Авторизация
 

Да сядзібы дадай прыстаўку агра-

 Адпачынак на прыродзе запатрабаваны. На сённяшні дзень на Міёршчыне паслугі ў сферы аграэкатурызму прадастаўляюць 57 аграсядзіб. Аднак патэнцыял раёна вялізны. Як распачаць сваю справу ў гэтай галіне, гутарым з інструктарам-метадыстам па турызме ФСК «Міёры» Аленай ШОКЕЛЬ.

 

– З 2015 па 2020 гады ў раёне з’явіліся 33 новыя аграэкасядзібы, з іх 13 зарэгістравана сёлета. Дынаміка станоўчая, аднак лічу, што турыстычны патэнцыял рэгіёна выкарыстоўваецца не ў поўнай меры, – заўважае Алена. – Для параўнання: у суседнім Браслаўскім раёне дзейнічаюць каля 300 аграэкасядзіб.

 

Што маецца на ўвазе пад аграэкасядзібай?
– Гэта жылы дом ці дамы, якія на праве ўласнасці належаць суб’екту агра- экатурызму ці членам яго сям’і: бацькам, дзецям, родным братам, сёстрам, дзеду, бабулі і г. д.

 

Хто і як можа стаць яе гаспадаром?
– Працэс рэгістрацыі суб’ектаў агра- экатурызму максімальна спрошчаны і рэгулюецца Указам Прэзідэнта ад 9 кастрычніка 2017 № 365 «Аб развіцці аграэкатурызму». Гэтую дзейнасць маюць права ажыццяўляць сельскагаспадарчыя арганізацыі, а таксама фізічныя асобы, якія пастаянна пражываюць у аднакватэрным ці блакіраваным жылым доме, у тым ліку кватэры ў блакіраваным жылым доме ў сельскай мясцовасці, малых гарадах з колькасцю насельніцтва да 20 тысяч чалавек. Абавязковая ўмова – вырошчванне сельгаспрадукцыі на зямельных участках, прадастаўленых для будаўніцтва ці абслугоўвання жылога дома ці вядзенне асабістай падсобнай гаспадаркі на такіх надзелах.

 

З чаго пачаць?
– Згодна з Указам, перад адкрыццём неабходна ўплаціць збор за аказанне паслуг у сферы аграэкатурызму ў памеры адной базавай велічыні за каляндарны год. А таксама накіраваць у сектар спорту і турызму райвыканкама пісьмовае паведамленне па форме, усталяванай Міністэрствам спорту і турызму, дзе ўказаць дату, калі пачынаеце дзейнасць. Завяршыць уласную справу можна аналагічна: напісаць у сектар спорту і турызму паведамленне аб спыненні дзейнасці.

 

Якія паслугі прапанаваць?
– Іх мноства: прадастаўленне пакояў для размяшчэння турыстаў; арганізацыя харчавання гасцям (як правіла, з выкарыстаннем прадукцыі ўласнай вытворчасці); азнаямленне з прыроднымі, сельскагаспадарчымі і архітэктурнымі аб’ектамі, народнымі традыцыямі мясцовасці; правядзенне спартыўна-масавых, фізкультурна-аздараўленчых і культурных мерапрыемстваў; правядзенне прэзентацый, юбілеяў, банкетаў; аказанне паслуг лазні, сауны і душавой; катанне на жывёлах і гужавым транспарце; пракат інвентару для спорту і адпачынку; транспартнае абслугоўванне.

 

Што будзе актуальна на Міёршчыне?
– Турыстычныя прадпрыемствы часта цікавяцца, дзе можна пакарміць вялікую групу людзей стравамі нацыянальнай беларускай кухні. Гэтая ніша ў раёне пакуль не занятая. Таксама хацелася б, каб гаспадары аграэкасядзіб прадастаўлялі не толькі паслугі пражывання, але і арганізоўвалі вольны час турыстаў. Для гэтага трэба пацікавіцца, чым займаюцца іх калегі, і абменьвацца наведвальнікамі. Адны праводзяць майстар-класы па традыцыйных народных рамёствах, другія прапануюць назіраць за птушкамі, трэція распрацавалі цікавую культурна-забаўляльную праграму. Так адпачынак гасцей стане больш разнастайным, а гэта ў сваю чаргу паспрыяе таму, што яны яшчэ не аднойчы прые- дуць да нас у раён.

 

Каб стаць кліентам аграэкасядзібы…
– Трэба звярнуцца да ўладальніка асабіста ці праз тураператара. Паміж гаспадаром і турыстамі ці пасярэднікам у пісьмовай форме заключаецца дагавор на аказанне паслуг.

 

А калі хтосьці вырашыў дзейнічаць неафіцыйна?
– Ажыццяўленне дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму без уплаты збору, пісьмовага паведамлення ў райвыканкам, заключэння дагавора на аказанне паслуг у сферы аграэкатурызму ці ажыццяўленне дзейнасці, якая наносіць шкоду навакольнаму асяроддзю, гісторыка-культурным каштоўнасцям ці матэрыяльным аб’ектам, забараняецца.

 

Патрабаванні да ўладальнікаў?
– Штогод да 10 студзеня яны абавязаны прадастаўляць у падатковы орган інфармацыю аб заключэнні (незаключэнні, адсутнасці) дагавораў на аказанне паслуг у справаздачным годзе, а таксама да 28 снежня – уплаціць падатковы збор.

 

За дадатковай інфармацыяй звяртайцеся ў турысцка-інфармацыйны пункт па адрасе г. Міёры, вул. Камуністычная, 47 В (фізкультурна-аздараўленчы комплекс) або па тэл. 5 27 80; +375 29 293 40 29.
 
Алена ВАРОНІНА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 521
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 92 637
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 029
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 133
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 662
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 707
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 813
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 октября 2020
Василий, Виктор, Владимир, Дмитрий, Иван, Николай, Павел, Петр, Елизавета, Мария, Надежда, Пелагея, Таисия, Татьяна

Именины 20 октября 2020
Иосиф, Леонтий, Марк, Николай, Сергей, Юлиан, Пелагея

Госці краін

free counters
Партнеры сайта