Авторизация
 

"Заставацца аптымістам у любой сітуацыі": адна гісторыя захворвання на каронавірус

 У кожнага, хто перахварэў на каронавірус, свая гісторыя. Адны зусім не заўважылі прысутнасці ў арганізме інфекцыі і здзівіліся, калі аналіз паказаў наяўнасць антыцел. Другія трапілі ў бальніцу з высокай тэмпературай і двухбаковай пнеўманіяй. Да гэтага часу COVID-19 застаецца не да канца разгаданай загадкай для медыкаў і хворых.

 

Сваёй гісторыяй хваробы падзялілася жыхарка Язна Валянціна Фядзьковіч. Каронавірус напаткаў яе ў сярэдзіне ліпеня. Сімптомы прыняла за звычайную прастуду.

 
– У першай палове дня адчула слабасць. Прыйшла дадому ў абед, памерыла тэмпературу – 37,6. Выпіла таблетку і на працу ўжо не вярталася, – расказвае субяседніца. – Раніцай наступнага дня тэмпература была 38,5. Кава, без якой не ўяўляю сняданак, аказалася нясмачнай, пах яе амаль не чула. Слаба адчувала смак салёнага. Ды і есці ўвогуле не хацелася. Гэта мяне не насцярожыла. Палічыла, што прастудзілася.

 
Мясцовая ўчастковая бальніца на той час знаходзілася ў водпуску, і Валянціна Мікалаеўна вырашыла лячыцца дома. Па тэлефоне пракансультавалася з участковым урачом Уладзімірам Пашковічам – ён парэкамендаваў медыкаменты. Апранула маску і на ўласным аўтамабілі паехала ў Дзісну ў аптэку за лекамі. Пад вечар тэмпературу збіла. На наступны дзень тэрмометр зноў паказаў 38,5. У ахоўным касцюме прыехаў на дом урач. Агледзеўшы хворую, рэкамендаваў здаць тэст на каронавірус. Назаўтра Валянціна Мікалаеўна зноў села за руль і скіравалася ў паліклініку ў райцэнтр.

 
– У той жа дзень мяне паклалі ў бальніцу з тэмпературай 39 і дыягназам «двухбаковая пнеўманія», – расказвае яна. – Тэст на каронавірус аказаўся станоўчым. Да звесткі паставілася спакойна, без панікі. Усведамляла, што рана ці позна кожны сустрэнецца з гэтай інфекцыяй.

 
Запанікавала на трэці дзень, калі ўжо ішло актыўнае лячэнне, а высокая тэмпература не спадала. Пакрысе стала адчуваць сябе лепш. Заўважае, што пацыенту інфекцыйнага аддзялення патрэбна псіхалагічная загартоўка. Выходзіць з палаты нельга, кантакт са знешнім светам толькі праз зачыненае акно, урачы і медперсанал прыходзяць у ахоўных касцюмах і бачыш толькі іх вочы.
– З сабой быў смартфон, з ім час бавіла, – усміхаецца. – Выконвала ўсе рэкамендацыі ўрачоў. Адна з іх – 16 гадзін у суткі
ляжаць на жываце, спаць так старалася. Рабіла зарадку і дыхальную гімнастыку.
У бальніцы Валянціна Мікалаеўна правяла дзесяць дзён.

 
– Вельмі ўдзячна галоўнаму ўрачу Алене Сівой, загадчыкам тэрапеўтычнага і інфекцыйнага аддзяленняў Таццяне Сычовай і Ірыне Сіняўскай, усяму сярэдняму і малодшаму медперсаналу, чые клопаты і ўвага дапамагалі папраўляцца, – адзначае былая пацыентка. – У адрас нашай медыцыны часам гучаць скаргі, мне ж хочацца акцэнтаваць увагу на станоўчых момантах. Інфекцыйнае аддзяленне пасля рамонту асвяжылася. Канешне, дома і сцены лечаць, але і ў светлых чыстых палатах прыемна ісці на папраўку. Харчаванне добрае, кормяць дастаткова і смачна. Лечаць усіх аднолькава, незалежна ад сацыяльнага статусу і роду заняткаў. Разам са мной праходзілі лячэнне беспрацоўная і дальнабойшчык. Бюджэт краіны яны не папаўняюць, а медыцынскую дапамогу атрымліваюць на роўных з іншымі. Лічу, у гэтым плюс беларускай медыцыны.

 
Пасля выпіскі Валянціна Фядзьковіч яшчэ 14 дзён была дома ў самаізаляцыі. Заўважае, па вяртанні нюх і смакавыя рэцэптары яшчэ не працавалі на поўную сілу. Кава і многія прадукты заставаліся нясмачнымі. У целе была слабасць. Да канца тэрміну самаізаляцыі ўсё прыйшло ў норму. Надаваў сіл любімы занятак – праца ў цяпліцы і на агародзе.

 
– Хваробу перанесла, жыву паўнацэнным жыццём, – гаворыць субяседніца – Дарэчы, муж – самы блізкі для мяне чалавек – не заразіўся. Ён таксама быў на самаізаляцыі, здаваў аналізы. Тэст не паказаў наяўнасці ні вірусу, ні антыцел. На каронавірус перахварэлі многія язненцы. Некаторыя гэтага нават не заўважылі. Часам робяць сумныя прагнозы для пажылых людзей, між тым адзін наш сяльчанін, якому пад 90 гадоў, пасля хваробы застаўся энергічным і рухавым. У любой сітуацыю жадаю ўсім заставацца аптымістамі і лепш ні з якімі вірусамі не сустракацца. 

 

Кацярына РЫНКЕВІЧ

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 521
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 92 635
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 029
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 133
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 662
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 707
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 813
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 октября 2020
Василий, Виктор, Владимир, Дмитрий, Иван, Николай, Павел, Петр, Елизавета, Мария, Надежда, Пелагея, Таисия, Татьяна

Именины 20 октября 2020
Иосиф, Леонтий, Марк, Николай, Сергей, Юлиан, Пелагея

Госці краін

free counters
Партнеры сайта