Авторизация
 

На балота ходзяць сем’ямі: экскурсія на экасцежку

 Па традыцыі, у фестывальны тыдзень для маладых міёрскіх сем’яў ладзяць назіранне за жураўлямі і экскурсію на экасцежку. Кожны раз сустрэчы з высакароднымі птушкамі і непаўторным светам балота пакідаюць прыемныя ўражанні.

 

Месца сустрэчы – візіт-цэнтр ДПУ «Ельня». Пасля беглай экскурсіі па ўстанове займаем месцы ў мікрааўтобусе і скіроўваемся на прыроду.

 
Прыпыняемся ля кукурузнага поля ў ваколіцах Пад’ельцаў. Тут кормяцца жураўлі.
– Толькі ціха, не спужайце, – папярэджвае нас дырэктар ДПУ «Ельня» Іван Барок.
Аднак асцярожныя птушкі, якія за кіламетр чуюць староннія гукі, нас заўважылі і пераляцелі далей, схаваўшыся за кустоўем. Паназіраць за імі не ўдалося.

 
Едзем на Ельню. Нас чакаюць пяць кіламетраў пешшу. Адзін да экасцежкі, па ёй – паўтара і зваротны шлях. Бацькі і дзеці настроены рашуча. Нават самыя маленькія гатовы крочыць наперад.

 
 Па дарозе размінаемся з ягаднікамі і турыстамі. Іван Барок расказвае пра сёлетні турыстычны сезон. З сярэдзіны мая супрацоўнікі прыродаахоўнай установы прынялі 200 наведвальнікаў. Іншаземцаў па вядомых прычынах не было, затое актывізаваліся беларусы. Мінчане, жыхары абласных цэнтраў з задавальненнем гулялі па Ельні на балотаступах, любуючыся навакольным хараством.
– Турыстаў здзіўляюць яльнянскія пейзажы, – заўважае Іван Іванавіч. – Многія ўяўляюць балота змрочным і панурым, аказваецца, выглядае яно інакш.

 
Вось і экасцежка. Спыняемся ля стэнда, на якім вялікі здымак Ельні са спадарожніка.
– Будзе не зусім правільна называць Ельню балотам. Гэта азёрна-балотны комплекс, на тэрыторыі якога 118 азёр, – распавядае экскурсавод. – Плошча Ельні – 20 тысяч гектараў. Прыкладна такую тэрыторыю займае Мінск у межах кальцавой дарогі.
Далей наш шлях ідзе па драўляным насціле. Падчас прыпынкаў Іван Барок расказвае пра балотную фаўну і флору, іх каштоўнасць і адметнасць.

 
 Ельня – дом для вялікай колькасці птушак. Тут пражывае больш за 20 відаў, занесеных у Чырвоную кнігу. У тым ліку чорнаваллёвая гагара, убачыць якую – вялікая ўдача для арнітолага ці бёрдвотчара. Іван Іванавіч за дзевяць гадоў сваёй працы на Ельні сустракаў гэтую птушку толькі аднойчы.

 
Некалькі гадоў не трапляе ў поле зроку супрацоўнікаў ДПУ «Ельня» і арнітолагаў белая курапатка. Для яе небяспечныя бясснежныя зімы. На бурым балотным фоне птушка становіцца лёгкай здабычай драпежнікаў.
З сярэдзіны жніўня да сярэдзіны кастрычніка на балоце спыняецца 35 тысяч шэрых жураўлёў. Тут яны адпачываюць уначы, а ўдзень скіроўваюцца на мясцовыя палеткі падсілкавацца.

 
– О, глядзіце, каронавірус! – падбягае хлопчык да стэнда з балотнымі раслінамі і паказвае на здымак расянкі круглалістай.
Сапраўды, ёсць падабенства. Толькі для чалавека расянка небяспекі не ўяўляе, яна вораг насякомых. Па словах Івана Барка, многія турысты спецыяльна прыязджаюць паглядзець на гэтую драпежную расліну. Аднак галоўны на балоце – мох-сфагнум. Менавіта ён фарміруе водны баланс, назапашваючы атмасферныя ападкі. Дарэчы, гэта адзіная крыніца сілкавання верхавога балота.
 Напрыканцы сцежкі перад намі паўстае маляўнічы пейзаж: таболкі, мохавыя купіны, невялікія азяраўкі, астраўкі ўдалечыні. Любавацца ім можна доўга і, напэўна, бясконца… Час прыспешвае, скіроўваемся назад.

 
– Упершыню тут пабывала, вельмі прыгожа і цікава, – дзеліцца ўражаннямі Зінаіда Равецкая. – Шмат чула пра экасцежку, але ўсё ніяк не атрымлівалася па ёй прагуляцца. Таму з мужам Аляксандрам і дачкой-трэцякласніцай Сашай вырашылі скарыстацца магчымасцю і паўдзельнічаць у мерапрыемстве.

 
– Больш за ўсё журавіны спадабаліся, мне тата знайшоў, – дапаўняе маму дачушка.
Дарэчы, знайсці журавіны ля экасцежкі – гэта ўдача. Амаль як убачыць чорнаваллёвую гагару. Карысныя плады тут даўно сабралі заўзятыя ягаднікі.

 
Зваротны шлях адолелі хутка. Напэўна, балота падсілкавала чыстым паветрам і гаючай энергетыкай. На фінішы чакаў сюрпрыз. Галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ірына Чарняўская ўручыла дзецям і бацькам сувеніры з тэматыкай экалагічнага свята «Жураўлі і журавіны Міёрскага краю».

 

Кацярына РЫНКЕВІЧ

Фотаматэрыял аўтара.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 521
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 92 581
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 019
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 126
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 662
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 707
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 813
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 октября 2020
Василий, Виктор, Владимир, Дмитрий, Иван, Николай, Павел, Петр, Елизавета, Мария, Надежда, Пелагея, Таисия, Татьяна

Именины 20 октября 2020
Иосиф, Леонтий, Марк, Николай, Сергей, Юлиан, Пелагея

Госці краін

free counters
Партнеры сайта