Авторизация
 

Тэма размовы – «Жыццё бясцэннае»

 Пагаварыць пра каштоўнасць жыцця запрасілі ў тэрытарыяльны цэнтр дзесяцікласнікаў з СШ № 2. Сустрэча адбылася 10 верасня. У сусветным календары гэтая дата значыцца як Дзень прадухілення самагубстваў.

 

- Кожны чалавек нараджаецца для шчасця. Чаму некаторыя губяць сваё жыццё? – задала пытанне вядучая мерапрыемства, псіхолаг установы Зінаіда Равецкая.
Згодна са статыстыкай, Беларусь займае пятае месца ў свеце па суіцыдах. За апошнія пяць гадоў у Беларусі развіталіся са сваім жыццём 124 непаўналетнія. Узрост самагубцаў – ад 15 да 17 гадоў.
 
Гэтая праблема актуальная для Міёршчыны. Кіраўнік раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Ганна Ліскова прывяла сумныя лічбы. Сёлета за восем месяцаў скончылі жыццё самагубствам восем чалавек. Столькі было і за аналагічны перыяд мінулага года. У 2019-м удалося ўратаваць чацвярых, у гэтым годзе – пецярых.

 
 Увагу старшакласнікаў акцэнтавалі на сітуацыях, якія прыводзяць да суіцыдаў у падлеткавым асяродку. У іх ліку сямейныя праблемы і канфлікты, нешчаслівае каханне, гвалт у сям’і, страта блізкіх, заніжаная самаацэнка, працяглы стрэс, інтэрнэт-залежнасць.

 
Як заўважыла псіхолаг, ніхто з падлеткаў не хоча паміраць. Для іх самагубства – уцёкі ад праблем, з якімі не ў стане справіцца самастойна, а падтрымкі побач няма. У складанай сітуацыі важна ўсведамляць, што гэта часова і вырашальна.

 
Меркаваннем па праблеме суіцыду з пункту гледжання хрысціянства падзялілася супрацоўніца ТЦСАН Юлія Машара. Падкрэсліла, што жыццё – Божы дар і чалавек не ў праве яго ў сябе адбіраць. Апынуўшыся ў палоне цяжкасцей, трэба памятаць, што яны робяць нас мацнейшымі, а Божая дапамога ўвесь час побач.

 
Праз слушныя заўвагі, народныя прыказкі, відэаролікі школьнікам нагадалі пра каштоўнасць чалавечага жыцця, якое трэба цаніць і берагчы.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 417
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 91 215
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 89 587
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 784
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 586
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 627
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 754
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 20 сентября 2020
Александр, Андрей, Василий, Григорий, Евгений, Иван, Лев, Макар, Михаил, Николай, Петр, Степан

Именины 19 сентября 2020
Андрей, Архип, Всеволод, Давид, Денис, Дмитрий, Иван, Кирилл, Константин, Макар, Михаил, Фекла

Госці краін

free counters
Партнеры сайта