Авторизация
 

Прафесіяналізм пачынаецца з любові: 30 гадоў у медіцыне

 Дзверы рабочага кабінета старшая медсястра Дзісненскай бальніцы сястрынскага догляду Зінаіда Фурс адчыняе з усмешкай. Усміхаецца кветкам – жывому аздабленню працоўнага месца. Усміхаецца новаму дню, які правядзе ў зносінах з калегамі, за добра знаёмымі заняткамі. Клопатаў шмат, не заўсёды ўсё ідзе гладка, але гэта не ўплывае на адносіны да справы. Любоў да медыцыны жыве ў сэрцы больш за трыццаць гадоў. 

 

Галоўныя задачы – арганізаваць і забяспечыць

Вынік любой дзейнасці ў многім вызначае яе арганізацыя. Задача старшай медсястры – наладзіць работу сярэдняга і малодшага медперсаналу. Графікі, табелі, справаздачы… З гэтым Зінаіда Фурс мае справу штодня. Яшчэ ў ліку галоўных абавязкаў – забяспечыць установу медыкаментамі, антысептыкамі і іншымі неабходнымі сродкамі. Таксама ў зоне адказнасці шэсць ФАПаў, якія абслугоўвае Дзісненская БСД.

 
– Старшай медсястрой працую з 2007 года, – расказвае Зінаіда Генадзьеўна. – Гэта работа адміністрацыйная. Разам з тым магу замяніць на пасту медсястру. З лёгкасцю зраблю ўкол ці правяду іншую працэдуру. Рукі памятаюць, бо шмат гадоў працавала ў педыятрычным, затым у тэрапеўтычнам аддзяленні.

 

Медыцына вабіла з дзяцінства

У школьную пару Зінаіда марыла пра справу, звязаную з дапамогай людзям. Любіла маленькіх дзяцей. Былі думкі стаць выхавацелем. Яшчэ больш вабіла медыцына. Па-першае, сярод родных шмат медыкаў. Па-другое, быў добры прыклад перад вачыма. З цеплынёй успамінае былога фельчара Мікалаёўскага ФАПа Сафію Пятроўну Кабяк, якая сачыла за здароўем мясцовых школьнікаў. 
Скончыўшы сельскую васьмігодку, Зінаіда падала дакументы ў Полацкае медыцынскае вучылішча. Выдатніцу прынялі без экзаменаў. Праз тры гады яна прыехала на сваё першае працоўнае месца, якое стала пастаянным.

 
– Вельмі ўзрадавалася, што мяне накіравалі працаваць менавіта ў дзіцячае аддзяленне, хоць гэта падразумявала высокую адказнасць. Зносіны з дзеткамі заўсёды былі ў задавальненне. Асабліва радавала, калі маленькія пацыенты папраўляліся, – з усмешкай успамінае медык. – Можна сказаць, я сама яшчэ дзіцём працаваць пачынала. 18 гадоў было, калі вучылішча скончыла. Настаўніцай у прафесіі стала загадчыца аддзялення Тамара Іванаўна Навасад. Многаму навучылася ў гэтага добрага чалавека і выдатнага педыятра.

 

Імкненне вучыцца і развівацца

У дзіцячым аддзяленні прайшлі 22 гады. Яшчэ чатыры звязаны з тэрапеўтычным. Затым Зінаідзе Генадзьеўне прапанавалі пасаду старшай медсястры. З палат яе рабочы дзень перамясціўся ў асобны кабінет. Прызнаецца, што часам сумуе па пацыентах і працэдурах, аднак і ў якасці адміністратара адчувае сябе камфортна. Імкнецца да прафесійнага развіцця, з задавальненнем едзе на курсы павышэння кваліфікацыі, заўсёды трымае пад рукой літаратуру па арганізацыі сястрынскай справы, каб перачытаць у вольную хвілінку. 

 
Удзячна за падтрымку кіраўніцтву Міёрскай ЦРБ і свайму калектыву на чале з загадчыцай Дзісненскай БСД Святланай Палячэнка.
– Калі прызначылі старшай медсястрой, я перажывала, што не спраўлюся. Прыйшла параіцца да Святланы Міхайлаўны. «Бу-дзем працаваць», – сказала яна так лёгка і спакойна, што ўсе сумненні развеяліся, – прыгадвае субяседніца. – У Святланы Міхайлаўны можна павучыцца граматна арганізоўваць работу, будаваць зносіны з калегамі і пацыентамі. Думаю, яна прыклад не толькі для мяне.

 

Скарбонка поспехаў багатая

Сёлета на свяце горада Дзісна Зінаідзе Фурс уручылі Ганаровую грамату раённага Савета дэпутатаў, чым падкрэслілі яе прафесіяналізм і адданасць справе. Гэта не адзіная ўзнагарода за доўгі працоўны шлях. У 2011-м атрымала званне «Жанчына года Міёршчыны». Шмат у скарбонцы грамат за ўдзел у спартыўных спаборніцтвах, у тым ліку па лыжных гонках.
– Лыжы вельмі люблю. Шкада, апошнім часам зімы амаль бясснежныя, – кажа субяседніца. – Маё дзяцінства прайшло ў вёсцы Лугаўцы Мікалаёўскага сельсавета. Цяпер там ніводнага дома няма, а раней жыццё вірыла. Мясцовасць прыгожая і гарыстая, было дзе на санках і лыжах пакатацца. Гулялі з хлопцамі зімой у хакей, летам – у футбол і валейбол. Цудоўны быў час.

 

Дораць энергію родныя мясціны

З такой жа любоўю, як і пра родную вёску, гаворыць Зінаіда Генадзьеўна пра Дзісну. Ціхі ўтульны гарадок, дзе яна сцвердзілася ў прафесіі і сустрэла асабістае шчасце. З мужам Аляксандрам Раманавічам разам 28 гадоў. Ён працуе вадзіцелем хуткай дапамогі. Выхавалі двух сыноў. Старэйшы Павел таксама за рулём. Толькі маршруты ў вадзіцеля-міжнародніка далёкія і доўгія. Яго дом у Наваполацку, дзе чакаюць жонка і сынок-першакласнік Ілья. Малодшы Кірыл вясной вярнуўся з арміі, уладкаваўся ў Міёры на металапракатны завод. На выхадныя і ў водпуск усе любяць прыязджаць у Дзісну.

 
– Гэта шчасце, што дзяцей цягне ў бацькоўскі дом, – заўважае маці.
Зінаіду Генадзьеўну таксама кліча малая радзіма, хоць хаты там даўно няма. У Лугаўцах бывае штогод. Наведвае пахаванні дзядулі і бабулі. Асобная традыцыя – цёплай парой з роднымі ладзіць пешую прагулку ў родную вёску. Пакідаюць машыну ў суседніх Баслаках і крочаць па мілых сэрцу сцежках, прыгадваючы дзяцінства і юнацтва. Гэты паход на ўвесь год зараджае энергіяй.

 

Працуе з жаданнем

Рабочыя дні ў Зінаіды Фурс праходзяць па-рознаму. Бываюць лёгкія і радасныя, здараюцца складаныя і напружаныя. Як і ў любой іншай прафесіі. У хуткім рытме спраў і задач старшая медсястра памятае пра галоўнае:
– Я люблю медыцыну. Ніводнага разу не пашкадавала пра свой выбар. Да нас людзі ідуць за дапамогай. Для любога медыка на першым месцы павінен быць прафесіяналізм, адразу за ім – уважлівасць і добразычлівасць. І, канешне, – жаданне працаваць.

 

Кацярына РЫНКЕВІЧ

Фота аўтара.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 417
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 91 209
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 89 586
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 783
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 586
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 627
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 754
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 20 сентября 2020
Александр, Андрей, Василий, Григорий, Евгений, Иван, Лев, Макар, Михаил, Николай, Петр, Степан

Именины 19 сентября 2020
Андрей, Архип, Всеволод, Давид, Денис, Дмитрий, Иван, Кирилл, Константин, Макар, Михаил, Фекла

Госці краін

free counters
Партнеры сайта