Авторизация
 

Дзень пісьменнасці пройдзе ў Бялынічах

 Сёння і заўтра Дзень пісьменнасці прымаюць Бялынічы Магілёўскай вобласці.

 

Асноўная ідэя свята – беражлівае захаванне і развіццё духоўнай спадчыны Беларусі, прапаганда нацыянальных культурных традыцый, паказ іх узаемасувязі са славянскімі вытокамі і з сённяшнім днём, клопату дзяржавы пра духоўна-маральнае развіццё грамадства і ў кантэксце падтрымкі кнігі і чытання, нацыянальнай культуры і кнігавыдання.
Чым здзіўляе сёлетні Дзень пісьменнасці? Асноўная яго тэматыка – Год малой радзімы, 75-годдзе Вялікай Перамогі і 90-годдзе з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча. Тэматычныя экспазіцыі новых выданняў прадстаўлены на фестывалі кнігі і прэсы. Убачылі свет кнігі, прысвечаныя Бялыніцкаму краю, яго гісторыі, знакамітым людзям.

 
У аснове мастацкай канцэпцыі свята – гісторыя беларускага тэкста, спадчына Уладзіміра Караткевіча. Адбудзецца ўзнагароджанне пераможцаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі, падвядуць вынікі конкурсу буктрэйлераў.
Таксама ў праграме навукова-практычная канферэнцыя «Бялыніцкія чытанні», круглы стол з удзелам беларускіх і замежных пісьменнікаў, экспедыцыя «Дарога да святыняў», падвядзенне вынікаў рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка», квэсты і яшчэ шмат цікавага.

 
Па матэрыялах друку.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 17 мая 2021
Иван, Исаакий, Кирилл, Климент, Леонтий, Никита, Николай, Мария, Пелагея

Именины 16 мая 2021
Викентий, Николай, Павел, Петр, Тимофей, Ульяна

Госці краін

free counters
Партнеры сайта