Авторизация
 

Школы ў Міёрскім раёне правялі вераснёўскія лінейкі

 – Усміхніцеся! – вітала вучняў, іх бацькоў і гасцей дырэктар Павяцкай яслі-сад – сярэдняй школы Алена ПАЎЛОЎСКАЯ. Надвор’е раніцай 1 верасня стаяла пахмурнае, неба шчыльна зацягнулі шэрыя хмары. Восеньскую прахалоду сагравала цеплыня сустрэч.

 

Гучыць музыка, разам з класнымі кіраўнікамі вучні займаюць месцы ў святочнай шарэнзе, бацькі і госці любуюцца на школьнікаў з букетамі. Свежае восеньскае паветра прасякнута атмасферай прыемнага хвалявання, лёгкага суму па мінулым леце, усведамленнем пачатку новага перыяду.

 
– І хвалююся, і не сплю, і словы забыцца баюся. Усё, як у першакласнікаў, – дзеліцца святочным настроем настаўніца пачатковых класаў Наталля Шокель. – Я з дзяцінства марыла аб прафесіі педагога. Прыкладам была мая першая настаўніца, якую вельмі любіла. Працую ў школе з 1994 года. Аднак кожны раз, прымаючы вучняў у першы клас, перажываю як упершыню.
Сёлета ў Наталлі Міхайлаўны дзесяць першакласнікаў, якіх пазнаёміць з цікавым і бязмежным светам ведаў.

 
 Чарговы навучальны год Павяцкая школа сустракае з новым камп’ютарным класам, мульцібордам, відэакамерай у двары, добраўпарадкаванай тэрыторыяй. Дырэктар Алена Паўлоўская ўдзячна аддзелу па адукацыі за дапамогу ў абнаўленні матэрыяльна-тэхнічнай базы, таксама падзякавала кіраўніцтву гаспадарак-шэфаў ААТ «Мерыца», ВУПКУ «Міёрскі», філіялу «Павяцце» за пастаянную падтрымку. Свайму калектыву і вучням пажадала добрага і паспяховага года.

 
Дзень ведаў – гэта свята. Значыць, павінны быць падарункі. З імі прыехалі супрацоўнікі Белдзяржстраху: намеснік дырэктара філіяла па Віцебскай вобласці Віктар рына Крук. За актыўны ўдзел у рэспубліканскай акцыі па добраахвотным страхаванні ад няшчасных выпадкаў і хвароб «Белдзяржстрах – дзецям» Павяцкая я/с  – СШ атрымала сертыфікат на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы на 3 тысячы рублёў. Фірменныя рукзакі ўручылі вучням – аўтарам найлепшых творчых работ страхавой тэматыкі.
Падарункі першакласнікам – дапаможнік «Беларусь – наша радзіма» ад Прэзідэнта краіны, алоўкі і альбомы ад арганізацыі «Белая Русь».

 
 Павіншаваць павяцкіх вучняў і настаўнікаў з новым навучальным годам прыехала дырэктар раённага цэнтра дзяцей і моладзі Валянціна Мітрафанава. З наказам да самых маленькіх школьнікаў звярнулася Марыя Масла, маці першакласніка Ягора. Цікавай вучобы і добрых сяброў жадала ім першая настаўніца Наталля Шокель. Вітала юнае папаўненне дзевяцікласніца Анастасія Марцілёнак. Звон першавераснёўскага званка, які далі вучань 9 класа Юрый Няверчык і першакласніца Юля Бурэнь, паклікаў школьнікаў у класы. За новымі ведамі і задачамі, спробамі і вынікамі, мэтамі і поспехамі.

 

Кацярына РЫНКЕВІЧ

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 417
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 91 215
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 89 587
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 784
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 586
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 627
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 754
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 20 сентября 2020
Александр, Андрей, Василий, Григорий, Евгений, Иван, Лев, Макар, Михаил, Николай, Петр, Степан

Именины 19 сентября 2020
Андрей, Архип, Всеволод, Давид, Денис, Дмитрий, Иван, Кирилл, Константин, Макар, Михаил, Фекла

Госці краін

free counters
Партнеры сайта