Авторизация
 

Першы тысячнік-трактарыст з'явіўся у Міёрскім раёне

 Па стане на 17 жніўня тысячнікамі сталі тры экіпажы збожжаўборачных камбайнаў з СУП «Цітова» і «Чэрасы», філіяла «Павяцце» (у тым ліку два маладзёжныя), сем вадзіцеляў (адзін малады), ганаровага звання дабіўся першы трактарыст на адвозцы зерня.

 

Гэта Мікалай Кабяк з «Цітова», які на «Беларусу-1523» прычэпам ПСТ-9 даставіў з поля на перапрацоўку 1 413 тон збожжа. Узоры самаадданай працы на ніве дэманструюць усе ўдзельнікі ўборачнай кампаніі, а вось найлепшыя сярод іх.

 
Лідарства па ўраджайнасці і намалотах сярод гаспадарак вярнула ААТ «Туркова» (дырэктар Іван Юрашак, старшыня прафкама Наталія Янушонак), дзе на раніцу панядзелка было ўбрана 1 045 гектараў ці 87,1 % плошчаў, кожны забяспечыў намалот у 34,6 цэнтнера.

 
Сярод экіпажаў айчынных збожжаўборачных камбайнаў лідзіруе Валерый Кадушка з СУП «Цітова», яго КЗС-1218 зжаў 294 гектары зерневых культур і намалаціў 945 тон. За ім ідуць Леанід Вайцюль з «Чэрасаў» – 294 га і 930 тон, Андрэй Язёнак з «Мерыцы» – 263 га і 901 тона. Перадавікі за апошнія дні толькі памяняліся месцамі.

 
На замежным «галандцы» недасягальным застаецца Анатоль Сачыўка з «Цітова», у яго 1 925 тон намалоту з 593 гектараў.
Сярод маладзёжных экіпажаў на айчынных камбайнах расстаноўка перадавікоў не памянялася: Аляксей Мароз з «Павяцця» мае 1 097,2 тоны намалоту з 385 гектараў, Сяргей Матэленак з «Дрыгуч» апаведна 794 тоны з 303 гектараў і Аляксандр Васільеў з «Любінова» – 748 т з 285 га.

 
Ігар Гаўрыловіч выгрузіў з бункера NEW HOLLAND 1 712 тон і зжаў 539 гектараў.
Тройка найлепшых вадзіцеляў МАЗаў на адвозцы зерня з поля таксама не памянялася: Валерый Каськевіч з «Мерыцы» – 1 676,8 тоны, Станіслаў Невядомскі з «Міёрскага» – 1 541,5 т, Аляксандр Бунта з «Чэрасаў» – 1 495 тон.

 
Найлепшым на адвозцы зерня сярод маладых вадіцеляў застаецца кіроўца МАЗа з «Узмёнскага краю» Андрэй Маляўка, у яго 1 196 тон.
Самы высокі паказчык на перапрацоўцы зерня па-ранейшаму ў Аляксандра Стомы з «Туркова» – 1 550 тон.

 

Райкам прафсаюза работнікаў АПК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 14 мая 2021
Герасим, Ефим, Игнатий, Макар, Нина, Тамара

Именины 13 мая 2021
Василий, Игнатий, Климент, Максим, Никита, Яков, Ефрем

Госці краін

free counters
Партнеры сайта