Авторизация
 

Кухары ВУПКУ "Міёрскі" атрымалі ўзнагароды ад прафсаюза

 – На жніве мы ў першую чаргу ўзнагароджваем камбайнераў, вадзіцеляў на адвозцы зерня, сушыльшчыкаў, механізатараў. Толькі іх перамогі на працоўным фронце забяспечваюць звычайна непрыкметныя работнікі тылу. 

 

Гэта адзначыў пры ўручэнні пісем-падзяк паварам ВУПКУ «Міёрскі» старшыня абкама прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Сяргей Догель.

 
Канверты з грашовым дадаткам і кепкі з прафсаюзным лагатыпам прыпаднёс начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Вячаслаў Бялько.


Алена Маскалёва і Жанна Анецька раней працавалі на харчаблоку Мілашоўскай школы. Калі навучальную ўстанову зачынілі, іх уменні спатрэбіліся мясцоваму сельгаспрадпрыемству. Сталовая з кухняй у «Міёрскім» размешчана на другім паверсе майстэрняў, бліжэй да работнікаў, якія карыстаюцца яе паслугамі. Працаваць штодзень пачынае прыкладна з сярэдзіны сакавіка, як набывае асаблівы напал рамонт тэхнікі і разгортваюцца палявыя работы, заканчвае сезон позняй восенню, калі мінае ўборачны прыпар.
Спраў у жанчын хапае: сёлета што-дзень рыхтуюць стравы не толькі для механізатараў сваёй гаспадаркі, але і суседняга філіяла «Павяцце», а гэта каля сямідзесяці чалавек. Таму рабочы дзень на кухні пачынаецца разам з камбайнерамі і трактарыстамі. Справіцца з усім дапамагае Людміла Анецька. Яна не проста падсобная кухонная работніца, пасля курсаў павароў тут набывае практыку.

 
 Не ўсё прыгатаванае на кухні трапляе на сталы ў абедзеннай зале сталовай. Тэрмасы са стравамі двойчы на дні, з 11-ці і 15-ці гадзін, развозяць па палях гаспадаркі вадзіцелі Пётр Няверчык на «Ніве» і Пётр Гернат на «Жыгулях». Калі ў іх няўпраўка, асабліва шмат едакоў у аддаленні, дапамагаюць арганізацыі харчавання і самі павары.

 
Варта падкрэсліць, што ў «Міёрскім» абед і падвячорак абавязкова ўтрымліваюць гарачыя стравы. Дырэктар Васіль Міхалкіў як гаспадарлівы кіраўнік заўважыў, што халодны падвячорак у летнюю спёку за час дастаўкі некуды на ўскраек гаспадаркі можа згубіць у якасці і знешняй прывабнасці і каштуе не менш.

 
Пры знаёмстве з такой практыкай арганізацыі харчавання Сяргей Догель яшчэ раз падкрэсліў, што добрая сталовая і ўласная кухня – гэта не толькі гарантыя належнай арганізацыі працы на вытворчасці, але і паказчык вопыту і клопату пра людзей кіраўніка сельгаспрадпрыемства. Рэгулярнае харчаванне ў полі сагравае душу, стварае настрой на высокія дасягненні.
Што карыстаецца асаблівым попытам у механізатараў? Адказ кухонных спецыялістаў прагучаў так – катлеты, боршч, халаднік.
Сапраўды, старанную працу стымулюе кухня.

 

Леанід МАТЭЛЕНАК

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 29 сентября 2021
Алексей, Виктор, Григорий, Иосиф, Сергей, Людмила

Именины 28 сентября 2021
Андрей, Виссарион, Герасим, Григорий, Дмитрий, Иван, Игнатий, Иосиф, Леонид, Макар, Максим, Никита, Николай, Петр, Порфирий, Степан, Федот, Евдокия, Людмила, Мария, Яков, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта