Авторизация
 

Пошта ў Узмёнах - месца добрых сустрэч і патрэбных паслуг

 Ва ўзмёнскім аддзяленні паштовай сувязі ўтульная атмасфера. Тут няма халоднай афіцыйнасці. Усё проста і шчыра. Паштавікі і іх кліенты – мясцовыя, даўно і добра адзін аднаго ведаюць. Аказанне паслуг спалучаецца з лёгкімі і нязмушанымі гутаркамі.

 

За газетамі, таварамі і зносінамі

 

 У размове з начальнікам аддзялення Святланай Свістун робім перапынкі – на пошту прыходзяць сяльчане. Адны газету выпісаць, другія грошы з карткі зняць, трэція за цукрам. Адпусціўшы наведвальнікаў, Святлана Мікалаеўна працягвае расповяд пра паштовыя справы.


– Аддзяленне абслугоўвае тры населеныя пункты: аграгарадок Узмёны, вёскі Труды і Слабада. Пражывае на ўчастку каля 450 чалавек. У нас два паштальёны. Ва Узмёнах працуе Ганна Маціван, у Слабадзе – Кацярына Лакотка, – расказвае субяседніца.


Што прыводзіць вяскоўцаў на пошту? Тут атрымліваюць пенсію, аплачваюць камунальныя паслугі, забіраюць пасылкі, выпісваюць газеты, набываюць прадукты. Адны паслугі запатрабаваны пастаянна, іншыя час ад часу. Святлана прыгадвае другую палову 90-х гадоў, калі перад святамі ўміг раскуплівалі віншавальныя паштоўкі. Іх і цяпер багата ў асартыменце, але попытам менш карыстаюцца.


 За пераменамі ў паштовым свеце Святлана Мікалаеўна назірае з працоўнага месца. У аддзяленні яна з 1995-га. Пачынала паштальёнам, праз тры гады стала начальнікам.


– Мая радзіма – расійскі горад Нарыльск. Ва Узмёны прыехала разам з бацькамі. Яны хацелі жыць у сельскай мясцовасці і трымаць гаспадарку. На той час у мяне быў дыплом тэхніка-тэхнолага швейнай вытворчасці, а месца працы па спецыяльнасці тут не знайшлося. Папрацавала ў мясцовым комплексна-прыёмным пункце, затым уладкавалася на пошту, – прыводзіць факты з біяграфіі. – Паштовая сувязь тады і цяпер, вядома, адрозніваецца. Раней з вёскі адсылалі ў горад прадукты харчавання, сёння ў аддзяленне прыходзяць пасылкі з інтэрнэт-магазінаў. У наш час мала хто піша пісьмы, аднак пры неабходнасці выбіраюць паскораныя адпраўленні. Некаторыя пенсіянеры сталі пераводзіць пенсіі на карткі, але нямала і тых, каму зручней атрымліваць грошы на пошце.

 

 Паменела пісьмовай работы ў паштавікоў. У прыклад Святлана прыводзіць даставачную картку. Гэта свайго роду дадатак да падпісной квітанцыі, дзе ўказваецца індэкс выдання, яго кошт, перыяд падпіскі, прозвішча падпісчыка. Раней на кожнае выданне картку запаўнялі ад рукі, цяпер дастаткова націснуць на кнопку клавіятуры. Прыемна чуць, што сярод друкаваных выданняў большасць вяскоўцаў выбіраюць раённую газету. На жнівень выпісалі 110 экземпляраў «Міёрскіх навін».


– Большасць падпісчыкаў – пенсіянеры. Некаторыя выпісваюць па некалькі выданняў. Напрыклад, Іван Цішаловіч, Ніна Пузака, Таццяна Міклушонак, Юлія Шадурская і іншыя, – расказвае начальнік аддзялення. – Ёсць попыт на жаночыя часопісы, сканворды, што пастаянна ў продажы. Іх таксама выбіраюць чытачы сталага ўзросту. Моладзь, як правіла, чэрпае інфармацыю у інтэрнэце.


Час змяняецца, пошта змяняецца ра-зам з ім і па-ранейшаму застаецца важным і патрэбным звяном сацыяльнай інфраструктуры. А ў сельскай мясцовасці гэта яшчэ і месца добрых сустрэч, абмену навінамі, гісторыямі, парадамі.

 – Прыемна прапаноўваць аднавяскоўцам паслугі і тавары, гутарыць з імі. Я чалавек камунікабельны, таму на рабочым месцы адчуваю сябе камфортна, – гаворыць Святлана Мікалаеўна. – Работа дапамагае трымаць настрой у тонусе. Калі наведвальнікаў няма, занята дакументацыяй. З ёй таксама не засумуеш.

 

Да людзей – з павагай і дабром

 

 Чацвёрты год разносіць жыхарам Узмён свежыя газеты, неабходныя тавары і чаканыя пенсіі паштальён Ганна Маціван. У паштовую сферу прыйшла з жывёлагадоўлі, дзе 13 гадоў даіла кароў. Змяніць месца працы давялося па сямейных абставінах.


– Хварэла маці, ёй патрэбны быў догляд, а праца на ферме займала шмат часу. На пошце рабочы дзень у мяне пачынаецца ў другой палове дня, таму першую занята сям’ёй і домам. І вечар свабодны, – расказвае Ганна Уладзіміраўна. – Лёгкага хлеба не бывае, і ў справе паштальёна ёсць свае складанасці, але да ўсяго пакрысе прывыкаеш.


Важнымі для паштальёна рысамі Ганна Маціван лічыць уважлівасць, добразычлівасць і паважлівыя адносіны да людзей. А яшчэ вынослівасць, бо з сабой трэба несці даволі важкую ношу перыёдыкі і розных тавараў і выпраўляцца ў шлях у любое надвор’е. Плюсам сваёй работы называе зносіны з людзьмі і магчымасць быць для іх карыснай.

 

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 417
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 91 215
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 89 587
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 784
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 586
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 627
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 754
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 20 сентября 2020
Александр, Андрей, Василий, Григорий, Евгений, Иван, Лев, Макар, Михаил, Николай, Петр, Степан

Именины 19 сентября 2020
Андрей, Архип, Всеволод, Давид, Денис, Дмитрий, Иван, Кирилл, Константин, Макар, Михаил, Фекла

Госці краін

free counters
Партнеры сайта