Авторизация
 

Камфорт сабе і іншым на карысць

 Дом дзісненцаў Уладзіміра і Ірыны БАРАВІК стаіць на высокім узгорку. Унізе цячэ рака Дзісна. Да яе берага вядуць шырокія жалезабетонныя прыступкі, па баках – масіўныя каменныя парэнчы. Майстраваў гэтую лесвіцу адзін чалавек, карыстаюцца ёй дзясяткі гараджан.

 

Здавалася б, звычайны цагляны дом. У двары – кветкі і кустарнікі. Агарод побач. Усё акуратна і дагледжана. Словам, як у любых добрых гаспадароў. Між тым ёсць тут свая адметнасць – набярэжная. Так называюць самі гаспадары і многія гараджане спуск да ракі.

 
– Некалькі гадоў спатрэбілася мужу, каб добраўпарадкаваць набярэжную. Завяршыў работу ў 2014-м, – расказвае гаспадыня Ірына Антонаўна, якую засталі ў двары абедзенным перапынкам.

 
З Уладзімірам Мікалаевічам сустрэцца не атрымалася. Ён заняты ў раёне электрасетак, абедаць дома не заўсёды выпадае.
Гутарым на вуліцы за шырокім круглым сталом, зручна ўладкаваўшыся на драўляных лаўках. Адсюль прыгожы від на раку Дзісна, побач прыступкі, па якіх проста і зручна спускацца да вады. Калісьці было па-іншаму.

 
 – Пабудаваць набярэжную Ула-дзімір вырашыў дзеля свайго бацькі Мікалая Ананьевіча, што быў заўзятым рыбаком. Калі яму сталі балець ногі, цяжка было спускацца да ракі і падымацца ўверх. Вось сын і ўзяўся за справу, – расказвае субяседніца. – Свёкра, на жаль, з намі ўжо няма, а спускам многія дзісненцы карыстаюцца. І за гэтым столікам не толькі мы збіраемся. Тут любяць адпачыць іншыя  гараджане. Нам не шкада.

 
Сям’і Баравік ідзе сямнаццаты год. Усё іх сумеснае жыццё прахо- дзіць у бацькоўскім доме Уладзіміра, дзе пануюць згода і лад. Дапамагае з гаспадарчымі клопатамі маці Ванда Уладзіміраўна. У час нашага візіту капала бульбу ў агародзе. Старанным памочнікам вырас сын-дзесяцікласнік Саша.

 
– Плануем на вулічнай пляцоўцы столік памяняць і навес над ім зрабіць, каб і ў дождж можна было тут збірацца, – дзеліцца юнак сямейнымі ідэямі па далейшым добраўпарадкаванні.
З энтузіязмам і захопленасцю стварае працавітая сям’я камфорт для сябе і іншых.

 

Кацярына РЫНКЕВІЧ

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 июня 2021
Александр, Алексей, Иван, Кирилл, Рафаил, Мария, Марфа, Марианна, Фекла

Именины 21 июня 2021
Василий, Константин, Павел, Федор, Ефрем

Госці краін

free counters
Партнеры сайта