Авторизация
 

Вясковага ветэрана працы павіншавалі з 70-годдзем

 Днямі ветэран працы з вёскі Паташня Сяргей Панізнік адзначаны Ганаровай граматай раённага выканаўчага камітэта за актыўную грамадскую дзей- насць, асабісты ўклад у развіццё ветэранскага руху і патрыятычнае выхаванне моладзі. Нагода – 70-годдзе. Узнагароду юбіляру ў яго вясковай хаце ўручыў намеснік старшыні райвыканкама Валерый Драба. Невыпадкова менавіта ён, бо калісь у якасці настаўніка Паташнянскай васьмігодкі вучыў сыноў Сяргея Георгіевіча і яго жонкі Алы Іванаўны.

 

ВА урачыстасці удзельнічаў кіраўнік раённай ветэранскай арганізацыі Часлаў Кашкур. Уручэнне прывітальнага адраса і сувеніра ад гэтага грамадскага аб’яднання ён суправаджаў успамінамі аб даўніх дзелавых сустрэчах з юбілярам як спецыялістам сельскай гаспадаркі, кіраўніком калгаса, неаднаразовым старшынёй выбарчай камісіі, а ў апошняе дзесяцігоддзе – і як актывістам, які ўзначальвае мясцовы ветэранскі рух.

 
– Усё жыццё аддаў калгасу і ніколечкі аб тым не шкадую, – падвёў вынік жыццёвага шляху юбіляр.
Працу ў калгасе хлопчык з Чурылава, як і ўсе тагачасныя вясковыя дзеці, пачаў яшчэ школьнікам. Нагадвае, што ў час канікул на конях баранаваў палеткі, грабіў сена, глебу пад кукурузу прыкатваў цяжкай калодай, на рэдалях вазіў сена і снапы. Пры тым з зайздрасцю паглядваў на механізатараў. Прасіў у іх дазволу самому паруліць. Незабыўныя ўражанні пакінула такая магчымасць, калі ўпершыню кіраваў колавым трактарам, што дастаўляў кукурузную масу да сіласнай ямы.

 
Імкненне працаваць на тэхніцы стала рэальнасцю, як закончыў Чурылаўскую васьмігодку. Быў прызначаны прыцэпшчыкам да экіпажа гусенічнага трактара ДТ-54 у складзе Мікалая Панізніка – стрыечнага брата, і Віктара Качана. Давялося ха- дзіць у начную змену, бо менавіта тады механізатары займаліся ворывам прычапнымі пяцікорпуснымі плугамі. Толькі спаў нядоўга, днём было цікава самому пасядзець за рычагамі пад наглядам вопытных настаўнікаў.

 
Восенню 1965-га паступіў у Глыбоцкае СПТВ, каб за два гады стаць механізатарам шырокага профілю. Былі падобныя вучылішчы і бліжэй, ды да выпускнікоў Чурылаўскай школы тады чамусьці наведаліся выкладчыкі з Глыбокага. Яны не толькі навучылі здольнага вясковага хлопца кіраваць сельскагаспадарчай тэхнікай, але і заклалі жаданне вучыцца далей.

 
 Пасля вучылішча Сяргей самастойна пачаў працаваць на колавым трактары МТЗ-50. Разам з напарнікам Генадзем Шуком пазменна араў і сеяў. Ды не надта доўга – выпрасіў калгаснае накіраванне ў Смальянскі саўгас-тэхнікум. Вярнуўся ў родны «Светлы шлях» аграномам-насенняводам, памочнікам вопытнага галоўнага агранома Ніны Пухальскай. Была для гэтага і асабістая падстава: паланіла сэрца маладая касірка, а затым інспектар па кадрах Ала. На вялікае дзяржаўнае свята 7 лістапада 1975 года згулялі вяселле.

 
Той далёкі час нельга назваць спакойным у аграрным сектары. У калгасах ішла замена кіраўнікоў сярэдняга звяна – брыгадзіраў-практыкаў – на спецыялістаў з дыпломамі. Арганізацыйнай базай для такіх перамен стала аб’яднанне невялікіх брыгад у вытворчыя ўчасткі, дзе начальнікам трэба было займацца як земляробствам, так і жывёлагадоўляй. Сяргей Панізнік атрымаў у падпарадкаванне ўгоддзі ля вёсак Чурылава, Чамяры і Вята, а яшчэ фермы ў Чурылаве і Чамярах, дзе ўтрымлівалася 2 300 авечак. Усюды днём і ноччу патрабавалася яго ўвага, бо трэба было павышаць ураджаі, арганізоўваць работу тэхнікі, што знаходзілася ў полі круглыя суткі, дбаць пра авечкагадоўлю, дзе было вельмі шмат ручной працы. Выручала толькі тое, што ў вёсках у той час хапала рабочых рук.

 
А яшчэ Сяргей Георгіевіч завочна займаўся ў Вялікалуцкім сельгасінстытуце. З атрыманнем дыплома вярнуўся ў раслінаводства, заняў пасаду галоўнага агранома калгаса. За справамі маладога і перспектыўнага спецыяліста, якога прынялі ў члены КПСС, пільна сачылі ў райкаме партыі. На выпрабаванне быў накіраваны парторгам у суседні саўгас «Міёрскі». Неўзабаве сталі паступаць прапановы заняць іншыя кіраўніцкія пасады. Палічыў за лепшае вярнуцца старшынёй у свой «Светлы шлях», якім кіраваў з перапынкамі з 1984 па 1997 год. Заняў хату, якую старшыні па традыцыі перадавалі адзін другому, дабудаваў яе і рэканструяваў, каб хапала месца збірацца тром сынам з сем’ямі, у якіх цяпер пяцёра ўнукаў і ўнучак. А той перапынак выкліканы аб’яднаннем «Светлага шляху» з «Гігантам», якому патрабавалася пашырэнне кармавой базы для буйнога свінакомплексу. Аднак саюз аказаўся недаўгавечным, што здаралася нячаста: калгас з цэнтрам у Паташні адра- дзіўся пад назвай «Новы шлях». Настаў час актыўнага будаўніцтва: узвялі гараж, дзіцячы сад, магазін са сталовай, пошту, пяць жылых дамоў. Заняліся дарогай да Чурылава, куды ў непагадзь было цяжка даехаць.

 
Пераўтварэнні спыніў развал СССР.
Да выхаду на пенсію Сяргей Панізнік працаваў намеснікам кіраўніка па ідэалагічнай рабоце. Але і потым заставаўся ў коле звычайных вясковых клопатаў як чалавек гаспадарлівы і з асабістай гаспадаркай. Падтрымлівае сувязі з ветэранамі, удзельнічае ў мясцовых масавых мерапрыемствах,сустракаецца з цяперашнімі працаўнікамі ААТ «Мерыца», знаходзіцца ў цэнтры грамадскіх спраў у час выбараў.

 
Наперадзе ў ветэрана важная сямейная падзея – 45-годдзе сумеснага жыцця з надзейнай спадарожніцай Алай Іванаўнай. Калісь пацікавіўся ў Сяргея Георгіевіча, што патрэбна для сямейнага шчасця. Пачуў у адказ – узаемаразуменне. Лічу, што гэтае пачуццё і цяпер жыве ў дагледжанай хаце Панізнікаў у вёсцы Паташня.

 

Леанід МАТЭЛЕНАК

Фотаматэрыял Казіміра Блажэвіча.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 521
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 92 637
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 029
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 133
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 662
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 707
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 813
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 октября 2020
Василий, Виктор, Владимир, Дмитрий, Иван, Николай, Павел, Петр, Елизавета, Мария, Надежда, Пелагея, Таисия, Татьяна

Именины 20 октября 2020
Иосиф, Леонтий, Марк, Николай, Сергей, Юлиан, Пелагея

Госці краін

free counters
Партнеры сайта