Авторизация
 

На Міёрскім камбікормавым заводзе - раўнамернае напружанне

 Напружанай, але раўнамернай называе сёлетнюю збожжанарыхтоўчую кампанію дырэктар Міёрскага камбікормавага завода Сяргей Мацвееў. Калектыў падрыхтаваўся да яе своечасова і якасна. 

 

Пад кіраўніцтвам галоўнага інжынера камбікормавага завода Юрыя Жабёнка праведзены тэхнічнае абслугоўванне і бягучы рамонт абодвух зернесушыльных комплексаў магутнасцю 30 і 15 тон сыравіны за гадзіну, загрузчыкаў. Ёмістасці для захоўвання 18 тысяч тон зерня ачышчаны, вымыты і пабелены, у іх адладжана вентыляцыя. Капітальна адрамантаваны дах склада яшчэ для 3 тысяч тон.
Вядучы механік Васіль Чарвінскі паклапаціўся пра надзейнасць 15 адзінак аўтатрактарнай тэхнікі, а гэта перш за ўсё чатыры вялікагрузныя МАЗы з прычэпамі, пагрузчыкі, трактары. Свайго транспарта на перыяд масавага жніва недастаткова, таму неўзабаве на дапамогу прыслалі па грузавіку льнозавод, Міёрскае ПМС.

 
 Сёлетняе жніво пачалося на Міёршчыне крыху пазней за сярэднегадавыя тэрміны. Першыя адзінкавыя машыны з намалотам новага ўраджаю пачалі паступаць яшчэ да афіцыйных зажынак, вільготнасць зярнятак у некаторых набліжалася да 28 %. Масавы завоз з гаспадарак не толькі Міёрскага, але і некаторых з Браслаўскага, Верхнядзвінскага і Шаркаўшчынскага раёнаў пачаўся з 26 ліпеня. Частка нашых сельгаспрадпрыемстваў адпраўляла свой ураджай непасрэдна на Полацкі КХП. Тады ж завод перайшоў на кругласутачны рэжым работы. Умовы надвор’я садзейнічалі жніву, з кожным днём болела сухога зерня азімай пшаніцы. Яго прыёмку без затрымкі арганізавалі пад кіраўніцтвам Ірыны Якубёнак лабаранты Ларыса Васільева, Юлія Сцепулёнак, Рыта Якубёнак. З новымі абавязкамі майстра пагрузачна-разгрузачных работ паспяхова асвойвалася Вольга Масальская.

 
  На прадпрыемства за суткі раўнамерна паступала па 500 і больш тон збожжа. Гэта колькасць, якую тэхнічныя магчымасці дазвалялі ачысціць і высушыць без пагрозы дапусціць «загаранне». З гэтай задачай спакойна спраўляліся машыністы Алег Сіповіч і Алег Гарноўскі. А калі і здараліся затрымкі, іх дапамагалі асіліць рамонтнікі.

 
На 17 жніўня камбікормавы завод прыняў больш за 10 тысяч тон зерня, у тым ліку 2,6 тысячы на харчовыя мэты ў лік дзяржзаказу. Гэта значна менш за леташняе на такую дату. Але падстаў для хваляванняў пакуль няма: жніво ў самым разгары і ўраджайнасць збожжавых не меншая за мінулагоднюю. Да таго ж, тут разлічваюць, што фуражнае зерне ў наступным будзе паступаць у большых колькасцях чым да гэтага харчовае. Авёс і ячмень ужо дастаўлялі. Таму разлічваюць стварыць належныя (і не меншыя за мінулагоднія) запасы сыравіны для вытворчасці камбікорму – не менш за 18 тысяч тон.

 
Дарэчы, камбікормавы цэх завода прыступіў да выпуску канцэнтраваных кармоў з зерня новага ўраджаю, для іх закупілі неабходныя дабаўкі. Зрабіць гэта было нескладана, бо прадпрыемства сёлета працуе рэнтабельна – за паўгоддзе мае 100 тысяч рублёў чыстага прыбытку. Таму разлічваецца з падаткамі і ўсімі плацяжамі, прыкладна на трэць падраслі заробкі ў членаў калектыву.

 
 – Па-першае, павялічылі аб’ёмы вытворчасці і рэалізацыі, – раскрывае сакрэты паспяховай дзейнасці прадпрыемства яго кіраўнік Сяргей Мацвееў. – Па-другое, энаномім ва ўсім, па-трэцяе, пашыраем пералік паслуг і павялічваем іх аб’ёмы. Напрыклад, у ненапружаны перыяд задавальняем староннія заяўкі на транспарт, дапамагаем яго рамантаваць, падтрымліваем сельгаспрадпрыемствы ў давядзенні да ладу сушыльнай гаспадаркі.

 

 Гаспадаркам раёна даведзена заданне здаць у лік дзяржзаказу 5 600 тон зерня. Па стане на 17 жніўня было адгружана 4 912 тон збожжа, што складала 87,7 % патрэбнай колькасці. На раніцу панядзелка выканалі і нават перавыканалі свае планы восем сельгаспрадпрыемстваў – «Любінова», райаграсэрвіс, «Павяцце», «Мерыца», «Узмёнскі край», «Папшулі», «Пад’ельцы» і «Чэрасы». Былі блізкія да выканання «Дрыгучы» і «Міёрскі». Сітуацыя імкліва мяняецца да лепшага штодзень.
Міярчанам патрабавалася адгрузіць Полацкаму КХП 3 300 тон зерня. На 17.08 у Полацк адправілі 2 487 т збожжа – 75,4 % неабходнага, «Віцебскхлебпраму» – 1 938 тон пры плане 1 725.

 
Міёрскі раён на першым этапе ў кошт дзяржзаказу пастаўляў пшаніцу, на 17.08 – 3 455 тоны. 1 252 тоны жыта рэалізавалі шэсць гаспадарак – «Папшулі», «Язна», «Пад’ельцы», «Павяцце» і «Чэрасы». Півавараны ячмень адгружалі толькі «Пад’ельцы».

  

Фотарэпартаж Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 17 июня 2021
Иван, Митрофан, Назар, Петр, Ростислав, Мария, Марфа, Софья

Именины 16 июня 2021
Денис, Дмитрий, Лукьян, Михаил, Павел, Юлиан, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта