Авторизация
 

Шырокі профіль у дзеянні

 Кожны сонечны вераснёўскі дзень – божы падарунак для сейбітаў. З максімальнай эфектыўнасцю імкнуцца выкарыстаць яго механізатары ААТ «Любінова».

 

Па раённых мерках азіміна ў гаспадарцы павіна заняць не надта шмат, толькі 835 гектараў, аднак іншых работ хапае. Заканчваў абмалот яравога рапсу Андрэй Шышко на КЗС-1218, працягвалася касьба траў і нарыхтоўка сена, сваёй чаргі чакала закладка кукурузнага сіласу, ворыва глебы вялі Андрэй Катовіч на «Беларусу-3022» з васьмікорпуснымі абаротнымі плугамі і Уладзімір Валеўка на 1221-ым з чатырохкорпуснымі звычайнымі. Яны працавалі на апярэджанне, каб хапала разгону для восеньскай сяўбы.

 
Так, асноўную ўвагу на мінулым тыдні ў сельгаспрадпрыемстве надавалі сяўбе азімай пшаніцы. Напрыклад, ля Дубашынскага Двара дзейнічаў сапраўдны пасяўны канвеер. На не надта вялікія ўзараныя палі спачатку скіроўваўся на МТЗ-82 з каменепадборшчыкам Эдмунд Малахоўскі. Вельмі патрэбная справа, хаця агрэгат прыстасаваны толькі для выдалення большых камянёў, якія могуць пашкодзіць іншай тэхніцы, малыя давядзецца падбіраць уручную. Гэты трактарыст – старанны працаўнік, умела спраўляецца з касілкай, кукурузнай сеялкай, падвозам вады статку і нават з забеспячэннем даення кароў. А тут яго задачай было стварыць фронт работ для іншых механізатараў.

 
Апрацоўваў глебу дыскамі на энерганасычаным «Беларусу-3022» Аляксандр Дулінец – малады спецыяліст, загадчык майстэрні, але на напружаны перыяд стаў трактарыстам. Фёдар Усцінаў толькі што закончыў жніво на КЗС-10, а цяпер рыхтаваў глебу для сяўбы чызелем.
Следам за гэтымі механізатарамі ў справу ўключаўся Віктар Карповіч. Ён галоўная асоба на азімым полі – сеяльшчык. Цяпер працуе на «Беларусу-3022» з АПП-6Д, хаця за ім замацаваны пагрузчык. Пры тым Віктар Іванавіч займае пасаду загадчыка майстэрні ў Волкаўшчыне. Яго вопыт і ўмельства, веданне тэхнікі асабліва патрэбны, каб старая сеялка не падводзіла ў справе. У папярэдні дзень ёй засеяны 27 гектараў, такі ж тэмп, калі не большы, меркавалася захаваць у наступным.

 
Надзейную работу пасяўнога канвеера падтрымліваў Ігар Казлоўскі своечасовай дастаўкай на поле насення са склада ў Новым Пагосце. У іншыя перыяды ён прызнаны спецыяліст па рабоце з хімпрэпаратамі, займаецца і ворывам. А тут на прыстасаваным загрузчыку забірае адразу больш за 4 тоны пшаніцы, якую пратруціў Мікалай Мышкоўскі. Такой колькасці хапае толькі на палову рабочага дня, які цяпер доўжыцца для сеяльшчыкаў з 8 да 18 гадзін. Але па віне падвозчыка прастояў у сеяльшчыка не бывае. Тэхніка прыпыняецца калі толькі на абед, але ненадоўга – стравы прывозяць прама на поле.

 
Нядзельны дождж замарудзіў сяўбу, аднак не спыніў работы на полі. Пад азімыя было вывезена 266 тон арганікі.

 

Леанід МАТЭЛЕНАК

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 417
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 91 209
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 89 586
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 783
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 586
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 627
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 754
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 20 сентября 2020
Александр, Андрей, Василий, Григорий, Евгений, Иван, Лев, Макар, Михаил, Николай, Петр, Степан

Именины 19 сентября 2020
Андрей, Архип, Всеволод, Давид, Денис, Дмитрий, Иван, Кирилл, Константин, Макар, Михаил, Фекла

Госці краін

free counters
Партнеры сайта