Авторизация
 

Разам супраць бяды

 Праблема суіцыду востра стаіць у грамадстве. Асабліва сярод моладзі і падлеткаў. Што штурхае іх да страшнага кроку? Праблемы ў зносінах, матэрыяльныя цяжкасці, страх перад будучыняй, неўзаемнае каханне? Прычыны кожнага выпадку трэба разглядаць асобна. Але ёсць некалькі момантаў, якія аб’ядноўваюць самазабойцаў: адсутнасць побач чалавека, які змог бы выслухаць і не дапусціць гэтага, і страта веры ў станоўчыя змены ў жыцці.

 

Даследаванні паказваюць, што да 75 % дзяцей і падлеткаў, якія развіталіся з жыццём, напярэдадні шукалі магчымасць выказацца; намякалі пра гэта сваім блізкім, знаёмым, але натыкаліся на глухую сцяну.
Мэта суіцыду ў такіх дзяцей – дастукацца да дарослых, змяніць невыносную сітуацыю. Але пры гэтым яны звычайна адкрыта не распавядаюць пра свае суіцыдальныя фантазіі, думкі, намеры.

 
Тэма смерці нярэдка набывае арэол таямнічай рамантычнасці. Толькі некалькі працэнтаў падлеткаў усведамляюць, што гэта канчатковае спыненне фізічнага і духоўнага жыцця. Астатнія адмаўляюць незваротнасць, вераць у рэінкарнацыю, у замагільнае жыццё.

 
Калі чалавек сур'ёзна задумаў учыніць самагубства, то звычайна пра гэта няцяжка здагадацца па шэрагу характэрных прыкмет, якія можна падзяліць на тры групы: слоўныя, паводніцкія і сітуацыйныя.

 
Слоўныя: чалавек часта расказвае пра свой душэўны стан. Напрыклад, «я не магу так далей жыць», «я больш не буду ні для каго праблемай», «табе больш не давядзецца пра мяне хвалявацца». Ён жартуе на тэму самагубства, праяўляе нездаровую зацікаўленасць пытаннямі смерці.

 
Паводніцкія: раздаваць іншым рэчы, якія маюць вялікую асабістую значнасць, прыводзіць у парадак справы, мірыцца з ворагамі. Дэманстраваць радыкальныя перамены ў паводзінах. Праяўляць прыкметы бездапаможнасці, безнадзейнасці і роспачы.

 
Сітуацыйныя: чалавек можа рашыцца на самагубства, калі не мае сяброў або толькі аднаго, адчувае сябе пакінутым. Жыве ў нестабільным асяроддзі, стаў ахвярай гвалту – фізічнага, сэксуальнага або эмацыйнага. Рабіў раней спробы суіцыду. Падобнае ўчыніў хтосьці з сяброў, знаёмых або членаў сям'і. Перанёс цяжкую страту (смерць блізкага, развод бацькоў). Занадта крытычна настроены ў адносінах да сябе.

 
Суіцыд у дзіцячым і падлеткавым узросце – гэта крык аб дапамозе, які ніхто не пачуў. Невыпадкова больш за палову ўсіх суіцыдаў сярод дзяцей і падлеткаў узнікае на глебе ўнутрысямейных канфліктаў, неразумення.
На жаль, значная частка сем'яў не задумваецца аб праблемах выхавання псіхалагічных якасцей дзіцяці. У чым ён больш за ўсё мае патрэбу? Не ў вітамінах і не ў модных гаджатах, а ў любові.

 
Парады для бацькоў
Адкрыта абмяркоўвайце школьныя і асабістыя праблемы дзяцей. Дапамагайце ставіць рэальныя мэты ў жыцці і імкнуцца да іх. Не пакідайце сам-насам з праблемай. Абавязкова садзейнічайце ў пераадоленні перашкод. Ухваляйце і падтрымлівайце словам і справай любыя станоўчыя пачынанні. Не прямяняйце фізічныя пакаранні. Умейце паказваць сваю любоў, часцей абдымайце. Навучыцеся прымаць сваіх дзяцей такімі, якія яны ёсць, будзьце шчырымі і сумленнымі з імі. Уважліва слухайце. Вучыце з дзяцінства прымаць адказнасць за свае ўчынкі і рашэнні. Не чытайце натацыі, не прапануйце неапраўданых суцяшэнняў, не высмейвайце, не ігнаруйце.

 

Анжаліка БАНЬКОЎСКАЯ, загадчык аддзела раённага СПЦ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 417
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 91 209
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 89 586
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 783
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 586
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 627
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 754
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 20 сентября 2020
Александр, Андрей, Василий, Григорий, Евгений, Иван, Лев, Макар, Михаил, Николай, Петр, Степан

Именины 19 сентября 2020
Андрей, Архип, Всеволод, Давид, Денис, Дмитрий, Иван, Кирилл, Константин, Макар, Михаил, Фекла

Госці краін

free counters
Партнеры сайта