Авторизация
 

Праца і абед – па раскладзе: на Міершчыне пачаўся пасеў рапсу

 Увесь комплекс жнівеньскіх уборачна-пасяўных работ у СУП «Чэрасы» праходзіць арганізавана. Гаспадарка адной з першых закончыла сяўбу азімага рапсу і абмалот зерневых культур, цяпер на парадку дня падрыхтоўка да сяўбы азімых зерневых. Справе садзейнічае аператыўнае вырашэнне ўсіх тэхнічных пытанняў і клопат пра патрэбы чалавека на полі. Абед заўсёды смачны і своечасовы, сцвярджае Наталія МАРОЗ (на здымку).

 

На рапс – тры дні

Райаграсэрвіс не мае вялікага вопыту вырошчвання азімага рапсу. Таму да сёлетняй асенняй пасяўной, як сцвярджае намеснік дырэктара па падсобнай гаспадарцы Віталь Няміра, аднесліся сур’ёзна. Пад крыжакветкавую культуру падабралі супясчаныя глебы на ўзвышшах каля вёскі Гір’яты, каб не вымаклі. Да ворыва загадзя прыступілі трактарысты Яўген Радзіонаў на «Беларусу-1221», на больш магутных 1523-ім Уладзімір Танкавід і 3022-ім – Міхаіл Арцімовіч. З дыскамі па ўсёй плошчы прайшоўся Генадзь Мароз. Уносіў фосфарныя ўгнаенні Рычард Лукоўскі. Непасрэдна перадпасяўную апрацоўку правялі культыватарамі АКШ-6.

 
 Да сяўбы Міхаіл Арцімовіч прыступіў у нядзелю. Ужо ў аўторак сеялка «Лемкен» вярнулася на базу – 50 гектараў угоддзяў, адведзеных пад азімы рапс, былі засеяны.

 
 Цяпер усе тры трактары з плугамі ў падсобнай гаспадарцы райаграсэрвісу заняты ворывам пад азімыя зерневыя культуры.
 Дарэчы, на раніцу 24 жніўня ў раёне пры плане 2 600 гектараў азімы рапс заняў 1603 га ці 61,7 %. Першымі закончылі яго сяўбу механізатары «Туркова» на 240 га, «Цітова» і «Чэрасы» – на 200 га, райагрэсэрвіс – на 50 га. Самыя вялікія тэмпы работ забяспечвалі «Чэрасы» – па 50 гектараў і больш за дзень.

 

Рэкорд – наперадзе

 Пазнаёміліся з арганізацыяй работ на сяўбе азімага рапсу ў СУП «Чэрасы» ва ўрочышчы Селезні.

Тут у сераду, 19 жніўня, уносіў фосфарныя ўгнаенні механізатар Аляксандр Варонька. Следам за ім трактарыст Васіль Сарокін падбіраў каменне, якога тут шмат нават пасля меліяравання. Рыхтаваў глебу да сяўбы на энерганасычаным «Беларусу-3522» Уладзімір Матэленак.

 
Зямля перасохлая, не ўсе камы суглінку разбіваюцца, воблака пылу суправаджае кожны агрэгат. Аднак і ў такіх умовах сеяльшчык Сяргей Гагалінскі (на фота знізу) за папярэдні дзень пасеяў 50 гектараў.

 
 Сяргей Пятровіч спецыялізуецца на сяўбе. Выдатна ён працаваў на магутным «Кіраўцы» з сучаснай сеялкай «Лемкен» вясной, хаця пэўны час стрымлівалі пераўвільготненыя ўчасткі. Не прыпыняе стараннага работніка і цяперашняя засуха. Дапамагае арганізаваная работа ўсяго пасяўнога канвеера. Старанна працуюць усе члены звяна. Для іх абедзенны час прама на поле даставіла на «Ніве» гарачы абед Наталія Мароз. Перад гэтым яна дапамагала повару Таццяне Сцепулёнак гатаваць суп, дранікі і кампот на 24 чалавекі, у іншыя дні – і на большую грамаду. На свежым паветры і пасля шчырай працы ўсё гэта здалося асабліва смачным.

 
 Прыпынак на абед быў кароткім, неўзабаве тэхніку зноў ахуталі клубы пылу. Вядома, тэмп задаваў «Кіравец» з сеялкай Пятра Гагалінскага. Механізатар разлічваў закончыць сяўбу азімага рапсу як мага хутчэй, у найлепшыя агратэхнічныя тэрміны. Тыя першыя 50 гектараў за дзень для яго – яшчэ не асабісты рэкорд.

 

Леанід МАТЭЛЕНАК

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 13 апреля 2021
Вениамин, Иван, Иннокентий, Иосиф, Анна

Именины 12 апреля 2021
Захар, Иван

Госці краін

free counters
Партнеры сайта