Авторизация
 

«Месца для зносін»: як жыве бібліятэка ў Павяцці

 Цікавая кніга, добрае слова, духмяная гарбата, салодкая цукерка. Усё гэта знойдзецца ў бібліятэкара Таццяны Мутар для чытачоў. Сваю прафесію яна любіць за зносіны з людзьмі і дзіўны кніжны водар, які паланіў яшчэ ў дзяцінстве. «Бібліятэка – нішто без чалавека», – упэўнена яна.

 

- Вырасла я ў звычайнай сельскай сям’і ў вёсцы Дзірнічы Браслаўскага раёна. Бацькі ў калгасе працавалі, – расказвае Таццяна Чаславаўна. – Маці выпісвала шмат перыёдыкі. У тым ліку часопіс «Работніца і сялянка», які выходзіў раз на месяц. Я вельмі чакала свежы нумар, каб пагартаць прыгожыя старонкі, падыхаць іх прыемным водарам. Мне куплялі дзіцячыя кнігі. У той час іх можна было набыць нават у вясковым магазіне. Кожнае новае выданне было для мяне святам: гартала, разглядвала, дыхала ім.

 

 Пяць кніг замест хлеба

На ўсё жыццё застаўся ў памяці Таццяны Мутар адзін выпадак. Было ёй тады гадоў пяць. Бацькі, заняўшыся гаспадарчымі справамі, адправілі малую ў магазін за хлебам. Далі адзін рубель. На гэтыя грошы боханаў пяць можна было купіць. Пакупнікоў за свежым хлебам прыйшло шмат, чаргу не асабліва вытрымлівалі. Сціплая дзяўчынка не адважвалася, што называецца, ісці напралом.
– Што табе? – спытала прадавец, нарэшце заўважыўшы маленькую пакупніцу.
– Хлеба.
– А хлеба няма, разабралі ўжо.
– Тады дайце кнігі, – крыху падумаўшы, адказала дзяўчынка і працягнула рубель.
Выйшла пяць кніг. Дадому Танечка ішла шчаслівая, з прыемным прадчуваннем асалоды ад новых старонак, карцінак і чароўнага водару. Бацькі, канешне, не ўзрадаваліся, але і не сварыліся.

 

Пасля школы ў бібліятэчны тэхнікум

У школьныя гады наконт выбару прафесіі ў Таццяны не было адназначнага рашэння.

 
 – Падабалася матэматыка, удзельнічала ў алімпіядах па гэтым прадмеце, – расказвае яна. – І ўсё ж кнігі пераважылі. Паступіла ў Магілёўскі бібліятэчны тэхнікум. Падчас размеркавання было шмат варыянтаў, куды паехаць працаваць. Разам з сяброўкай Вольгай выбралі Міёрскі раён таму, што ніколі тут не былі. Яна адправілася ў Дворнае Сяло, я некалькі месяцаў папрацавала ў Орцах, пасля ў Павяцце перайшла.

 
Цяпер Вольга Федуковіч працуе бібліёграфам у Міёрскай цэнтральнай бібліятэцы. Таццяна Мутар на працягу 37 гадоў сустракае чытачоў у Павяцці.

 

Чэргаў няма, чытачы застаюцца

– У пачатку 80-х гадоў у вёсцы было шмат моладзі: і мясцовай, і прыезджай. Школьнікі актыўна чыталі. Часта чарга за кнігамі ад дзвярэй стаяла, – прыгадвае бібліятэкар. – Цяпер дзеці нашмат радзей прыходзяць у бібліятэку. Летам бабулі прыводзяць сваіх унукаў. Гарадскія школьнікі бяруць творы, зададзеныя на канікулы.
У наш час, напэўна, ні ў адной бібліятэцы не ўбачыш чаргу. Аднак пастаянныя чытачы ёсць як у вялікіх гарадскіх, так і ў сціплых сельскіх кніжных дамах.

 
– 23 гады жыву ў Павяцці і роўна столькі запісана ў мясцовай бібліятэцы, – расказвае Алена Гайдзель. – Чытаць кнігі – маё хобі. Не ўяўляю сябе без гэтага. Люблю гістарычныя і раманы пра каханне, дэтэктывы. З апошніх аддаю перавагу класікам жанру. Гэта Артур Конан Дойл і Агата Крысці.

 
 – У Павяцкую бібліятэку хаджу з малых гадоў. Я расла ў сям’і, дзе вольны час бавілі за чытаннем. Ужо ў самой дзеці – школьнікі, таксама тут кнігі бяруць, – гаворыць Таццяна Сіўко. – У дзяцінстве казкі вельмі любіла, ды і цяпер часам іх чытаю. Падабаюцца творы Наталлі Батраковай, Артура Конан Дойла, Аляксандра Дзюма.

 
– Люблю ўсё, акрамя фантастыкі, – акрэслівае свой чытацкі густ Алена Астукевіч. – У школьныя гады кнігамі не захаплялася. Пасля экзаменаў, да якіх старанна рыхтавалася, стала адчуваць недахоп інтэлектуальнай нагрузкі. Тады і пачала актыўна чытаць мастацкую літаратуру.

 
У ліку пастаянных наведвальнікаў Павяцкай бібліятэкі Раіса Крук, Марыя Бабышка, Марыя Каськевіч, Мікалай Міхайловіч, Віля Няміра, Ірына Грышачкіна, Валянціна Шамінка, Вікторыя Банькоўская, Андрэй Галавін, Галіна Турзёнак, Антаніна Хадасевіч. Сацыяльныя работнікі носяць кнігі сваім падапечным – Любові Васільеўне Сасноўскай, Рэгіне Юльянаўне Вармахоўскай, Тэрэзе Станіславаўне Цвячкоўскай, Лідзіі Пятроўне Немянёнак. Творы для сябе і для дзяцей бярэ маладая маці Марыя Масла. На канікулах прыходзяць за кнігамі студэнткі Крысціна Астукевіч і Святлана Кезік. З мясцовых школьнікаў часта бываюць тут Паліна Мілашэвіч, Ксюша Сіўко, Віка Цярэшка.

 

Пачытаць, пагутарыць, адпачыць

– Сельская бібліятэка – перш-наперш месца для зносін, – заўважае Таццяна Мутар. – Вяскоўцы прыходзяць сюды не толькі кнігу памяняць ці пагартаць газеты і часопісы. Людзям хочацца пагутарыць, падзяліцца радасцямі і перажываннямі, абмеркаваць падзеі, проста адпачыць некалькі хвілін за кубачкам гарбаты. Таму чай і ласункі ў мяне заўсёды напагатове.
Дзейнічае ва ўстанове клуб «Сяброўкі». Яго ўдзельніцы з задавальненнем адзначаюць разам каляндарныя святы. Да кожнай сустрэчы – цікавы сцэнарый з віншаваннямі, вершамі, а часам і танцамі.

 
Рады ў бібліятэцы выхаванцам школьнага лагера. Кожны раз іх чакаюць тут цікавыя квэсты, пазнавальныя гульні.
– На жаль, з-за пандэміі сёлета мы былі абмежаваныя ў сустрэчах і зносінах, – шкадуе бібліятэкар. – Між тым у бібліятэцы галоўныя героі – людзі. Без іх установа не зможа дзейнічаць.

 

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 417
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 91 215
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 89 587
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 784
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 586
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 627
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 754
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 20 сентября 2020
Александр, Андрей, Василий, Григорий, Евгений, Иван, Лев, Макар, Михаил, Николай, Петр, Степан

Именины 19 сентября 2020
Андрей, Архип, Всеволод, Давид, Денис, Дмитрий, Иван, Кирилл, Константин, Макар, Михаил, Фекла

Госці краін

free counters
Партнеры сайта