Авторизация
 

У Міёрскім раёне прайшло спаборніцтва паляўнічых

 У месцы прыстрэлкі паляўнічай зброі за вёскай Блажкі 29 жніўня раённая арганізацыйная структура рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў» правяла спаборніцтвы па стралковым паляўнічым мнагабор’і і рыбнай лоўлі. У ёй удзельнічала дзесяць мясцовых (гасцей, улічваючы эпідэміялагічную абстаноўку, не запрашалі) каманд: восем паляўнічых, у тым ліку маладзёжная, яшчэ дзве – юных стралкоў з пнеўматычнай вінтоўкі і рыбаловаў. Мерапрыемства можна назваць сяброўска-сямейным, бо дарослыя ўдзельнікі даўно ведаюць адзін аднаго, а маладое папаўненне – іх дзеці і ўнукі.

 

Спаборніцтва пачалося з агульнага у ўдзельнікам старшыня РДГА «БТПР» Леанід Лясовіч, які выступаў і ў якасці галоўнага суддзі. Жэрабя вызначала парадак выхаду каманд – у кожнай па тры члены ад пярвічнага калектыву – на стралковую лінію. Толькі права пачаць спаборніцтвы зарэзервавалі за сабой прадстаўнікі аргструктуры, бо ім потым трэба было адначасова вырашаць усе арганізацыйныя пытанні. Яны, дарэчы, у стральбе куляй па мішэні дзіка на адлегласці ў 50 метраў прадэманстравалі высокае майстэрства. Іван Атрошка выбіў з трох стрэлаў, кожны адзін за другім, 28 ачкоў з 30 магчымых. Егер Ілья Брылевіч набраў 27.
Не так паспяхова, але дружна выступілі паляўнічыя з Якубаўшчынскага пярвічнага калектыву, якія выйшлі на старт другімі. З мікалаёўскіх стралкоў пашанцавала Віталю Талапілу – выбіў 23 ачкі.

 
Юных удзельнікаў спаборніцтва жэрабя вывела на старт чацвёртымі. Суправаджалі добразычлівыя парады вопытных калег: не спяшацца, не хвалявацца, пасля кожнага стрэлу – цэліць вышэй ці ніжэй. Як аказалася, падказкі былі нялішнімі.
У наступным у першым спаборніцтве пашчасціла парадавацца трапным стрэлам Яўгену Муху з Павяцкага калектыву – 27 ачкоў, Сяргею Мальцу з Даўгінаўскага –25, Андрэю Лагуну з Туркоўскага – 22.

 
 Але ж гэтая мішэнь не рухалася, больш складана было цэліць па чырвоных талерачках, што выляталі па адной злева ці справа, а потым – дуплетам. Па іх стралялі з трох пазіцый шротам. Але і тут не было роўных камандзе аргструктуры, яна набрала 105 ачкоў, наступнымі аказаліся паляўнічыя з Якубаўшчыны – у іх 90, з Павяцця – 85. Па выніках двубор’я каманды стралкоў у турнірнай табліцы размясціліся наступным чынам: аргструктура – 167 ачкоў, Павяцкі пярвічны калектыў – 151, Якубаўшчынскі – 138, Туркоўскі – 129, Дворнасельскі – 100, Даўгінаўскі – 95, маладзёжная каманда – 87, прадстаўнікі Мікалаёўскага ПКП – 58.

 
У асабістым заліку самым паспяховым стралком аказаўся Андрэй Лагун з Туркоўскага пярвічнага калектыву паляўнічых – выбіў 77 ачкоў. Другое месца за Іванам Атрошкам – 63, на адно ачко адстаў Валерый Хмельнік з Якубаўшчынскага калектыву, крышку не хапіла ўдачы трапіць у тройку прызёраў Сяргею Мальцу з Даўгінаўскага ПКП.
Пры падвядзенні вынікаў пераможцам уручалі кубкі, граматы, медалі і каштоўныя падарункі, найлепшым стралкам – яшчэ сертыфікаты на льготныя пуцёўкі на зімовае паляванне на пушніну.
Асобна ўшаноўвалі стралкоў-будучых паляўнічых. Нагадаю, што ў складзе маладзёжнай каманды былі Аляксандр Мяцеліца, Раман Заяц і Арына Атрошка.

 
 Зусім юных стралкоў апекаваў і вучыў трапна страляць з пнеўматычнай вінтоўкі, захоўваць тэхніку бяспекі Віктар Дзеравянчык. Самымі паспяховымі яго выхаванцамі сталі Елізавета Перманіцкая, Віктар Савейка і Дзмітрый Дзеравянчык.
Удзельнікамі спаборніцтваў па рыбнай лоўлі таксама сталі юныя аматары. Яны размясціліся на беразе затопленага кар’ера пад наглядам суддзі Віктара Бандарэнкі. Самага вялікага карася злавіў Кірыл Савіцкі, затое шмат плотак – Максім Корзун, а вось вага ўлову ў абодвух аказалася аднолькавай. Яны і падзялілі першае-другое прызавыя месцы, трэцім стаў Павел Архімовіч. У дадатак да грамат і медалёў ім уручылі вуды з наказам абавязкова карыстацца гэтымі прыладамі толькі самім.

 
У заключэнне самым няўдалым дарослым стралкам уручылі краталоўку, можа хаця б з ёй пашчасціць. Толькі каму – няхай застанецца невядомым: вязенне на спаборніцтвах непрадказальнае. Аднак у адным мерапрыемстве на гэтых спаборніцтвах ачкі не прысуджаліся, а дарэмна. Удзельнікі дэгустацыі паляўнічых страў самыя высокія ацэнкі аддалі б за шурпу і плоў Яўгену Перманіцкаму і Сяргею Савіцкаму, за юшку – Андрэю Арцімовічу і Міхаілу Зінкевічу.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 13 апреля 2021
Вениамин, Иван, Иннокентий, Иосиф, Анна

Именины 12 апреля 2021
Захар, Иван

Госці краін

free counters
Партнеры сайта