Авторизация
 

Тэхнікі шмат, старання – яшчэ больш

 Працоўны стаж Сяргея Ачыновіча ў ААТ «Туркова» невялікі, але дастатковы, каб заваяваць аўтарытэт
стараннага работніка.

 

Нарадзіўся ў вёсцы Александрына. Пасля заканчэння Боркавіцкага ліцэя з пасведчаннем механізатара шырокага профілю апрацоўваў палі ў сваёй гаспадарцы – ААТ «Мерыца». Давялося асвойваць розную тэхніку, выконваць шматлікія работы, патрэбныя ў сельгаспрадпрыемстве. Стварыў сям’ю, завёў гаспадарку. Аднак сталі праяўляцца нязручнасці аддаленага населенага пункта: трэба адпраўляць дачку ў школу, наведвацца па пакупкі ў няблізкія магазіны. Месца жыхарства прыйшлося змяніць.

 
У аграгарадку Туркова сям’ю маладога механізатара сустрэлі гасцінна. Адразу прадаставілі адрамантаваны катэдж на вуліцы Маладзёжнай непадалёку ад школы, што асабліва падабаецца дачушцы-пяцікласніцы. Гаспадарка даверыла трактар «Беларус-1523» і лінейку розных сельгасмашын. Гэта плугі, культыватар, сеялка, прычэп для перавозкі кармоў ПІМ-40, збожжаўборачны камбайн, а пры патрэбе – і прэс. Усё эфектыўна выкарыстоўваецца па сезонах.

 
Вясной сеялкай «Лемкен» з захопам у тры метры пасеяў больш за 200 гектараў пшаніцы і кукурузы. Потым вазіў сянажную масу. З пачаткам жніва перасеў на камбайн КЗС-10К. Для яго гэта другая ўборачная кампанія ў «Туркове». Сцвярджае, што тэарэтычных ведаў для працы на складанай машыне хапала, а практычны вопыт набыў хутка – для маладога механізатара нічога складанага, калі ёсць імкненне і старанне. Абапіраўся на вопыт і парады старэйшых таварышаў. Намалаціў больш за тысячу тон збожжа, нямала насення шматгадовых траў.

 
Задаволены і заробкам, які выплачваецца рэгулярна, і бытавымі ўмовамі. У аграгарадку дзейнічаюць не толькі школа – сельсавет, кантора кааператыва, аддзяленне сувязі, два магазіны, сельскі Дом культуры. Жонцы прапанавалі стаць даяркай на МТФ «Гараўцы». Працоўнага запалу ў маладой сям’і хапае.

 
Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 521
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 92 581
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 019
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 126
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 662
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 707
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 813
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 20 октября 2020
Иосиф, Леонтий, Марк, Николай, Сергей, Юлиан, Пелагея

Именины 19 октября 2020
Иван, Макар, Никанор

Госці краін

free counters
Партнеры сайта