Авторизация
 

Ад асенняй хандры – гумар, маленькія радасці і яркія колеры

 Заканчваюцца водпускі, пагаршаецца надвор’е, скарачаецца светлавы дзень, становяцца раскошай сонечныя промні. Гэта восень. Яна настойліва стукаецца ў вокны дробным дажджом, хутае абдымкамі халоднага ветра і, нібы просячы прабачэння, дорыць букеты жоўта-чырвонай лістоты. Настрой адпаведны: панурасць, сум, абыякавасць. Як змяніць яго на пазітыў, гутарым з псіхолагам тэрытарыяльнага цэнтра Зінаідай РАВЕЦКАЙ.

 

 - Да так званай асенняй дэпрэсіі найбольш схільныя сталыя людзі, у гэты час ім асабліва неабходна ўвага, – падкрэслівае Зінаіда Феафанаўна. – Пажылому чалавеку важна адчуваць сваю карысць для сям’і і грамадства, усведамляць значымасць сябе як асобы. Гэта дапаможа захоўваць адэкватную самаацэнку і актыўную жыццёвую пазіцыю.

 

Асенняй парой набывае актуальнасць тэрмін «эмацыянальнае выгаранне». Патлумачце яго сэнс.
– Сутнасць эмацыянальнага выгарання ў тым, што чалавека перастае радаваць аднастайная дзейнасць. З’яўляюцца раздражненне, злосць, напружанне, агрэсія. Псіхалагічную рэакцыю суправаджаюць саматычныя праяўленні: галаўны боль, боль у сэрцы, абвастрэнне хранічных захворванняў. Таксама выгаранне наступае, калі чалавек не атрымлівае неабходнай дапамогі ад іншых або імкнецца зрабіць больш, чым яму пад сілу.

 

Па якіх прыкметах можна распазнаць эмацыянальнае выгаранне?
– Перш за ўсё трэба звярнуць увагу на павышаную трывожнасць, нехарактэрныя паводзіны (напрыклад, успышкі гневу), раздражнёнасць, пачуццё безнадзейнасці, нецярплівасць да акружаючых, прыгнечанасць. Калі чалавек доўга знаходзіцца ў такім стане, у яго зніжаецца імунітэт. Адсюль схільнасць да вірусных, абвастрэнне аўтаімунных і сардэчна-сасудзістых захворванняў.

 

Праблему лепш папярэдзіць, чым вырашаць. Што трэба рабіць, каб не пакінуць шанцаў асенняй дэпрэсіі?

– Вось некалькі ўпэўненых крокаў да добрага настрою і камфортнага самаадчування:
смех і гумар. Старайцеся смяяцца часцей і ад душы, жартуйце падчас размоў з блізкімі і сябрамі;

  • эканомія станоўчай энергіі. Пазбягайце канфліктаў, зводзьце да мінімуму зносіны з непрыемнымі людзьмі, не трымайце ў памяці негатыўныя моманты;
  • сон. Высыпайцеся;
  • перамены. Змяніце абстаноўку ў пакоі, навядзіце парадак, засцяліце іншы дыван…;
  • маленькія радасці. Зрабіце новую прычоску, пачастуйцеся шакаладкай, паглядзіце любімы фільм, скіруйцеся на сямейную прагулку з фотасесіяй…;
  • даверлівыя размовы. Дзяліцеся сваімі пачуццямі і перажываннямі з блізкімі людзьмі;
  • збалансаванае харчаванне. Ужывайце прадукты з высокім утрыманнем вітамінаў, асабліва групы В;
  • абноўкі. Купіце стракаты асенні шалік, цёплы світар, рознакаляровы парасон;
  • яркія колеры. Позняя восень афарбавана ў шэры і чорны, дадайце ў сваю абстаноўку жоўтага і чырвонага;
  • акцэнт на плюсах. Заўсёды хваліце сябе за поспехі, нават нязначныя. Стаўце новыя мэты, будуйце перспектыўныя планы.

 

Кацярына РЫНКЕВІЧ

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 июня 2021
Мария, Ефрем

Именины 23 июня 2021
Александр, Алексей, Андрей, Василий, Герасим, Иван, Игнатий, Илья, Иннокентий, Кузьма, Макар, Николай, Павел, Тимофей, Анна, Антонина, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта