікі застаўлены вазонамі.

 
Гаваркая і жвавая Любоў Канстанцінаўна Карповіч ахвотна расказвае пра свае клопаты, спраўляцца з якімі дапамагаюць дзеці і ўнукі. Часцей за ўсіх бывае ў матулі дачка Ірына. На выхадныя з Наваполацка прыязджае, водпуск тут праводзіць.
– Штогод сварыцца на мяне, каб шмат раслін не насаджвала, каб сябе берагла. А для мяне кветкі на першым месцы, – заўважае гаспадыня. – І ўвогуле без работы на зямлі не магу, змалку да яе прывыкла.

 

Не хлебам адзіным

Нарадзілася Любоў Канстанцінаўна ў вёсцы Ліманоўшчына, што ў ваколіцах Завуцця. Цяпер пра гэта месцейка засталіся толькі ўспаміны. У сям’і выхоўвалася чацвёра дзяцей, Люба была старэйшай. Дапамагала бацькам, якія працавалі ў калгасе, спраўляцца з хатняй гаспадаркай, даглядала малодшых брата і сясцёр. Уся яе адукацыя – восем класаў школы. Магла б атрымаць прафесію швяі, вельмі любіла гэты занятак. Але засталася з бацькамі.

 
 – А хто ж мяне адправіць далей вучыцца, калі трэба дапамагаць гадаваць рабят? – гаворыць яна.
Навучальнай установай стаў бацькоўскі дом, які выхаваў у дзяўчыны працавітасць, уменне спраўляцца з цяжкасцямі і любіць жыццё. У раскошы не жылі. Харчаваліся тым, што мелі са сваіх агарода і гаспадаркі. У калгасе з бацькамі разлічваліся за працу гірсой (пустазелле злакавых раслін. – Заўвага аўтара.), з якой пяклі хлеб для сябе і запарвалі на корм жывёле.

 
– Раз на тыдзень мама хадзіла пешшу за хлебам у Дзісну. Купляла яго за грошы, выручаныя ад продажу гараджанам яек і сметанковага масла, што брала з сабой. Хлеба больш за два боханы не адпускалі.

 
Абдзеленыя матэрыяльнымі выгодамі сельскія дзеці мелі большае багацце: цанілі сям’ю, загартоўваліся працай, з малых гадоў вучыліся самастойнасці.

 

У цяпле сямейнага ачага

Замуж Любоў Канстанцінаўна выйшла ў 24 гады. Спачатку з мужам Мікалаем Аляксандравічам жылі ў яго роднай вёсцы Лоншчына. Затым пабудавалі дом у Язне. Няпроста было сваё жыллё ўзвесці, але да складанасцей вяскоўцам не прывыкаць.
Мікалай Аляксандравіч 45 гадоў адпрацаваў слесарам у майстэрні мясцовага ПМК. Любоў Канстанцінаўна займалася дзецьмі, у летні сезон выходзіла на працу на масласырзавод. Калі малодшаму сыну споўнілася сем гадоў, уладкавалася санітаркай ва ўчастковую бальніцу, дзе сачыла за чысцінёй да самай пенсіі.

 
Дзесяць гадоў як няма мужа. Свой час гаспадыня займае клопатамі ў хаце і двары. Па выхадных чакае дачку Ірыну і сына Ілью. Наведваюць бабулю восем дарослых унукаў і школьніца-праўнучка.
– Дзеці і ўнукі – мая радасць. З усмешкай іх сустракаю, з лёгкім сумам праводжу, – кажа Любоў Канстанцінаўна.

 

Ад усмешкі дзень святлей

Разам з роднымі людзьмі саграваюць душу любімыя кветкі. Сёлета Любоў Карповіч у ліку пераможцаў раённага конкурсу па добраўпарадкаванні. Падарунак уручалі на фестывалі «Жураўлі і журавіны Міёрскага краю».

 
– Упершыню на гэтым свяце пабывала, у райцэнтр увогуле рэдка езджу, – расказвае сяльчанка. – Вазіла мяне старшыня нашага сельсавета Валянціна Фядзьковіч, пасля па Міёрах праехаліся, горад паглядзела. Шмат добрых уражанняў засталося.
Свой падворак штодня дорыць пазітыў. Яркія стракатыя кветачкі нібы ўсміхаюцца гаспадыні і запальваюць усмешку на яе твары і ў душы.

 

Кацярына РЫНКЕВІЧ

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 521
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 92 637
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 029
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 133
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 662
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 707
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 813
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 октября 2020
Василий, Виктор, Владимир, Дмитрий, Иван, Николай, Павел, Петр, Елизавета, Мария, Надежда, Пелагея, Таисия, Татьяна

Именины 20 октября 2020
Иосиф, Леонтий, Марк, Николай, Сергей, Юлиан, Пелагея

Госці краін

free counters
Партнеры сайта