Миорщина гостям рада!

 Пандэмія сапсавала турыстычныя планы нашых землякоў і іншаземцаў. Сітуацыя на Міёршчыне пачне выпраўляцца ўжо ў верасні – кастрычніку. Развіццё турыстычнай індустрыі на Міёршчыне стала асноўнай тэмай для абмеркавання на прэзідыуме раённага Савета. З лічбамі, планамі і праблемамі пазнаёміла загадчык сектара спорту і турызму райвыканкама Ларыса Малецкая.

 

На сёлета заданне па экспарце турпаслуг даведзена ў 124,2 тысячы долараў – 115,2 % да ўзроўню 2019 года. Паказчык фарміруюць дзіцячы санаторый «Расінка», дамы паляўнічага і рыбака Дзісненскага лясгаса і раённай структуры БТПР, «Абстэрна», гасцініцы ПГУП «Нікафуд» і жыллёва-камунальнай гаспадаркі, а таксама ДПУ «Ельня».

 
На турыстычную галіну краіны і нашага раёна ў прыватнасці паўплывала эпідэміялагічная сітуацыя. За сем месяцаў сёлета гасцей паменела ў параўнанні з леташнім больш чым на 500, з іх 100 – замежныя. З сакавіка па май аб’ёмы экспарту турыстычных паслуг раёна выраслі толькі на 0,1 тысячы долараў. У чэрвені сітуацыя стала паляпшацца: з 8,1 тысячы да 13 тысяч.
За студзень – ліпень чакаемае выкананне планавага паказчыка па экспарце турыстычных паслуг складзе 14,5 тысячы долараў – тэмп росту 27,2 % да мінулагодняга.

 

Перспектыўны на Міёршчыне экалагічны турызм. ДПУ «Ельня» распрацавала пяць турпрадуктаў: экскурсію на экасцежку «Азяраўкі – Ельня», прагулкі на балотаступах, наведванні месцаў, дзе расце чырвонакніжная марошка прыса- дзістая, назіранне за матылькамі, стракозамі і журавамі. Гэтымі прапановамі за сем месяцаў скарысталіся 106 турыстаў (летась – 168, у тым ліку 37 замежных).

 

 За студзень – ліпень 2019 года аб’ём экспарту турыстычных паслуг, якія аказала ДПУ «Ельня», склаў 50 долараў. Сёлета і гэтага няма. Разам з тым, асноўны паток турыстаў чакаецца ў верасні – кастрычніку. Расце колькасць гасцей, якія вандруюць па заказніку самастойна ці звяртаюцца па экскурсіі ў аграэкасядзібы раёна.

 
Турыстычная інфраструктура на тэрыторыі заказніка не стаіць на месцы. Сёлета ў рамках рэалізацыі праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Разам для грамады і прыроды: Міёрскі раён», які фінансуецца Еўрапейскім саюзам, запланавана падоўжыць драўляны насціл экалагічнай сцежкі і ўладкаваць месца для кемпінга. У 2021 – 2022 гадах з’явіцца месца яшчэ для аднаго кемпінга і дзве вышкі для назірання за птушкамі.

 
Актыўна развіваецца аграэкатурызм. На 1 жніўня ў раёне налічвалася 55 аграсядзіб, з якіх 11 зарэгістраваны сёлета. Найбольшая колькасць – 16 і 8 – адпаведна ў Перабродскім і Міёрскім сельсаветах, у Мікалаёўскім і Туркоўскім – толькі па адной. За пяць гадоў іх гаспадары прынялі звыш 6 тысяч гасцей, з іх 738 замежных. Найбольш папулярная наша Міёршчына ў жыхароў Расійскай Федэрацыі, былі наведвальнікі з Украіны, Латвіі, Кітая, Эстоніі, Францыі і Італіі.

 
 Вядзецца работа па стварэнні турысцкай інфраструктуры. За кошт асабістых сродкаў у першым паўгоддзі асвоіў 120 тысяч рублёў на мадэрнізацыю дзіцячы санаторый «Расінка». Рашэннем райвыканкама ад 9 красавіка 2020 № 277 зацверджаны план мерапрыемстваў па ўладкаванні зон адпачынку насельніцтва на водных аб’ектах раёна. Добраўпарадкаваны азёры Міёрскае на паўвостраве, Абстэрна з боку Пераброддзя і санаторыя «Расінка», Важа з боку базы адпачынку «Актам». Прыведзены ў належны выгляд месцы адпачынку на азёрах Ідолта, Мядведак, Важа, вадаспадзе на рацэ Вята, рацэ Дзісна.

 
У рамках рэалізацыі праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Падтрымка прадпрымальніцтва ў сферы турызму на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь», які фінансуе Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Польшча, для мабільнага кемпінга «Мерэя» набыта спартыўна-гульнёвае абсталяванне – стойкі для пляжнага валейбола і міні-футбольныя вароты, а таксама спартыўны і турысцкі рыштунак. Агульная сума асвоеных сродкаў склала 10 тысяч долараў.

 
Спрыяе стварэнню цэласнага іміджу раёна ў айчынных і замежных турыстаў брэндбук нашага краю. Аднак няма адзінага пазіцыяніравання раёна, якое прапанавалі яго распрацоўшчыкі. Адсутнічае сувенірная прадукцыя, што нагадвала б гасцям пра нашу зямлю. Недастатковая ўвага надаецца ўтрыманню аўтадарог, прыдарожнага гандлю, аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны. Дзісненскаму лясгасу небходна актывізаваць прасоўванне турыстычных паслуг і прапрымальніцкай ініцыятывы на тэрыторыі кемпінга «Мерэя».
Гасціннасць і прыязнасць уласцівы нашым землякам. Варта дадаць да гэтага спрыяльныя ўмовы для пражывання і адпачынку гасцей.

 

Алена ВАРОНІНА

Фотаматэрыял з архіва рэдакцыі.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.