Авторизация
 

Увекавечыў каляндар

 Кожны юбілей патрабуе новых ідэй. А чым адзначыць такую салідную дату, як 545-годдзе? Менавіта столькі сёлета споўнілася старажытнаму Язна. 

 

Жыхарка аграгарадка Ірына Стома прапанавала прысвяціць падзеі насценны каляндар. Ідэю падтрымаў сельсавецкі актыў. У выхадных дадзеных указана, што афармленнем выдання займалася бібліятэкар Ларыса Карпава. Рэдактарскім калектывам выступілі старшыня сельвыканкама Валянціна Фядзьковіч, завуч школы Ірына Кухцінская і загадчыца дзіцячага сада Ірына Балай. Свае вершы прапанавала кіраўнік справамі Марына Селівёрстава. Так у прыватным выдавецтве нарадзіўся «Праваслаўны каляндар-2021» з выявай язненскай Спаса-Прэабражэнскай царквы ў атачэнні квітнеючай зелені на вокладцы.

 
«Ёсць у свеце месцы, куды цягне», – сцвярджае вершам Марына Селівёрстава, а здымкі дэманструюць славутасці, якімі ганарыцца гэты край: крыніца Святога Яна, храм, валун, азёры і помнікі. На наступнай старонцы – праваслаўныя святы наступнага года.
Гістарычныя звесткі нагадваюць, што Язна як уладанне Галімскіх упершыню згадваецца ў 1475 годзе. Было ў складзе Расійскай імперыі і Польскай дзяржавы, з 1939-га – у складзе СССР. Самыя раннія здымкі населенага пункта адносяцца да 1918 года, калі тут была ўстаноўлена Савецкая ўлада. Таму на студзеньскай старонцы размешчаны звесткі пра сельскі Савет, яго рэарганізацыю і кіраўнікоў.

 
 Самай вядомай установай аграгарадка з’яўляецца ўчастковая бальніца. Па выніках 2015 года яна прызнана найлепшай у вобласці і рэспубліцы, паведамляе старонка за люты. Сакавіцкая выдзелена прадпрыемству меліярацыйных сістэм. Красавіцкая прысвечана выратавальнікам. Майская ўшаноўвае пераможцаў – мясцовых удзельнікаў Вялікай Айчыннай. Чэрвеньская інфармуе пра сферу паслуг – магазіны і аддзяленне паштовай сувязі. У ліпені даніна павагі аддадзена калектыву лясніцтва і дарожнікам.
У наступным жніўні ў Язне будуць урачыста святкаваць не толькі Яблычны Спас але і 100-годдзе Спаса-Прэабражэнскай царквы.
Верасень – школьны месяц. А навучанне дзяцей пачалося ў Язне ў далёкім 1897 годзе.

 
Кастрычнік стваральнікі календара аддалі культуры. У Дома культуры, бібліятэкі і музычнай школы нямала слаўных спраў.
У лістападзе святкуюць прафесійнае свята аграрыі, у дадзеным выпадку работнікі КУП «Язна».
Студзеньскі месячнік суправаджаюць звесткі пра яслі-сад і сацыяльных работнікаў.

 
Каляндар расказвае пра самых вядомых людзей. Гэта былы камісар партызанскага атрада і адзін з першых старшынь калгаса Сельвестр Жонаў, паэтэса Тамара Яцкевіч, пісьменнік, драматург і журналіст Пётр Сіняўскі, краязнаўца Уладзімір Ляўковіч, які 21 год узначальваў сельсавет. Членам Беларускага саюза мастакоў з’яўляецца Міхаіл Ляўковіч. «Чалавекам года Міёршчыны» быў названы ўчастковы Віктар Гардукевіч. Мае мноства талентаў, актыўны ўдзельнік народнага калектыву «Язынка», адзін з арганізатараў фестываля «Язненскі Благавест» – урач агульнай практыкі Язненскай участковай бальніцы Уладзімір Пашковіч. Тамара Касатая – гаспадыня аграсядзібы «Клённая», народны майстар па саломцы, вышыўцы і вязанні. Яе каляжанка – гаспадыня аграсядзібы «Белыя Росы» Наталля Жойдзік. Стварыла і кіруе народным фальклорным калектывам «Язынка» Ларыса Бервячонак. Юлію Бахір ведаюць як кандыдата гістарычных навук, дацэнта, выкладчыка кафедры гісторыі Беларусі ВДУ імя П. Машэрава, аўтара больш за 35 навуковых публікацый.

 

Леанід МАТЭЛЕНАК

Фотакалаж Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 616
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 532
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 586
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 595
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 713
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 753
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 920
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 29 ноября 2020
Василий, Виктор, Дмитрий, Иван, Макар, Матвей, Михаил, Николай, Сергей, Федор

Именины 28 ноября 2020
Григорий, Дмитрий, Никита, Николай, Петр, Самсон, Филипп

Госці краін

free counters
Партнеры сайта