Авторизация
 

Напоі з шыпшынай асалоду падораць, здароўе падмацуюць

 Вітаміна С у пладах шыпшыны ўтрымліваецца ў 50 разоў больш, чым у лімоне, і ў 10 разоў больш, чым у парэчках. Ягады дзікай ружы – скарбонка шматлікіх карысных рэчываў.Шукаем лёгкія шляхі да добрага самаадчування разам
з доктаркай Таццянай БАНДАРЭВІЧ.

 

- Сярод мноства відаў з практычнага пункту гледжання ўяўляюць цікавасць шыпшына майская або карычная і шыпшына сабачая, – заўважае Таццяна Філіпаўна. – Плады шыпшыны майскай шара- або яйкападобнай формы, чырвонага ці ярка-аранжавага колеру. На вярхушцы плода маюцца накіраваныя ўперад чашалісцікі – «карона», якія доўга захоўваюцца. У шыпшыны сабачай чашалісцікі загнутыя назад, ляжаць на баках плода і рана ападаюць.

 

Чым прывабныя для медыцыны два гэтыя віды?

– Часцей за ўсё ў лекавых мэтах выкарыстоўваецца шыпшына майская або карычная. Яе плады ўтрымліваюць карысныя рэчывы, у тым ліку вітамін С. У ягадах шыпшыны сабачай вітаміна С менш, затое яны валодаюць жаўцягоннымі ўласцівасцямі. Служаць сыравінай для вырабу папулярнага прэпарата «Холосас», якім лечаць захворванні печані і жоўцевага пузыра.

 

Раскажыце падрабязней пра карысны састаў пладоў шыпшыны і іх прымяненне.

– Спелыя плады дзікай ружы ўтрымліваюць шмат харчовых валокнаў, бялкоў, караціну, эфірныя алеі, мінералы (магній, калій, жалеза, медзь, хром, кальцый). Шыпшына – рэкардсмен па ўтрыманні вітаміна С. Таксама ў саставе вітаміны групы В, К, Е, РР.
Выкарыстоўваюць шыпшыну як танізуючы сродак, для ўмацавання імунітэту і агульнага стану арганізма. Яна ачышчае крывяносную сістэму, паляпшае абмен рэчываў, служыць прафілактыкай атэрасклерозу, павышае супраціўляльнасць арганізма пры інфекцыі. Лекавы адвар працуе як жаўцягонны і мачагонны сродак, паніжае артэрыяльны ціск.

 
Дзецям прэпараты з шыпшыны прыпісваюць пры частых насавых кровацячэннях, паколькі яны хутка ўмацоўваюць сценкі сасудаў.
Рэкамендуюць шыпшыну пры недахопе вітамінаў, асабліва С, захворваннях печані і жоўцевыводных шляхоў, запаленчых захворваннях нырак, атэрасклерозах, анеміі, пры хранічных гепатытах, халецыстыце.
Звычайна гатуюць настоі і адвары.

 

Падзяліцеся рэцэптамі.

– Для адвару патрэбна 20 грамаў сухіх здробненых пладоў заліць паўлітрам кіпеню і кіпяціць 10 хвілін пад крышкай. Настаяць чатыры – шэсць гадзін. Піць па палове шклянкі два – тры разы ў дзень. Захоўваць у халадзільніку не больш за два дні.
Настой гатуюць так: здробненыя плады засыпаюць у тэрмас ці ў гліняны кубак, заліваюць гарачай вадой (90 градусаў). Можна піць праз 30 хвілін або пакінуць на ноч і раніцай выпіць шклянку нашча.
Дадаюць ягады шыпшыны ў вітамінныя травяныя чаі: адну – дзве сталовыя лыжкі на паўлітра вады. Ужываюць для прафілактыкі гіпавітамінозу зімой і вясной.

 

Шыпшына карысная толькі сваімі пладамі?

– Гаючымі ўласцівасцямі валодае корань. У выглядзе настояў і адвараў яго прымяняюць пры камянях у нырках, мачавым пузыры, пры абменным поліартрыце.
Алей з насення шыпшыны выкарыстоўваюць вонкава. Ім лечаць запаленчыя захворванні поласці роту, трафічныя язвы, экзэмы.

 

У якіх выпадках трэба ўстрымацца ад карысных напояў з шыпшынай?

– Пры схільнасці да тромбафлебіту, павышаным тромбаўтварэнні, пры абвастрэнні гіперацыднага гастрыту, язвеннай хваробе страўніка ці 12-перснай кішкі, наяўнасці аксалатных камянёў у нырках.

 

Як правільна нарыхтаваць і захоўваць плады шыпшыны?

– Збіраюць шыпшыну ў жніўні – верасні. Трэба паспець да замаразкаў, інакш плады страчваюць свае карысныя ўласцівасці. Менавіта па гэтай прычыне шыпшыну не замарожваюць, а толькі сушаць: у цёмным памяшканні, якое добра праветрываецца, яшчэ зручней – у сушылцы да ломкасці. Захоўваюць у палатняным мяшочку два гады.

 

Кацярына РЫНКЕВІЧ

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 521
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 92 635
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 029
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 133
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 662
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 707
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 813
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 октября 2020
Василий, Виктор, Владимир, Дмитрий, Иван, Николай, Павел, Петр, Елизавета, Мария, Надежда, Пелагея, Таисия, Татьяна

Именины 20 октября 2020
Иосиф, Леонтий, Марк, Николай, Сергей, Юлиан, Пелагея

Госці краін

free counters
Партнеры сайта